зжа́ліцца, ‑люся, ‑лішся, ‑ліцца; заг. зжалься; зак., над кім.
Пашкадаваць каго‑н., злітавацца над кім‑н. Добрая бабулька зжалілася над Мазіным і прынесла са склепа цэлы гарлач малака. Каваль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзядо́к, ‑дка, м.
Памянш.-ласк. да дзед 1 (у 2 знач.). Рэдкія асобы засталіся пры хатах: дзе бабулька старая з дзіцём, дзе нядужы дзядок. Гартны. Коней вартуе цяпер нізенькі дзядок Арцём. Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няду́жы, ‑ая, ‑ае.
Слабы фізічна; хваравіты. Рэдкія асобы заставаліся пры хатах: дзе бабулька старая з дзіцём, дзе нядужы дзядок. Гартны. Падкасіла старога настаўніка хвароба.. Ён два месяцы праляжаў у ложку і цяпер яшчэ быў нядужы. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хандра́, ‑ы, ж.
Маркотны, сумны настрой; туга. Пад дзеяннем усё той жа хандры, якая яго выгнала з інтэрната, Міша ўстаў, апрануў паліто і пайшоў на вуліцу. Карпюк. Ні маці, ні бабулька не папракалі, цярпліва чакаючы, калі пройдзе.. хандра [у Марынкі]. Шыцік.
[Ад грэч. hypochondria.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыве́тны, ‑ая.
Тое, што і прыветлівы. Сухенькая, тоненькая, як былінка, .. але якая прыветная і ласкавая была гэтая бабулька! Чарнышэвіч. Нават гэты пануры лес крыху праясніўся і меў больш прыветны выгляд. Колас. Вось і школа. У знаёмым акне гарыць прыветны агеньчык. Зарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ружа́нец, ‑нца, м.
У некаторых хрысціян — шнурок з нанізанымі на ім пацеркамі для адлічвання прачытаных малітваў або паклонаў у часе малітвы. Бабулька сядзела на сонечным баку гары і высушанымі, як курыныя лапы, рукамі перабірала чорныя гарошыны ружанца. Карпюк.
•••
Ні да танца, ні да ружанца гл. танец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
салда́цік, ‑а, м.
1. Памянш.-ласк. да салдат. Бабулька, відаць, мела добрае сэрца, пашкадавала салдацікаў: з цыбуляй вынесла і па агурку, і па кубку малака. Машара.
2. Дзіцячая цацка ў выглядзе салдата. Алавяны салдацік.
3. у знач. прысл. салда́цікам. У стаячым становішчы, стоячы. Скакаць у ваду салдацікам.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сухе́нькі, ‑ая, ‑ае.
Разм. Памянш.-ласк. да сухі. Сухенькія дровы. Сухенькія грыбы. Сухенькая скарынка. Сухенькі ручнік. □ Будынкі пана Чарнецкага вельмі сухенькія. Гараць, як запалкі. Бядуля. Сухенькая, тоненькая, як былінка,.. была гэтая бабулька! Чарнышэвіч. Цётка падсоўвае мне масла, тварог, а сама ўважліва разглядае мяне, і яе сухенькі, зморшчаны твар поўны добразычлівасці. Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
по́руч, прысл.
Побач, поплеч. Старэнькая бабулька, што сядзела поруч з Рыгорам, суцешна паглядала на іх. Гартны. Поруч з яго [Рашчынскага] сталом стаяў стол стыль-рэдактара Івана Курбана. Сабаленка. // Каля (каго‑, чаго‑н.), недалёка, паблізу, блізка. Жанчына палола грады, а Святланка сядзела поруч. Даніленка. На гэту спробу недзе зусім поруч адгукаецца тоненькім голасам другая птушка. Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бэ́сціць, бэшчу, бэсціш, бэсціць; незак., каго-што.
Разм.
1. Лаяць, зневажаць, ганьбіць. Наталля гнеўна бліснула вачамі: не, таго, што яна лічыць святым, яна бэсціць не дасць! Скрыган. — Дурань стары! — ўскрыкнула аж бабулька і сціхамірылася, выліўшы вон усё накіпелае, забыўшыся, што, мо, і не след перад малым бэсціць гэтак дзеда. Шынклер.
2. Брудзіць, псаваць, даводзіць да непрыгоднасці што‑н. Бэсціць вопратку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)