вы́правіць², -праўлю, -правіш, -правіць; вы́праві; -праўлены; зак.

1. каго-што. Сабраць і правесці; адправіць.

В. дзяцей у школу.

В. экспедыцыю.

2. каго. Выправадзіць.

В. свавольнікаў з хаты.

3. каго-што. Паслаць, адправіць куды-н. з якой-н. мэтай.

В. да доктара.

В. камбайны ў поле.

|| незак. выпраўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адпраўле́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

1. гл. адправіцца, адправіць.

2. спец. Тое, што пасылаецца, адпраўляецца поштай.

Паштовае а.

Заказное а.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адпра́ўлены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад адправіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запрапа́сціць

адправіць, падзець каго-небудзь, што-небудзь у далёкае месца, невядома куды’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. запрапа́шчу запрапа́сцім
2-я ас. запрапа́сціш запрапа́сціце
3-я ас. запрапа́сціць запрапа́сцяць
Прошлы час
м. запрапа́сціў запрапа́сцілі
ж. запрапа́сціла
н. запрапа́сціла
Загадны лад
2-я ас. запрапа́сці запрапа́сціце
Дзеепрыслоўе
прош. час запрапа́сціўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

экспедзі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; зак. і незак., што (спец.).

Адправіць (адпраўляць) па прызначэнні (карэспандэнцыю, тавар і пад.).

|| наз. экспедзі́раванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адасла́ць, адашлю́, адашле́ш, адашле́; адашлём, адашляце́, адашлю́ць; адашлі́; -сла́ны; зак.

1. што. Паслаць, адправіць што-н. каму-н.

А. грошы сыну.

2. каго. Адправіць, накіраваць каго-н. куды-н. з якой-н. мэтай па якой-н. прычыне.

А. дзяцей у вёску.

3. каго (што). Прапанаваць звярнуцца куды-н., дзе можна знайсці даведку; зрабіць спасылку на каго-, што-н.

А. чытача да першакрыніцы.

4. што. Адправіць назад пасланае, вярнуць.

А. назад бандэроль.

|| незак. адсыла́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. адсыла́нне, -я, н. і адсы́лка, -і,

ДМ -лцы, ж.

|| прым. адсы́лачны, -ая, -ае (да 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Вы́правіць ’зрабіць правільным, ліквідаваць недахопы; адправіць, накіраваць, падрыхтаваць у дарогу’ (БРС, Яруш., КЭС, лаг.). Рус. вы́править, укр. ви́правити, польск. wyprawićадправіць, сабраць (у дарогу)’, славац. vypraviť ’тс’. Ад правіць у яго першапачатковым значэнні ’рабіць прамым’ (параўн. рус. править), якое ў сваю чаргу ад правы ’які мае быць’ (Шанскі, 1, В, 229). Сюды ж, відавочна, вы́правытыся ’здохнуць, выпруціцца’ (З нар. сл.), г. зн. ’зрабіцца прамым’; у семантычных адносінах параўн. выпруціцца, апруцянець.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

павыпраўля́ць², -я́ю, -я́еш, -я́е; -я́ны; зак., каго-што.

Выправіць, адправіць куды-н. усіх, многіх або ўсё, многае.

П. дзяцей у школу.

П. камбайны ў поле.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адпра́ўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.

Дзеянне паводле дзеясл. адпраўляць — адправіць (у 1–4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

не́кага, не́каму, не́кага, не́кім, не́ аб кім; займ.

1. адмоўны, з інф. Няма нікога, каб...

Некаму адправіць пісьмо.

2. неазнач., з Р (ад займенніка «нехта»). Кагосьці.

Тут некага не хапае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)