жи́тный обл. жы́тні; (ржаной) аржаны́.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ржано́й жы́тні, аржаны́;
ржано́й хлеб жы́тні (аржаны́) хлеб;
ржана́я мука́ жы́тняя (аржана́я) мука́.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
жи́тник (хлеб) обл. жы́тнік, -ка м., аржаны́ хлеб.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
скаваро́днік, ‑а, м.
Абл. Плоскі круглы хлеб, спечаны на скаварадзе; праснак. Аржаны скавароднік. □ У кутку на доўгай лаве сядзела старая жанчына і жавала кавалак падгарэлага скавародніка. Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
іржаны́ і ржаны́, ‑ая, ‑ое.
Жытні, аржаны. Пахла прэллю са страхі, токам, свежай, нядаўна памалочанай іржаной саломай. Мележ. Над спелым іржаным полем, хаваючы сонца і блакіт неба, павольна паўзла густая хмара. Мыслівец. Люблю я прыволле Шырокіх палёў, Зялёнае мора Ржаных каласоў. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жытні, жытнёвы, аржаны, іржаны
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
Ржаны́, аржаны́, іржаны ’іржаны, жытні’ (ТСБМ, ТС, ЛА, 4), навагр. і ро́жны; укр. іржани́й, рус. ржано́й, н.-луж. ržyny, в.-луж. ržanu, славац. ražný, славен. ržén, серб. ра̏жан, ра̏жен і харв. rȁžem, ražan, ražńi, балг. ръ̀жен. Прасл. *rъž‑ьnъ(jь), а для ўсх.-слав. *rъž‑anъ(jь). Да іржа 2 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Мятлю́г, мятлюги, мятлюжок ’мятліца, Agrostis vulgaria With.’ (ТС, Гарэц., ТСБМ; лельч., Арх. ГУ; гродз., маг., Кіс.), ’Жарновец мяцёлчаты, Sarothamnus scoparius (L.) Wimm, et Koch.’ (Др.-Падб.), ’каласоўнік аржаны, Bromus Secalinus L.’ (Шат., Нас., Бяльк.), ’мятлічка звычайная, Apera spicaventi (L.) P. Beauv.’ (маг., Кіс.), ’метлюжок, Poa pratensis, Poa trivialis L.’ (маг., Кіс.), мятлюк ’тс’ (Шат., Мат. Гом.). Да мятла© (гл.). Аб суфіксе ‑юг(а) гл. Сцяцко, Афікс. наз., 177–178.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
счарсцве́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Які стаў чэрствым, страціў першапачатковую мяккасць. Жалезны стол, счарсцвелы хлеб і томік Гейнэ на стале. Вялюгін. Хлопцу, занятаму ядою, Счарсцвелы аржаны праснак, Што праганяў ён сырадоем, Напамінаў знаёмы смак Святога матчынага хлеба З салодкім смачным малаком. Аўрамчык. // перан. Які стаў бяздушным, нячулым. Старое, счарсцвелае за доўгія гады жыцця сэрца [Параскі] нібы памаладзела і соладка калацілася. Сабаленка.
2. Зацвярдзелы, агрубелы. Вясна... Пачарнелі сляды На счарсцвелым зімовым снягу. І цурочкі бурлівай вады На пратораны шлях павязуць. Хведаровіч. Між камення выбівалася на .. [вуліцы] ўлетку нямоглая трава, а за тратуарамі, на счарсцвелых грудках, яна бралася нават цэлымі лапікамі, кусцістымі і густымі. М. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стра́ва, ‑ы, ж.
1. Пэўным чынам прыгатаваныя для яды прадукты харчавання. Малочная страва. □ Танька кіслай стравы не ела, ні буракоў, ні капусты, і маці адразу паставіла перад ёй кашу на неглыбокай талерцы і кубак з цёплым малаком. Ермаловіч. Са стала паляцела, перакуліўшыся, міска з варывам, лінула гарачай стравай бацьку на грудзі. Галавач. Манька падрыхтуе чыгункі, загадае Міхалку зварыць ці даварыць страву, выгнаць карову, а сама — за касу і ў поле: касі каса, пакуль раса! Лось. // Яда. За год вайсковага жыцця .. [Віктар] не зведаў стравы болей смачнай, чым звычайны, аржаны, спецыяльна высушаны хлеб. Навуменка.
2. Адзін з відаў яды, які падаецца на абед, снеданне або вячэру. — Смачна! — прыняўшыся есці першую страву, сказаў .. [Змітрок]. Ваданосаў. Але ж куцця была толькі асноваю сямейнай вячэры. Да яе прыбаўлялася яшчэ адзінаццаць страў або хоць бы хто колькі мог назбіраць. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)