укаці́цца, укачу́ся, уко́цішся, уко́ціцца; зак., у што.

Коцячыся, апынуцца ўнутры чаго-н., увайсці, уехаць.

Мяч укаціўся ў вароты.

|| незак. уко́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

оказа́ться

1. (выясниться, обнаружиться) аказа́цца, вы́явіцца;

в по́чве оказа́лся песо́к у гле́бе аказа́ўся пясо́к;

2. (очутиться) апыну́цца;

оказа́ться в глухо́м лесу́ апыну́цца ў глухі́м ле́се.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

апына́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да апынуцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

загуля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; зак.

1. Пачаць гуляць (у 2 знач.).

2. Празмерна захапіцца гулянкай, папойкамі.

Загуляць на вяроўках (разм.) — апынуцца на вісельні, быць павешаным.

|| незак. загу́льваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зава́біць, -блю, -біш, -біць; -блены; зак., каго (што).

1. Хітрасцю прымусіць прыйсці куды-н., апынуцца дзе-н.

З. звера ў пастку.

2. Зачараваць сваім хараством, прывабіць.

|| незак. зава́бліваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

замча́ць, -чу́, -чы́ш, -чы́ць; -чы́м, -чыце́, -ча́ць; -чы́; зак.

1. каго-што. Хутка, імкліва завезці, даставіць куды-н.

2. Хутка ідучы, едучы, апынуцца дзе-н.

Мы туды хутка замчым на веласіпедах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пада́лець, ‑ее; зак.

Абл. Стаць, апынуцца далей. [Лес] — цяпер рэдкі і неяк падалеў ад вёскі. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

замані́ць, -аню́, -а́ніш, -а́ніць; -а́нены; зак., каго (што).

1. Прывабліваючы чым-н., прымусіць прыйсці куды-н., апынуцца дзе-н.

З. ваўка ў пастку.

2. Прывабіць, зачараваць.

Нас там заманіла прырода.

|| незак. зама́ньваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ушчамі́цца, -чамлю́ся, -чэ́мішся, -чэ́міцца; зак., у што.

Аказацца заціснутым, зашчэмленым з двух бакоў.

Парася ўшчамілася ў плот.

У. ў пастку (таксама перан.: апынуцца ў цяжкім становішчы).

|| незак. ушчамля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца і ушчэ́млівацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ача́ццаапынуцца’ (мін., Песні сямі вёсак, 461). Звязана чаргаваннем галосных асновы з ачынацца ’апынацца’, з якім утварае пару па трыванні. Гл. ачнуцца, ачхнацца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)