Ба́крых ’два’ (бел. арго; Рам. 9). Параўн. з укр. арго: ба́крих два’ (чарніг., Нікалайчык). В. Д. Бандалетаў (вусна) лічыць, што гэта, магчыма, цюркізм і прыводзіць яшчэ рус. арго збакры два’. Параўн. таксама аргатычнае бакы́рмар ’дзве грыўні’ (гл. Бандалетаў, Усл. яз., 15).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лі́псы ’вочы’ (Яўс.). Няясна (мала інфармацыі). З арго (?). Да лы́паць (?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Петрус (арго) ’камень’ (Рам. 9). З лацінізаванага грэч. πέτρος ’камень’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ба́глы ’губы’ (бел. арго; Рам., IX). Як і большасць аргатычных слоў, цёмнага паходжання. Можна параўноўваць з укр. арго: багла́йка губа’ (Гнацюк, Лірн., 9), бала́йка ’тс’ (Баржкоўскі, Лирн., 704). Паколькі сустракаецца семантычнае хістанне ’губы ∼ грыбы’ (параўн. значэнне прасл. gǫba, gribъ, vr̥g(a) у паасобных слав. мовах), то можна меркаваць, што зыходным з’яўляецца слова са значэннем ’грыбы’ (ва ўкр. арго ёсць баглаї ’грыбы’, але пра яго паходжанне сказаць штосьці пэўнае вельмі цяжка).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Біку́р ’бізун’ (Бяльк.). Няяснае слова. Можа, таго ж паходжання, што і ўкр. боку́ри скураны пояс’, букурі́я ’вузкі рамень, пояс’ (а гэта з рум. мовы, гл. Рудніцкі, 1, 164). Але параўн. польск. арго bichur ’бізун’, чэш. арго bikor і г. д., якія Будзішэўска (Zarg., 69) звязвае з біць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мікры(й) ’малы’ (арго) (Рам. 9, 5), рус. калуж. микрый ’тс’. З новагрэч. μικρός ’малы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ла́каціна ’смятана, вяршок з кіслага малака’ (паўд.-усх., КЭС). Магчыма, арго, якое з лац. lac, lactis ’малако’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Басаць ’рэзаць’, арго (Рам., IX, 5). Паводле Раманава (там жа), запазычанне з тат. мовы (дакладная крыніца не прыводзіцца).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ле́мезень, лемез, лёмент ’мова (тайная)’ (шкл., Рам. 9). Арго. З ідыш leimaden ’вучэнне, навукі’, leimed ’вучэнне’ (Фасмер, 2, 480).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Арцімо́с, арцімо́н, арці́мус, анцю́х, анці́л ’блін’ (Рам.). Словы аргатычнага характару, хутчэй за ўсё — скажэнні артос, артус (гл. апошняе), магчыма, з семінарскіх арго.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)