бабу́лька

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. бабу́лька бабу́лькі
Р. бабу́лькі бабу́лек
Д. бабу́льцы бабу́лькам
В. бабу́льку бабу́лек
Т. бабу́лькай
бабу́лькаю
бабу́лькамі
М. бабу́льцы бабу́льках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

бабу́лька ж., ласк., разг.

1. ба́бушка, бабу́ся;

2. (старая женщина) ба́бушка, стару́шка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бабу́лька, ‑і, ДМ ‑льцы; Р мн. ‑лек; ж.

Памянш.-ласк. да бабуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бабу́ля, -і, мн. -і, -бу́ль, ж.

Ласк. да баба¹ (у 1 і 2 знач.).

|| памянш.-ласк. бабу́лька, -і, ДМ -льцы, мн. -і, -лек, ж.; прым. бабу́льчын, -а.

Б. чапец.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стару́шка бабу́лька, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бабу́ся разг., ласк. бабу́ля, -лі ж., бабу́лька, -кі ж., бабу́ся, -сі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разво́хкацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Пачаць вохкаць, выказваць жаль, боль і пад., часта паўтараючы «вох». Развохкалася бабулька.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

го́рбіць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; незак., што.

Выгінаць гарбом; сутуліць. А бабулька горбіць плечы, Бы з гары, зл[азіць] з печы. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

згрыбе́лы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Стары, маршчыністы. Была яна тады, як апошні раз маці яе бачыла, зморшчаная-зморшчаная, згрыбелая, сівая бабулька. Гарэцкі. Апіраючыся на кій, стаяў згрыбелы стары. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ла́саваць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; заг. ласуй; незак., каго.

Карміць чым‑н. смачным, частаваць ласункамі. Ласаваць дзяцей варэннем. □ Бабулька Ганна мяне частавала варэннем, часта ласавала нейкім салодкім квасам. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)