зло́мак, -мка, мн. -мкі, -мкаў, м.

1. Непрыгодная, паламаная рэч або адламаны кавалак чаго-н.

2. Пра слабага, надарванага чалавека (звычайна з адмоўем; разм.).

Бацька дужы, і сын не з.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адло́маны

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. адло́маны адло́маная адло́манае адло́маныя
Р. адло́манага адло́манай
адло́манае
адло́манага адло́маных
Д. адло́манаму адло́манай адло́манаму адло́маным
В. адло́маны
адло́манага
адло́маную адло́манае адло́маныя
адло́маных
Т. адло́маным адло́манай
адло́манаю
адло́маным адло́манымі
М. адло́маным адло́манай адло́маным адло́маных

Кароткая форма: адло́мана.

Іншыя варыянты: адлама́ны, адло́млены.

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

адло́млены

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. адло́млены адло́мленая адло́мленае адло́мленыя
Р. адло́мленага адло́мленай
адло́мленае
адло́мленага адло́мленых
Д. адло́мленаму адло́мленай адло́мленаму адло́мленым
В. адло́млены (неадуш.)
адло́мленага (адуш.)
адло́мленую адло́мленае адло́мленыя (неадуш.)
адло́мленых (адуш.)
Т. адло́мленым адло́мленай
адло́мленаю
адло́мленым адло́мленымі
М. адло́мленым адло́мленай адло́мленым адло́мленых

Кароткая форма: адло́млена.

Іншыя варыянты: адлама́ны, адло́маны.

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

Ломацьадламаны кавалак’, ’луста хлеба’ (Бяльк., Сцяшк., ТС; в.-дзв., Шатал.). Рус.-бел. ізалекса. Параўн. рус. ломо́ть. Да лама́ць (гл.). Суфікс ‑otь, як у лапоть.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пералу́пы (пырылу́пый) ’пярэсты’ (брэсц., ЖНС). Да пера- і лупі́ць (гл.) — ад апошняга ўтварэнне луп‑(ы) набыло значэнне ’вынік пасля біцця ці аблуплівання, здзірання скуры, шалупіння — пасы, пісагі’. Параўн. укр. закарп. перелу́пий ’раздзелены напалам’, ’двухколерны’, перелупи́ти ’пераламаць’ і польск. przełupадламаны кавалак, злом’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абло́мак, ‑мка, м.

1. Адламаны, адбіты кавалак якога‑н. прадмета. Абломак біўня маманта. □ Каля абломкаў цагляных сцен пышна лапушылася крапіва. Хадкевіч. У кожным абломку пароды Чытаў ён [геолаг] разгадкі прыроды. Звонак.

2. перан. Рэшта таго, што існавала раней. Сышлі са сцэны прэч магнаты, Абломкі выцвіўшых вякоў. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адло́мак, ‑мка, м.

1. Адламаны кавалак чаго‑н.; абломак. Адломак касы. □ Невядома, з якіх часоў стаялі над імі [палоскамі вады] засохшыя адломкі старых спарахнелых алешын, як свечкі, і маркотна глядзелі ў неба. Колас.

2. перан. Рэшткі таго, што раней існавала. Чырвонай Арміі Адважныя атрады Далёка кінулі Адломкі белых зграй. Лявонны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скрыль, ‑я, м.

Адрэзаны вялікі кусок чаго‑н. для яды. Гаспадыня ўжо завіхалася каля стала, на якім стаяла вялікая міска з буйнымі скрылямі ружаватага сала. Новікаў. Пасля, ужо дома, Алесь аберуч трымае зярніста-чырвоны кавуновы скрыль і есць яго — ажно за шыю пацякла. Брыль. // Адбіты, адламаны і пад. кавалак чаго‑н. І для машын няма цяпер спакою: Вывозяць снег, скрылі ільду, як шкло. Тармола.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

отвёрнутый

1. адкру́чаны, мног. паадкру́чваны;

2. адкру́чаны, мног. паадкру́чваны, адлама́ны, мног. паадло́мліваны, паадло́мваны;

3. адве́рнуты, мног. паадваро́чваны;

4. адхі́лены, мног. паадхіля́ны, адхіну́ты, мног. паадхіна́ны; см. отверну́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зло́мак, ‑мка, м.

1. Непрыгодная, паламаная рэч. — Плуга новага дагэтуль мне не даверылі, а ўсё зломкі. Кірэйчык. // Адламаны кавалак чаго‑н. [Хлопцы] знайшлі неяк зломак сухой асіны, што ляжаў ад зімы. Брыль.

2. (звычайна з адмоўем). Разм. Пра слабага, надарванага чалавека. — Ты мне скажы, — раптам ажыўляецца Марфа, — знойдзеш ты хоць аднаго мужыка, няхай сабе самага апошняга зломка на сяле, каб ён застаўся ўдаўцом? Васілевіч. На развітанне ён сурова сказаў брату: — Не будзь зломкам. Не марнуй часу... Шыловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)