скосI спец. скос, род. ско́су м.; (откос) адхо́н, -ну м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Адво́ны ’пахілы’ (Касп.), адвонаваты (Касп.), адвона да адхон (гл.), адхоны, адхонаваты.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

утраве́лы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які парос травой. Не дайшоўшы да бетоннага слупка, .. [дзяўчына] прысела на ўтравелы адхон шашы і апусціла на калені галаву. Вышынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пахо́ннасцьадхон, спад гары, берега’ (нясв., слаўг., Яшк.). Беларускае. Відаць, утварылася шляхам кантамінацыі лексем пахілы і паточнасць ці ^склочнасць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

скос, ‑у, м.

1. Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. скасіць ​2 — скошваць ​2.

2. Пакаты бок чаго‑н.; схіл, адхон. Скос скалы. Скос берага рэчкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адко́с I, -су м.

1. см. адхо́н;

2. спец. отко́с

адко́с II, -су м. отрабо́тка на косьбе́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Склезадхон’ (Яруш.). З польск. sklez ‘тс’: sklezią na skleziu ‘адхонам, на адхону’. Польск. слова да кораня скліз‑, сліз- (гл. склізкі) (Варш. сл.). Параўн. скелз (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пашчапа́цца, ‑аецца; зак.

Раскалоцца на часткі, на шчэпкі. Палена пашчапалася. Дошка пашчапалася. □ Вось, вось, здаецца, шыбане пад адхон паравоз, пашчапаюцца колы на крыжавінах ці ў пух разляцяцца стрэлкі. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шкадо́ба, ‑ы, ж.

Абл. Жаль, шкадаванне. Гораў пераправіў конніка на другі бераг.. і са шкадобаю глядзеў, як жывёла.. выносіла ўлана на стромы чырвоны адхон. Караткевіч. І такі жаль, такая шкадоба агарнула мяне — проста выказаць нельга. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Схіл ’нахіленая паверхня; пакаты спуск’ (ТСБМ, Гарэц., Бяльк.), ’спад’ (Некр. і Байк.), ’пакаты бок узгорка’ (БРС), схі́лак ’сыход, край, канец’ (Нас.). Параўн. укр. схил ’спадзісты бок гары’, польск. schyłek ’заняпад, канец; схон, адхон’. Дэвербатыў ад схіліць < хіліць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)