воскре́снуть сов.

1. (вновь стать живым) уваскрэ́снуць, ажы́ць;

2. (стать здоровым, бодрым после болезни, упадка сил) ажы́ць;

3. (восстановиться в памяти) аднаві́цца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паажыва́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.

Разм. Ажыць — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае. Лясы паажывалі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

воспря́нуть сов.

1. (встать) уст. уста́ць; (восстать) паўста́ць; (вскочить) уско́чыць, усхапі́цца; (встрепенуться) ажыві́цца, усхамяну́цца, схамяну́цца; (от сна) прачну́цца;

2. (душевно) ажы́ць, акрыя́ць, ачуня́ць;

воспря́нуть ду́хом акрыя́ць; ажы́ць ду́хам (душо́й).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ажыва́ць несов.

1. (возвращаться к жизни) ожива́ть;

2. перен. ожива́ть; воскреса́ть;

1, 2 см. ажы́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

акрамяне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Разм. Ажыць, зрабіцца пругкім, крамяным. Мінуў яшчэ дзень, і раптам познім адвячоркам, на захадзе сонца, раслінкі пачалі ажываць: лісточкі акрамянелі і натапырыліся. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аджы́ць, -жыву́, -жыве́ш, -жыве́; -жывём, -жывяце́, -жыву́ць; -жы́ў, -жыла́, -ло́; -жы́ты; зак.

1. Пражыць, скончыць жыць.

А. свой век.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Устарэць.

Аджылі розныя звычаі і забабоны.

3. Вярнуцца да жыцця, стаць зноў жывым, ажыць.

Прайшоў дождж, і аджыла ніва.

|| незак. аджыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уваскрэ́снуць, -ну, -неш, -не; уваскрэ́с, -сла; -ні́; зак.

1. У рэлігійна-містычных уяўленнях: стаць зноў жывым.

2. перан. Набыць новыя сілы, стаць зноў бадзёрым, ажыць.

У. духам.

3. перан. Праявіцца з ранейшай сілай; адрадзіцца, аднавіцца.

Ва ўспамінах уваскрэсла мінулае.

|| незак. уваскраса́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. уваскрэ́сенне, -я, н. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ажыві́цца, ажыўлю́ся, ажы́вішся, ажы́віцца; зак.

1. Ажыць, набрацца сілы і энергіі, стаць больш выразным і яркім.

Чалавек ажывіўся, павесялеў.

Гутарка ажывілася.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Напоўніцца жыццём, рухам, дзейнасцю.

Пайшла тэхніка на палі, мясцовасць ажывілася.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць больш актыўным, дзейным.

Сход ажывіўся.

Работа ажывілася.

|| незак. ажыўля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

|| наз. ажыўле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

узварушы́цца, ‑рушуся, ‑рушышся, ‑рушыцца; зак.

1. Пачаць варушыцца, рухацца. Узварушыўся мурашнік.

2. перан. Разм. Выйсці са стану вяласці; расшавяліцца. У адну раніцу, яшчэ халаднаватыя поцемкам, Курані ўзварушыліся, захадзіліся адным клопатам, — на балота, касіць! Мележ. // Абудзіцца, ажыць. Успаміны ўзварушыліся ў душы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уваскрэ́снуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. уваскрэс, ‑ла; зак.

1. Паводле рэлігійных вераванняў — вярнуцца да жыцця пасля смерці; ажыць. Тут музыка як урэзаў — Нежывы і то ўваскрэс! Гілевіч. // Пра таго, хто лічыўся прапаўшым без вестак і пад. // Стаць здаровым, бадзёрым, жыццядзейным. Уваскрэснуць духам.

2. Узнікнуць зноў, ажыць; праявіцца з ранейшай сілай. За хвіліну прабяжыць .. [жыццё] ва ўспамінах усё — далёкае, забытае ўваскрэсне, як самая ясная ява, што толькі кранула цябе сваім цёплым дыханнем. Скрыган. // Адрадзіцца, аднавіцца. Лявей .. ўзвышаліся валы з нейкай руінай — і гэта былі валы старой Разані, якая так і не ўваскрэсла пасля нападу татар. Караткевіч. І адродзіцца, уваскрэсне Ціхая слава твая, Хірасіма. Дзяргай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)