кіпары́савы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да кіпарыса. Кіпарысавы гай. Кіпарысавая алея.
2. у знач. наз. кіпары́савыя, ‑ых. Сямейства хвойных вечназяленых раслін, да якога адносяцца кіпарыс, ядловец і інш.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ліпня́к, ‑у, м., зб.
1. Ліпавы зараснік. Ззаду ў мяне, за маладым бярэзнікам і ліпняком, пачынаецца нейкая маленькая балаціна. Нікановіч.
2. Разм. Дрэвы ліп, ліпы. Пахла і звінела пчаліным звонам алея маладога кучаравага ліпняку. Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
алле́я
1. (дорога, обсаженная деревьями) прыса́ды, -са́д ед. нет;
2. (дорожка в парке) але́я, -ле́і ж., даро́жка, -кі ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ці́савы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да ціса, уласцівы цісу. Цісавая драўніна. Цісавая алея. // Зроблены з цісу. Цісавая фанера.
2. у знач. наз. ці́савыя, ‑ых. Сямейства двухдомных вечназялёных хвойных дрэў ці кустоў, да якога адносіцца ціс.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Паліса́д, паліса́днік ’невялікі абгароджаны кветнік, садок перад домам’ (ТСБМ), паліса́да ’дрэвы, якімі абсаджана дарога і алея’ (Сцяш. Сл., Сл. ПЗБ), паліса́днік ’палісаднік’ (Бяльк., Сл. ПЗБ), палуса́днік ’агародчык, кветнік’ (Мат. Гом.). З рус. палиса́д, палиса́дник ’тс’. Крыніца рус. слова франц. palissade з праванс. palissada ’тс’ ад palissa ’частакол’, pālus ’кол’ (гл. Фасмер, 3, 192). Палісада < польск. palisada ’частакол’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
садо́ўніцтва, ‑а, н.
1. Занятак садоўніка; майстэрства даглядаць сад.
2. Развядзенне садовых раслін як галіна сельскай гаспадаркі. Даручылі мне людзі нашы крыху падвучыцца і ўзяць у калгасе садоўніцтва ў свае рукі. Скрыпка. // Раздзел сельскагаспадарчай навукі аб развядзенні і вырошчванні садоў. Ад уваходу пачынаецца жывапісная алея — выдатны ўзор дасягненняў нашага дэкаратыўнага садоўніцтва. «Маладосць».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кучара́вы, ‑ая, ‑ае.
Які завіваецца, з завіткамі (пра валасы). На Максімаў лоб звісалі пасмачкі белых кучаравых валасоў. Асіпенка. // З завітымі, закручанымі валасамі ці шэрсцю. Кучаравы хлопчык. Кучаравая галава. / Пра дым, туман, хмары. З белых комінаў хат гаманлівых Завіхрыўся дымок кучаравы. Журба. // перан. З густой пышнай кронай (пра дрэвы). Пахла і звінела пчаліным звонам алея маладога кучаравага ліпняку. Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прыса́да 1 ’тронкі ў нажа, мяча і пад.; ложа ў стрэльбе; насадка (касы, сякеры і пад.)’ (Нас., Байк. і Некр., Яруш.), прыса́дка ’насадка (касы, сякеры і пад.)’ (Байк. і Некр.), пріса́да ’ложа стрэльбы’ (Бяльк.). Ад прысадзі́ць ’асадзіць, уставіць’ да садзі́ць (гл.); параўн. у іншых славянскіх мовах з блізкімі значэннямі: рус. дыял. приса́дка ’прымацоўванне, накладанне; асаджванне’, польск. przysada ’аздоба’ і г. д.
Прыса́да 2 ’выгода, прыволле’ (ТС), ст.-бел. присадъ ’сядзіба’, укр. приса́да ’тс’. Відаць, семантычнае развіццё прыса́да, прыса́ды ’дрэва ўздоўж дарогі, алея; насаджэнні’ (гл.), або ад прысадзі́ць ’пасадзіць каля чаго- ці каго-небудзь’ (Нас.), параўн.: его прысада хороша, удобства кругом (ТС), што дае падставы вывесці першаснае значэнне ’размяшчэнне, пасяленне’. Гл. аса́да.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
падвалі́ць 1, ‑валю, ‑валіш, ‑валіць; зак.
Разм.
1. што і чаго. Падсыпаць вялікую колькасць чаго‑н. Падваліць воз пяску пад прызбу.
2. Выпасці, нападаць дадаткова ў вялікай колькасці. Уначы яшчэ падваліў снег, засыпаў усе сляды і мурашнікі. Караткевіч. / у безас. ужыв. За ноч падваліла снегу.
3. Прыйсці, далучыцца да каго‑, чаго‑н. у вялікай колькасці. Алея ажывае.. — хлопцы падвалілі гаманлівай чарадою. Савіцкі. / у безас. ужыв. Народу падваліла.
4. перан. Нечакана прыйсці, з’явіцца (пра шчасце, удачу і пад.). — Бачыш, сын, якое нам шчасце падваліла? За нашага старога.. [каня] нам далі маладую Сівую, — апярэдзіў бацька маё пытанне. Дамашэвіч.
падвалі́ць 2, ‑валю, ‑валіш, ‑валіць; зак., што і чаго.
Зваліць злёгку, нямнога (пра сукно, воўну і пад.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прыса́ды 1 мн. л. ’дрэвы, пасаджаныя вакол, каля чаго-небудзь (дарогі, вуліцы, будынка і пад.)’ (ТСБМ, Гарэц., Байк. і Некр., Др.-Падб., Касп., Бір. Дзярж., Прышч. дыс., Сл. ПЗБ; слуц., ЛА, 2), прыса́дзі ’прысады’ (Сл. ПЗБ), прыса́да ’шырокая дарога, абсаджаная дрэвамі; дрэвы, пасаджаныя ля (вакол) хаты, сядзібы, сада’ (Шат., Янк. 2, Стан., Сл. ПЗБ, ЛА, 2), прыса́дак ’шырокая дарога, абсаджаная дрэвамі’ (акц., ЛА, 2), прыса́дка ’дрэва ў прысадах, алеі’ (Стан.), ’прысады; алея’ (Яруш.). Ст.-бел. присад ’падсаджаная расліна’ (XVI ст.), якое Крапівін (Межресп. конф., 24) параўноўвае з серб. при́сад ’атожылак, парастак’. Ад прысадзі́ць (гл.). Да семантыкі параўн. яшчэ паліса́да (гл. паліса́д).
Прыса́ды 2 ’два дрэвы, якія растуць адно каля другога, з развілінамі (ра́ламі або казламі), дзе будзе зроблены памост для вулляў-калод (адзёр)’ (Сержп. Борт.). Да прысадзі́ць, г. зн. дрэвы, на якія прыса́джваецца памост, або дрэвы, спецыяльна пасаджаныя блізка адно да аднаго для выкарыстання пры размяшчэнні борці.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)