пазычко́ва-ашча́дны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пазычко́ва-ашча́дны пазычко́ва-ашча́дная пазычко́ва-ашча́днае пазычко́ва-ашча́дныя
Р. пазычко́ва-ашча́днага пазычко́ва-ашча́днай
пазычко́ва-ашча́днае
пазычко́ва-ашча́днага пазычко́ва-ашча́дных
Д. пазычко́ва-ашча́днаму пазычко́ва-ашча́днай пазычко́ва-ашча́днаму пазычко́ва-ашча́дным
В. пазычко́ва-ашча́дны (неадуш.)
пазычко́ва-ашча́днага (адуш.)
пазычко́ва-ашча́дную пазычко́ва-ашча́днае пазычко́ва-ашча́дныя (неадуш.)
пазычко́ва-ашча́дных (адуш.)
Т. пазычко́ва-ашча́дным пазычко́ва-ашча́днай
пазычко́ва-ашча́днаю
пазычко́ва-ашча́дным пазычко́ва-ашча́днымі
М. пазычко́ва-ашча́дным пазычко́ва-ашча́днай пазычко́ва-ашча́дным пазычко́ва-ашча́дных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

бары́ла, ‑а, н.

Разм. Заднёная з двух бакоў невялікая бочачка для напіткаў. Жонка мая, такая ашчадная і беражлівая, не наліла нам па чарцы якой, а прыперла на стол цэлае барыла. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кни́жкаI кні́жка, -кі ж.;

сберега́тельная кни́жка ашча́дная кні́жка;

трудова́я кни́жка працо́ўная кні́жка.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ка́сса в разн. знач. ка́са, -сы ж.;

ка́сса взаимопо́мощи ка́са ўзаемадапамо́гі;

сберега́тельная ка́сса ашча́дная ка́са.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хозя́йка в разн. знач. гаспады́ня, -ні ж.;

дома́шняя хозя́йка ха́тняя гаспады́ня;

сестра́-хозяйка сястра́-гаспады́ня;

расчётливая хозя́йка ашча́дная гаспады́ня.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кні́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; Р мн. ‑жак; ж.

1. Тое, што і кніга (у 1, 2 знач.). Цікавая кніжка.

2. Дакумент у выглядзе сшытых разам некалькіх лісткоў з тэкстам і месцам для афіцыйных адзнак. Працоўная кніжка. Ашчадная кніжка.

3. Адзін з чатырох аддзелаў страўніка жвачных жывёл, слізістая абалонка якога ўтварае складкі, падобныя на лісты паўразгорнутай кнігі.

•••

Заліковая кніжка — кніжка студэнта, у якую запісваюць звесткі аб здачы экзаменаў, залікаў, праходжанні практыкі і інш.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кні́жка I ж., в разн. знач. кни́жка;

ціка́вая к. — интере́сная кни́жка;

запісна́я к. — записна́я кни́жка;

ашча́дная к. — сберега́тельная кни́жка;

працо́ўная к. — трудова́я кни́жка;

заліко́вая к. — зачётная кни́жка

кні́жка II ж., анат. кни́жка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гаспады́ня ж.

1. в разн. знач. хозя́йка; (собственница — ещё) владе́лица;

г. до́ма — хозя́йка до́ма;

г. кватэ́ры — хозя́йка кварти́ры, квартирохозя́йка;

ашча́дная г. — бережли́вая хозя́йка;

2. разг. (женщина, готовящая пищу) стряпу́ха;

ха́тняя г. — дома́шняя хозя́йка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ка́са, ‑ы, ж.

1. Аддзяленне ва ўстановах, прадпрыемствах для прыёму, зберажэння і выдачы грошай і грашовых папер, а таксама памяшканне, дзе знаходзіцца гэта аддзяленне. Білетная каса. Магазінная каса. Разлічыцца ў касе. // Розныя крэдытныя ўстановы, арганізацыі, якія займаюцца галоўным чынам прыёмам і выдачай грошай. Ашчадная каса.

2. Скрынка, шафа для захоўвання грошай, каштоўных папер і інш. Дастаць грошы з касы. // Апарат для збору выручкі на гарадскім транспарце, які працуе без кандуктараў.

3. Наяўныя грошы ўстановы, прадпрыемства. Прыняць касу. □ Сёлета за садавіну і лён паклалі панежычане ў калгасную касу ні мала, ні многа, а кругленькую суму — мільён рублёў! Краўчанка.

4. У друкарскай справе — скрынка, раздзеленая на ячэйкі, са шрыфтам для набору. Наборчая каса.

•••

Каса ўзаемадапамогі — добраахвотнае аб’яднанне членаў прафсаюза на прадпрыемстве, ва ўстанове і інш. для ўзаемнай матэрыяльнай дапамогі.

[Іт. cassa.]

каса́ 1, ы́; мн. ко́сы (з ліч. 2, 3, 4 касы́), кос; ж.

Доўгія заплеценыя валасы. Насіць косы. Заплятаць косы. □ Аж да пят тугія косы ў дзяўчыны той дзівоснай. Дубоўка. Каса — дзявочая краса. З нар.

каса́ 2, ‑ы; мн. ко́сы (з ліч. 2, 3, 4 касы́), кос; ж.

Ручная сельскагаспадарчая прылада, якая складаецца з доўгага загнутага ляза, насаджанага на касільна, і служыць для зразання травы, збожжа і інш. Каса не косіць — каса брые.., Бо ў дзядзькі рукі залатыя. Колас. Каса роўна і гладка хадзіла ў Цімохавых руках, выядала траву да голай зямлі. Капыловіч.

•••

Ісці ў касе гл. ісці.

Найшла (наскочыла) каса на камень — сутыкнуліся розныя непрымірымыя погляды, інтарэсы, характары.

Хоць касою касі гл. касіць ​1.

каса́ 3, ы́; мн. ко́сы (з ліч. 2, 3, 4 касы́), кос; ж.

1. Доўгая вузкая мель, якая ідзе ад берага; мыс. Пасоўваючыся ўніз па плыні, мы абмінулі вялікую пясчаную касу паміж асноўным рэчышчам і рукавом. В. Вольскі.

2. Вузкая паласа чаго‑н. [Партызаны] прайшлі просеку і, абмінуўшы невялічкі палетак, без развагі падаліся далей, да лясной касы. М. Ткачоў.

каса́ 4, ы́; мн. ко́сы (з ліч. 2, 3, 4 касы́), кос; ж.

Разм. Селязёнка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)