рэферэ́ндум, ‑у, м.
Усенароднае апытанне з мэтай высвятлення грамадскае думкі па якім‑н. важным дзяржаўным пытанні.
[Ад лац. referendum — тое, што павінна быць паведамлена.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
до́пыт, -у, М -пыце, мн. -ы, -аў, м.
1. Апытанне следчым абвінавачанага, сведкі пры высвятленні абставін справы, злачынства.
Д. вёў следчы.
2. Падрабязнае настойлівае распытванне (разм.).
Мне ўчынілі сапраўдны д.
|| прым. до́пытны, -ая,-ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
опро́с м.
1. (собирание ответов) апыта́нне, -ння ср.;
2. (допрос) до́пыт, -ту м.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
◎ Плыта́нка ’высушаная спластаваная рыба’, апытанне ’пластаванне’, апытаць ’пластаваць’, ’патрашыць рыбу’, сюды ж расплытаць ’расцягнуць палатно па лузе’, расадыттща ’расцягнуцца, упаўшы’ (Нас.; Стан.). Да платаць? (гл.); да фанетыкі і семантыкі параўн. тт. рІуШі ’рассцілацца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
до́пыт, ‑у, М ‑пыце, м.
Апытанне падследнага, сведкі і пад. для высвятлення чаго‑н., атрымання патрэбных звестак аб кім‑, чым‑н. Выклікаць на допыт. □ Допыт вёў Гнядкоў і рабіў гэта паважна, па ўсіх правілах. Шамякін. Немцы і пасаджаныя ў вёску паліцаі цягалі на допыт жонку Міхала і яго суседзяў. Васілевіч. // Разм. Настойлівае падрабязнае распытванне. Тут, вядома, пачаліся допыты: як і што, дзе быў, чаму загуляўся так позна? Няхай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)