лазня́к, ‑у, м.
Кусты лазы, зараснік такіх кустоў. Па адзін і па другі бок дарогі ляжалі чатырохкутныя сажалкі, .. акаймаваныя густымі кустамі светлалістага лазняку, буйной асакі і кветак. Чарнышэвіч. Адразу за ракой пачыналася каса, на якой буяў густы лазняк. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
асака́, ‑і, ДМ асацэ, ж.
Шматгадовая травяністая расліна сямейства асаковых з вузкім, доўгім і жорсткім лісцем. Лясная, пясчаная асака. □ Па адзін і па другі бок дарогі ляжалі чатырохкутныя сажалкі, як вялізныя люстры, акаймаваныя густымі кустамі светлалістага лазняку, буйнай асакі і кветак. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Паві́ха ’від асакі’ (Сл. ПЗБ), повіха ’павіліца’ (ТС). Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад *павіхаць < віхаць (гл.)., ’віхляць, хістаць’ і далей да віць. У аснове намінацыі ляжыць ўяўленне аб тонкім хісткім сцябле. Параўн. яшчэ вікла.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пю́пікі ’маладая асака’ (Сцяшк. Сл.). Гукапераймальнае ўтварэнне (з кончыкаў маладой асакі дзеці робяць пішчалкі), параўн. нюнькі ’лотаць балотная’ (гл.), зыходным можа быць прасл. *ріра ’пішчалка’, *pipati ’пішчаць, пікаць’, параўн. літ. pypti ’тс’ і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
круглаві́на і кругло́віна, ‑ы, ж.
Акруглы ўчастак, які вылучаецца чым‑н. на агульным фоне. Жыта абівалі на полі. Даніла Іванёнак выкасіў круглавіну на пожні, дзяўчаты падчысцілі яе рыдлёўкамі — ток быў гатовы. Асіпенка. Мы збіраліся ў лес. Дакладней, на балота Узмутнае, дзе бацька нагледзеў ладную кругловіну асакі. Масарэнка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Плёса 1 пустое, голае месца’ (Жд. 1), ’абсевак’ (стаўб., ЛА, 2), плёса ’агрэх на засеяным полі’ (ганц., Сл. ПЗБ). Ад плеш, плех (гл.) пры ад’ідэацыі плёсі ’адкрытае месца ў полі, у лузе’.
◎ Плёса 2 (плёса) ’разнавіднасць асакі’ (баран., Сл. ПЗБ). Хутчэй за ўсё — літуанізм, параўн. літ. plūšos ’рагоз’, pliuse ’трыснёг’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Мяку́ха 1 ’ступа’ (бешан., Касп.). Да мяць (гл.). Аб суфіксе -иха гл. Слаўскі, SP, 1, 75.
◎ Мяку́ха 2 ’мякатніца адналістая, Malaxis monophyllos Sol.’ (в.-дзв., глыб., воран.), ’від асакі (бывае асака і мяісуха і разуха)’ (глыб., Сл. ПЗБ). Да мяккі (гл.). Аб суфіксе ‑уха гл. Сцяцко, Афікс. наз., 124. Параўн. таксама мякіш, мякішнік (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
стрыка́цца, ‑аецца; незак.
Абл.
1. Мець уласцівасць стрыкаць, апякаць скуру (пра крапіву). Спачатку па крапіве, якая вельмі пякуча стрыкалася і кусала за голыя лыткі, пасля па зараслях асакі .. Юля дайшла да ракі. Сачанка. І крапіва маладая стрыкаецца, Быццам пяшчотны, прыемны ўспамін. Барадулін.
2. Сцёбаць крапівою каго‑н. або адзін аднаго. Хлопцы крапівою стрыкаюцца.
3. перан. Гаварыць колкасці каму‑н. А ты ўсё стрыкаешся, як крапіва. Шарахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Лягджа́й, ляґджа́й, ляжджа́й, лежджай ’від асакі, Carex L.’ (свісл., маст., КЭС; Сл. ПЗБ), ляжа́й ’тс’ (асіп., рагач., бярэз., Сл. ПЗБ); ’рагоз, Typha L.’ (Сл. ПЗБ). Балтызм, параўн. літ. lagėsčiai, lagesčiai, legė̃stas ’дзядоўнік, бадзяк, Cirsium oleraceum Scop.’ Для гэтай назвы ў бел. гаворках існуе і глухі варыянт, характэрны для балтызмаў: ляшч ’тс’ (там жа), плюшчэй ’тс’ (Кіс.), падпраўлены народнай этымалогіяй ад плюшч.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ляжджа́й 1, лежджа́й, магчыма, ’асот, палявы, Sonchus arvensis L. або плюшч звычайны, Hedera helix L.’ (Федар. Дад.), ’асака’ (бераст., Сцяшк. Сл.), ’балотная трава, асака’ (Сцяшк.; маст., свісл., Арашонкава, БЛ, 3), ’рачная трава, Typha angustifolia’ (навагр., БСС–72), ляжджа́йчык ’сена з асакі, Carex L.’ (гродз., Мат. АС). Літуанізм. Параўн. літ. lazdá ’лугавая трава’, lizdáitė ’балотная расліна’ (Лаўчутэ, Сл. балт., 119–120). Гл. таксама лягджай.
Ляжджа́й 2 ’мера ачэсанага льну, роўная 10 жменям’ (шчуч., Бел. хр. дыял.). Няясна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)