Купідо́н, ‑а, м. (з вялікай літары).
У антычнай міфалогіі — бог кахання ў выглядзе хлопчыка з лукам і стрэламі; Амур, Эрот.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нана́йцы, ‑аў; адз. нанаец, ‑найца, м.; нанайка, ‑і, ДМ ‑найцы; мн. нанайкі, ‑наек, ж.
Народнасць манчжура-тунгускай моўнай групы, якая жыве на Далёкім Усходзе ў басейне ракі Амур.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ро́жа 1, ‑ы, ж.
Інфекцыйная хвароба, якая характарызуецца вострым запаленнем скуры або слізістых абалонак.
ро́жа 2, ‑ы, ж.
Абл. Ружа. Амур і сумны і прыгожы Стаіць з павязкай на вачах Ля склепу. Часам лёгкі пах Сюды даносіцца ад рожы. Багдановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вінава́ць ’абвінавачваць, лічыць кагосьці вінаватым’ (Нас., Юрч. Сін.), вінува́ць (Юрч. Фраз. 2). Укр. винува́ти ’абвінавачваць, вініць’, рус. амур. ви́новать ’тс’, ст.-рус. виновати ’быць прычынай чаго-небудзь’, польск. уст. winować ’вініць’, ст.-польск. winować ’абвінавачваць, прыпісваць віну’, в.-луж. winować ’абвінавачваць; лічыць даўжніком’, чэш. vinovať ’вініць’. Паўночнаслав. утварэнне ад віна́ 1 (гл.) < прасл. vina і суф. ‑ovati (> ‑ава́ць).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Журба́ 1 ’смутак’. Рус. дыял. паўд., дан., сарат., амур. журба́ ’смутак, клопат’, укр., журба́, жур, жура́ ’смутак’, славен. žûrba ’паспешнасць, руплівасць’, серб.-харв. жу̀рба ’паспешнасць’. Ст.-рус. журба ’дакаранне’ (у Бярынды, 1627). Утворана з суфіксам ‑ьba ад дзеяслова журыць, журыцца (гл.), відаць, яшчэ ў ст.-рус. мове, паколькі ў паўд.-слав. слоў іншыя значэнні.
Журба́ 2 ’гнаявая жыжка’ (Сл. паўн.-зах.). Кантамінацыя жур, журка (гл.) з жабурынне (гл.), жабура.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ліхатня́ ’дурнота, глупства’, ’непрыемны выпадак’, ’заблытанасць’ (Нас.). Утворана пры дапамозе суфікса ‑ня ад дзеяслова *ліхацець, параўн. укр. лихоти́тися ’рабіцца млосна’, лихоті́ти ’праклінаць, клясці’, рус. урал., сіб., амур. лихо́ти́ть ’нудзіць’, с.-урал. лихоти́ться ’прыхварнуць’, ст.-рус. лихотный (XI ст.) ’шалапутны’, лихоть ’адхіленне’, ст.-польск. lichocić ’даводзіць да нэндзы, вынішчаць, аслабляць’ (XVI ст.), lichotny ’дрэнны, ганебны, незаконны, подлы’, в.-луж. lichoćić ’займацца ліхвярствам’, чэш. lichotiti ’ліслівіць, хваліць’, славац. lichotiť ’дагаджаць’. Паўн.-прасл. lixotiti.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Любі́ж ’месца, дзе знаходзіцца крыніца з пітной вадой’, ’прыгожае з выгодамі месца’ (горац., стол., Яшк.), ст.-польск. lubież ’раскоша, прывабнасць, грацыя’. Суфікс ‑іж з ‑еж, які павінен быў бы быць у прасл. ‑ěžь, аднак у прасл. мове гэты суфікс мае форму ‑ežь. Таму для бел. любіж трэба дапусціць існаванне дзеяслова на ‑ěti, з якога дадзеная лексема ўтварылася (⁺любець). Адпаведнікі да яе: рус. амур. любе́ть ’любіць’, мала- і велікапольск. lubieć ’тс’. Аб суфіксе гл. Слаўскі (SP, 1, 69–70), Сцяцко (Афікс. наз., 85).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ветрабой (паэт.) ’сухое галлё, ламачча, збітае з дрэў ветрам’; ’вецер, які збівае галлё з дрэў’ (КТС). Укр. вітробі́й, рус. ветробо́й ’буралом (дрэвы); апады (плады)’, паўн.-рус. ’палеглая ад ветру збажына’, амур. ’месца, на якім адміраюць цеплалюбівыя расліны пад уплывам моцных, халодных паўночна-заходніх вятроў’. Да ве́цер і бой (гл.) < біць ’праяўляцца з вялізнай сілай, бушаваць, лютаваць (пра вецер, мароз)’; параўн. рус. бить ’тс’, укр. бити ’веяць, несці (аб ветры, мяцеліцы’, бел. драг. побэ́тэ (пра мароз) ’абмарозіць расліны, квітнеючы сад такім чынам, што лісце, кветкі і плады ападаюць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Здух, зду́хавіна 1 ’ўпадзіна ў баку каровы’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. амур., кастр. зду́хі ’грудзі, лёгкія, жывот’, сіб. взду́хи ’лёгкія, грудзі’, валаг. вздух ’бок судна’, укр. зду́хи, зду́ховина, зду́хвина ’месца ў частцы цела паміж рэбрамі і жыватом’ (СУМ, Грынч.), здухи ’газы, што выходзяць з арганізма’ (Жэлях.). Звязана з дух (гл.), адно са значэнняў якога ’дыханне’, відаць, праз прэфіксальна-суфіксальны дзеяслоў *въз‑дух‑а‑ти > *уздухаць > *здухаць, ад якога бязафіксны наз. здух (і здуха) і з суф. ‑іна здух‑ав‑іна (‑ав‑ прыметнікавы суфікс) са значэннем ’прадмет, для якога адзначанае дзеянне тыповае’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)