апыну́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. апыну́ся апынё́мся
2-я ас. апыне́шся апыняце́ся
3-я ас. апыне́цца апыну́цца
Прошлы час
м. апыну́ўся апыну́ліся
ж. апыну́лася
н. апыну́лася
Дзеепрыслоўе
прош. час апыну́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

апыну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся; зак.

Трапіць куды-н., аказацца ў якім-н. месцы, становішчы.

А. ў горадзе.

|| незак. апына́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апыну́цца сов. очути́ться, оказа́ться;

душа́ ў пя́тках ~ну́лася — душа́ ушла́ в пя́тки;

а. за бо́ртам — оста́ться за борто́м

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

апыну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

Трапіць куды‑н., аказацца дзе‑н. Апынулася Арынка ў горадзе. Колас. Спалоханыя малпы выскачылі з клеткі і мігам апынуліся на мачтах. Маўр. // Трапіць у якое‑н. становішча. Апынуцца ў няволі. Апынуцца ў бядзе. □ Для.. [шафёра] цяпер была яснай небяспека, у якой яны апынуліся. Якімовіч. Трэба было дбаць аб людзях, якія апынуліся ў няшчасці. Гурскі.

•••

Апынуцца (аказацца) за бортам — аказацца выключаным з якой‑н. справы.

Апынуцца (быць) на розных берагах — разысціся ў поглядах, перакананнях з кім‑н.

За дзесятай гарою апынуцца — аказацца ў вельмі далёкім месцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Апыну́цца ’аказацца ў пэўным месцы, папасці ў пэўнае становішча’; апыні́цца (Яруш., Мядзв., Сцяшк.), апыняцца (Др.-Падб.). Укр. опинитися, дыял. рус. (паўдн., зах.) опынуться ’тс’. Параўн. спыніцца, прыпынак, перапынак, укр. перепинок, спинитися, зупинка ’прыстанак’ і інш. Дзеяслоў утвораны з прыстаўкай о‑ і коранем *pin‑ (гл. пяць2). Фанетыка ўказвае на магчымасць запазычання слоў з гэтым коранем з украінскай мовы, хаця нельга выключыць узнікнення ы ў выніку альтэрнацыі галосных (мала тыповай). ‑у‑ ўзнікла ў выніку народнаэтымалагічнага разумення суфікса ‑ну‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

апына́цца, апыну́цца (plötzlich) gerten* vi (s); sich (plötzlich) befinden*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

апынуцца, ачуцца

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

очути́ться сов. апыну́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

апыні́цца сов., см. апыну́цца

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ашты́рыццаапынуцца’ (Шат.). Ад штырыць ’штурхнуць’ (Шат.), семантычна як апынуцца, параўн. пыняць ’паганяць’, шпыняць ’падганяць, штурхаць уперад’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)