цяг, -у, м. (рэдка).

Бег, рух.

Бягуць няспынным цягам дні.

Адным цягам (разм.) — без перадышкі, адным намаганнем.

Даць цягу (разм.) — уцячы, пабегчы.

З цягам часу — праз некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гермафрадыты́зм, -у, м.

Наяўнасць адзнак абодвух полаў у адным арганізме.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цэнтралізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., што.

Сканцэнтраваць (сканцэнтроўваць) у адным цэнтры; аб’яднаць (аб’ядноўваць) у адным месцы, у адных руках.

Ц. работу.

|| наз. цэнтраліза́цыя, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дараўно́ўваць

‘па пэўных крытэрыях адпавядаць каму-небудзь, чаму-небудзь, стаяць на адным узроўні з кім-небудзь, чым-небудзь (раман дараўноўвае лепшым узорам класікаў’

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. дараўно́ўваю дараўно́ўваем
2-я ас. дараўно́ўваеш дараўно́ўваеце
3-я ас. дараўно́ўвае дараўно́ўваюць
Прошлы час
м. дараўно́ўваў дараўно́ўвалі
ж. дараўно́ўвала
н. дараўно́ўвала
Загадны лад
2-я ас. дараўно́ўвай дараўно́ўвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час дараўно́ўваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

скрып, -у, м.

Рэзкі гук, што ўзнікае пры трэнні.

С. дзвярэй.

За адным скрыпам (разм.) — за адным заходам.

Са скрыпам (разм.) — нехаця ці з цяжкасцю (рабіць што-н.).

Са скрыпам атрымаў дазвол на паездку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аднагу́чны, -ая, -ае.

Які гучыць адным і тым жа манатонным гукам.

А. званок.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аднако́нны, -ая, -ае.

Запрэжаны адным канём; прыстасаваны для ўпрагання аднаго каня.

Аднаконная павозка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заодно́ нареч.

1. заадно́; (вместе) ра́зам; (сообща) супо́льна; 2. (попутно) заадно́, за адны́м за́хадам, за адны́м ма́хам.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бязвы́езны, -ая, -ае.

Аб працяглым жыцці без выездаў, знаходжанні на адным месцы.

Бязвыезнае жыццё.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

за́пар, прысл. (разм.).

Непасрэдна адзін за адным, без пропуску.

Пяць дзён з. ішоў дождж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)