опа́ивать несов.

1. апо́йваць;

2. (ядовитым напитком) уст. атру́чваць, труці́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Вы́калупаць (БРС, Яруш.), вы́клупацца (Нас.) ’выматваць, атручваць’ (Мат. Гом.). Гл. калупаць. Адносна абсалютнай рэдукцыі галоснага перад л гл. Крывіцкі, З нар. сл., 132.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тражкі́ ’чорнае зерне’ (Жд. 1, Шчарб.). Відаць, да ражкі, ражок ’тс’ (ЛА, 2) з прыстаўным т‑ у выніку дзеяння народнай этымалогіі (пры ад’ідэацыі лексемы труці́цьатручваць’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мухамор, мухомо́р, мухамо́ра, мохомо́ра, мухомо́ра ’ядавіты грыб, Amanita muscaria’ (ТСБМ, Маш., Касп., Бес., Янк. 1, Бяльк., Шат., ТС). Укр., рус. мухомор, польск. muchomór, muchomorka, чэш. muchomůrka, славац. muchomôrka, muchomúrka, muchomorka, серб.-харв. мухо̀мора. Прасл. muchomorъ. Да му́ха і мары́ць (гл.). Аналагічна славац. muchotravka (< tráviťатручваць’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Атруі́ць ’атруціць’ (Нас., Булг.). Рус. паўдн. отруить, укр. отруїти ’тс’, труїтиатручваць’, польск. otruć, truć, truję, чэш. дыял. trouti, truji. Ст.-бел. отруити (Булыка, Запазыч.). Улічваючы пашырэнне і наяўнасць у беларускай мове толькі прэфіксальнага варыянта, з польскай (Гіст. мовы, 1, 97). У польскай мове слова роднаснае з trawa. Гл. трава.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

натра́вливатьI несов.

1. (уничтожать отравой) натру́чваць, атру́чваць, труці́ць;

2. охот. напалёўваць;

3. прям., перен., разг. (кого, что, на кого, что) нацко́ўваць; (подстрекать) падбухто́рваць (супраць каго, чаго).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Труі́ць, труі́ці ‘труціць’ (Нас., Багушэвіч, Байк. і Некр., Янк. БП, Бес., ТС, Мат. Гом., Растарг.; кіраў., Нар. сл.; валож., Жыв. сл.), ‘вытраўляць (насякомых)’ (стрэш., Нар. словатв.): truìć prusỳ (Пятк. 3), труі́тыатручваць’ (пін., Жыв. сл.), труі́цца ‘труціцца’ (ТС), ст.-бел. труити ‘труціць’ (ГСБМ). Параўн. укр. труїти ‘тс’. Да прасл. *truti, trujǫ (гл. труць), пашыранага суфіксам ‑i‑, відаць, пад уплывам асабовых форм дзеяслова. Сюды ж труі́цель, труі́целька ‘атручальнік, атручальніца’ (Нас.), тру́ены ‘траўлены’: людзі бу труеные цепер (маз., ГЧ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ма́рыць (безас.) ’марыць, зморваць (пра сон)’ (Ян., ТС), мары́цца ’таміцца, мучыцца, стамляцца, знясільвацца’ (ТСБМ, Нас.: паст., валож., КЭС, лаг., Сл. ПЗБ). Рус. ма́рить, мари́ть (безас.) ’моцна стамляць, расслабляць, хіліцца да сну’. Да ма́рыва (гл.).

Мары́ць1, моры́цьатручваць’, ’стамляць’, ’мардаваць, мучыць, даводзіць да знямогі’, ’набліжаць смерць’ (КЭС, лаг.; ТСБМ, Власт, Нас., Яруш., ТС). Да мор (гл.).

Мары́ць2 ’трымаць драўніну ў вадзе, у спецыяльным растворы для надання ёй цёмнага колеру’ (ТСБМ). Укр. мари́ти, рус. мори́ть, чэш. mořiti, славац. moriť. Роднаснае да ст.-грэч. μορύσσω ’пэцкаць, рабіць чорным’. Параўн. таксама мара́ць, мара́ты ’брудны’ (Махэк₂, 374).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мори́ть несов.

1. мары́ць; (травить) труці́ць, атру́чваць; (уничтожать) вынішча́ць;

мори́ть мыше́й труці́ць мышэ́й;

2. (мучить) мары́ць, стамля́ць; (изнурять) мардава́ць;

мори́ть го́лодом мары́ць го́ладам;

3. спец. мары́ць;

4. (об угольях) обл. тушы́ць, гасі́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

трави́тьI несов.

1. (отравлять) труці́ць; атру́чваць; (истреблять — ещё) выво́дзіць;

2. охотн. гнаць, цкава́ць; (охотиться) палява́ць (на каго, на што; без дополнения);

3. перен. цкава́ць; (преследовать) не дава́ць спако́ю (каму, чаму); (мучить) му́чыць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)