заняха́іць

‘кінуць што-небудзь, адмовіцца ад чаго-небудзь, пакінуць што-небудзь у занядбанні’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. заняха́ю заняха́ім
2-я ас. заняха́іш заняха́іце
3-я ас. заняха́іць заняха́яць
Прошлы час
м. заняха́іў заняха́ілі
ж. заняха́іла
н. заняха́іла
Загадны лад
2-я ас. заняха́й заняха́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час заняха́іўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

заняха́ць

‘кінуць што-небудзь, адмовіцца ад чаго-небудзь, пакінуць што-небудзь у занядбанні’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. заняха́ю заняха́ем
2-я ас. заняха́еш заняха́еце
3-я ас. заняха́е заняха́юць
Прошлы час
м. заняха́ў заняха́лі
ж. заняха́ла
н. заняха́ла
Загадны лад
2-я ас. заняха́й заняха́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час заняха́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

паступі́цца, -уплю́ся, -у́пішся, -у́піцца; зак., чым.

Добраахвотна ўступаючы, адмовіцца ад чаго-н.

П. асабістымі інтарэсамі.

|| незак. паступа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адгаво́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

Спасылка на што-н. з мэтай ухіліцца, адмовіцца ад чаго-н.

Ён знойдзе адгаворку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адступны́, -а́я, -о́е (уст.).

Які даецца каму-н. за згоду адмовіцца, адступіцца ад каго-, чаго-н.

Адступныя грошы.

Сто тысяч рублёў адступнога (наз.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адрачы́ся, -раку́ся, -рачэ́шся, -рачэ́цца; -рачо́мся, -рачаце́ся, -раку́цца; -ро́кся, -ракла́ся, -ло́ся; -рачы́ся; зак.

1. ад каго-чаго. Адмовіцца ад каго-, чаго-н., здрадзіць каму-, чаму-н.; не прызнаць.

А. ад сваіх дзяцей.

А. ад сваіх слоў.

2. ад чаго. Адмовіцца ад сваіх правоў на што-н. (уст.).

А. ад спадчыны.

|| незак. адрака́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. адрачэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адбраха́цца, -рашу́ся, -ро́шашся, -рэ́шацца; -рашы́ся; зак. (разм., груб.).

Сварачыся, спрачаючыся, адказаць на папрокі, нападкі; адмовіцца ад чаго-н.; выкруціцца.

|| незак. адбрэ́хвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ацура́ццаадмовіцца, адрачыся’ (Бяльк., Ян.), оцура́цца ’тс’ (КСТ). Ад цур, цура́цца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

разду́маць, -аю, -аеш, -ае; зак.

1. Падумаць, усебакова абдумаць.

2. Перадумаўшы, адмовіцца ад задуманага.

Я раздумаў: не паеду.

|| незак. разду́мваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адказа́цца, ‑кажуся, ‑кажашся, ‑кажацца; заг. адкажыся; зак.

Тое, што і адмовіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)