Апо́ўзіна ’прыстасаванне з вітых галінак ці жэрдак для ўтрымання сена ці саломы на стагу, возе, страсе’ (Чабярук, Працы, IM, 7, 136, 138; Янк. I; Мат. Гродз.), апоўзліна (Янк. Мат.), апоўзнік, апоўзняк (Шушк.), пэўна сюды ж опоўзнік ’маладыя дрэўцы’ (< ’галінкі, якія выкарыстоўваюцца як апоўзіны’) (Арх. ГУ). Малчанава (Мат. культ., 44) піша: «каб такую страху не раскідаў вецер, …накладвалі 12–15 пар «апоўзняў» — зрубленых пад корань тонкіх доўгіх бярозак, звязаных верхавінамі папарна». Укр. жытом. оповзина ’апоўзіна’. Хаця цяпер для папярэджання апаўзання ужываюцца «тычкі», а не апоўзіны, назва апоўзіна, напэўна, адлюстроўвае недыферэнцыраванне гэтай прылады для папярэджання апаўзання саломы ці сена ўніз.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́зеапоўзіны’: насячы пу́зя (пін., Лепка, вусн. паведамлю Відаць, трансфармаванае ў мове перасяленцаў з Навагрудчыны (з 1888 г.) палес. паўзе ’тс’ (гл. апоўзінах магчыма, у выніку характэрнага для часткі навагрудскіх гаворак чаргавання оў > у (вук ’воўк’, пу́ны ’поўны’ і пад.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Ветранікі1 брэсц., малар. ві́траныкыапоўзіны на стозе, козлы на страсе’ (Нар. сл.), стол. вэ́треники ’звязаныя палкі, якія кладуцца на канёк страхі’ (Шушк.). Укр. наві́треник, рус. урал., зах.-сіб. ве́треникиапоўзіны на стозе або на капе’, вялікапольск. wietrznik ’тс’. Палескія лексемы запазычаны, відаць, з польскай мовы.

Ветранікі2, ві́траныкы, вітряныкы, вэ́трэныкы ’дзве дошкі, якія прыбіваюцца да лат з боку франтона і, скрыжоўваючыся ўверсе, утвараюць вільчак’ (палес., Нар. сл., Шатал.), рус. йонаўск. ветреник ’тс’. Запазычана з польск. мовы; параўн. каш. zawietrznik ’тс’. Гл. таксама ветранікі1. Славен. vétrnik ’ахова ад ветру’ (напр., дзверы ў сенцах); слуп (саха) у драўлянай канструкцыі страхі’ маюць іншую семантычную матывацыю.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ві́са ’тое, што вісіць’, звычайна ў загадцы гэта ’груша’ (драг., Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.), укр. ві́са́ ’вага’, рус. наўг., тамб. виса ’тое, што вісіць; яблык’, арханг. виси ’павекі’, вяц., каз. ви́сы ’валасы’, сіб.апоўзіны’, польск. усх. wisa ’тс’, wisza//wisa ’тое, што вісіць (у загадцы)’, балг. виса ’тое, што вісіць’; ’шчака’. Да вісець. Гл. таксама Рудніцкі, 1, 439.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ве́траніцы, ві́траныці ’дзве дошкі, якія прыбіваюцца да лат з боку франтона і, скрыжоўваючыся, утвараюць вільчак’ (палес., Нар. сл., Шатал.), рус. валаг., уладз. ве́треница ’тс’, паўн.- і с.-рус., урал. ве́треница, ве́треницы ’козлы на страсе, апоўзіны на капе, стозе’, польск. каш. zawietrznica ’дзве дошкі на франтоне’, славен. vétrnice ’саламяная пляцёнка, якая закрывае ў вільчыку адтуліны паміж схіламі страхі’. Да ве́цер (гл.). Гл. таксама ветранікі2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Весажо́р ’сузор’е ў сем зор’, вісажы́р, вісыжа́р ’сузор’е’ (Бяльк.), зах.-палес. высожа́р ’Плеяды’ (Маш., Atlas, 3); рус. кур., дан., тул., калуж. весожа́ры ’сузор’е’, дан. весожа́ры, висожа́ры ’Плеяды’, калуж. висожа́ры, урал. висожа́р ’сузор’е Вялікай Мядзведзіцы’, смал. вышеза́р ’сузор’е Малой Мядзведзіцы’. Складанае слова ад віс‑ (параўн. рус. вяц., каз. ви́сы ’валасы’, новасіб.апоўзіны’) і ‑жар (усячэнне ад стожар). Гэта слова, як і роднаснае валасажа́р (гл.), узнікла ў выніку налажэння двух слоў з хісткай семантыкай, якая датычыць назваў сузор’яў і зорак; параўн. балг. власи́ ’валасы’, ’сузор’е Цяльца’ і рус. стожары ’Плеяды’; ’Вялікая Мядзведзіца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пераво́й (пэрэву͡ой), перево́іна ’тс’ (драг., ЛА, 4) ’лазовыя прывязкі саломы да пераплёту страхі’ (маляр., Нікан.), перавоіна ’вітка’ (рэч., ЛА, 4), пэрэвыны́и ’тс’ (Шушк.), пэрэвэ́йнікі ’галінкі хмызняку, якімі перавіваюць калкі плота’ (лун., Шатал.). Укр. переві́к ’распараныя галіны дрэў, якімі звязваюцца бярвенні’, валын. переві́й ’дышаль у плузе’, переві́йныкапоўзіны на стозе’, рус. дыял. перево́й ’пераплёт, буча з галін’, перево́йка ’пярэвітка’, польск. przewój ’перавітка, абвіванне’, серб.-харв. пре́вој ’павязка, перавязка, бінт’, славен. prevòj ’пасма валасоў; маток пражы’. Магчыма, прасл. *pervojь. Да пера- і віць (аснова *voi̯‑), параўн. з іншым вакалізмам перавіў ’пярэвітка’ (мсцісл., ЛА, 4) (гл.). Сюды ж перавіўкі ’вітка’ (ЛА, 4), перяві́ўкі, пераві́ўкі, піряві́ўкі ’пярэвітка’ (там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)