чёткость выра́знасць, -ці ж.; дакла́днасць, -ці ж.; акура́тнасць, -ці ж.; зла́джанасць, -ці ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дото́шность уні́клівасць, -ці ж.; дакла́днасць, -ці ж.; акура́тнасць, -ці ж.; пунктуа́льнасць, -ці ж.; скрупулёзнасць, -ці ж.; см. дото́шный;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

то́чность дакла́днасць, -ці ж.; акура́тнасць, -ці ж.;

с то́чностью до мат. з дакла́днасцю да;

в то́чности разг. дакла́дна;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тща́тельность стара́ннасць, -ці ж.; руплі́васць, -ці ж., ру́пнасць, -ці ж., шчы́расць, -ці ж.; дба́йнасць, -ці ж., пі́льнасць, -ці ж., ува́жлівасць, -ці ж.; акура́тнасць, -ці ж.; дакла́днасць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ух, выкл.

1. Выражае пачуццё захаплення, здзіўлення і пад. перад сілай, незвычайнасцю, велічынёй чаго‑н. Ух ты, прыгожа як! □ Кірыла глядзеў на.. [Гукала] ўжо без іроніі, без смеху, а з нейкім нават захапленнем: «Ух, чорт! Вось гэта акуратнасць Шамякін.

2. Выражае пачуццё злосці або палёгкі, спакою і пад. [Параска:] — Ух, я б цябе тады разарвала! Дай хоць цяпер злосць спагнаць. Лобан. — Ух і цемра... Як у еўні. Хомчанка.

3. Ужываецца пры выражэнні пачуцця стомленасці і іншых адчуванняў. Ух, як стаміўся за дарогу! Ух, як горача.

4. Ужываецца пры абазначэнні рэзкага гуку ад удару, выбуху, выстралу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́явіцца, ‑яўлюся, ‑явішся, ‑явіцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Наглядна праявіцца; паказацца (пра што‑н. скрытае). У хлопца выявіліся добрыя арганізатарскія здольнасці, старанне, настойлівасць і акуратнасць у рабоце. Кулакоўскі. // Разм. Паказаць сябе. Макар Лагун ужо не раз казаў Сцёпку, чаму ён не ў ячэйцы, .. і чаму не выявіўся нічым, як бязбожнік. Колас. // Выкрыцца, стаць відавочным. Выявіліся недахопы. Выявілася нястача грошай.

2. безас. (звычайна ў спалучэнні са злучнікам «што»). Аказацца на самай справе, у выніку чаго‑н. Ужо з першых крокаў выявілася, што такое заданне даць лягчэй, чым яго выканаць. Якімовіч. Калі праверылі людзей, то выявілася, што ўсе былі ў зборы. Мележ. Як выявілася, рыбакі паехалі ў сяло. Краўчанка.

3. Разм. Выпісацца адкуль‑н. Выявіцца з дамавой кнігі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

го́нар, ‑у, м.

1. Грамадская або маральная годнасць, тое, што выклікае ўсеагульную павагу. Выдатная праца — справа гонару кожнага грамадзяніна. □ Пераступіць граніцу са сцягам вызвалення ў руках, ці ж гэта не радасць, не гонар? Пальчэўскі. Але нідзе, Нідзе, мой дружа верны, Не спляміў я Наш гонар баявы. Кірэенка.

2. Павага, слава. Гонар пераможцам. □ — Як відаць, вы [Максім] багаты чалавек, — адказала гаспадыня, — такая акуратнасць робіць вам гонар. Машара.

3. Перавялічанае ўяўленне пра сваю годнасць; фанабэрыстасць, пыха. «О, чортаў шляхціц! — падумаў Якаў. — Столькі ў цябе гонару, што невядома, з якога боку прыступіцца...». Чарнышэвіч.

•••

Дошка гонару гл. дошка.

Збіць гонар гл. збіць.

Мець гонар гл. мець.

Робіць гонар гл. рабіць.

У гонар каго (высок.) — у знак павагі да каго‑н., ушанавання памяці аб кім‑н.

[Ад лац. honor.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)