атру́чваць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. атру́чваю атру́чваем
2-я ас. атру́чваеш атру́чваеце
3-я ас. атру́чвае атру́чваюць
Прошлы час
м. атру́чваў атру́чвалі
ж. атру́чвала
н. атру́чвала
Загадны лад
2-я ас. атру́чвай атру́чвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час атру́чваючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

атру́чваць несов., прям., перен. отравля́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

атру́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да атруціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

атруці́ць, -учу́, -у́ціш, -у́ціць; -у́чаны; зак.

1. каго-што. Загубіць атрутай або зрабіць шкоду чым-н. ядавітым.

А. арганізм гарэлкай.

2. што. Прымяшаць да чаго-н. атруту.

А. ваду.

3. перан., каго-што. Аказаць дрэнны ўплыў на каго-, што-н.

А. душы людзей.

4. перан., што. Пазбавіць радасці, весялосці.

Хцівасць атруціла яе жыццё.

|| незак. атру́чваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. атру́чванне, -я, н. і атручэ́нне, -я, н. (да 1—3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

отравля́ть несов., прям., перен. атру́чваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

атру́чванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. атручваць — атруціць (у 1–3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

атру́чвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да атруціцца.

2. Зал. да атручваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

атру́чвацца несов., возвр., страд. отравля́ться; см. атруці́цца, атру́чваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вытруча́ць

‘труціць, атручваць каго-небудзь, што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. вытруча́ю вытруча́ем
2-я ас. вытруча́еш вытруча́еце
3-я ас. вытруча́е вытруча́юць
Прошлы час
м. вытруча́ў вытруча́лі
ж. вытруча́ла
н. вытруча́ла
Дзеепрыслоўе
цяп. час вытруча́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

затру́чваць

атручваць каго-небудзь, што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. затру́чваю затру́чваем
2-я ас. затру́чваеш затру́чваеце
3-я ас. затру́чвае затру́чваюць
Прошлы час
м. затру́чваў затру́чвалі
ж. затру́чвала
н. затру́чвала
Загадны лад
2-я ас. затру́чвай затру́чвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час затру́чваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)