бесхи́тростно нареч. няхі́тра; прастаду́шна; адкры́та; про́ста; без хі́трыкаў;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вызнава́ць, -наю́, -нае́ш, -нае́; -наём, -наяце́, -наю́ць; незак.

1. гл. вызнаць.

2. што. Адкрыта трымацца якой-н. веры, вучэння, поглядаў і пад.

В. праваслаўе.

В. строгія маральныя правілы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

забра́ла, -а, мн. -ы, -аў, н.

У старадаўнім узбраенні: частка шлема, якой прыкрываецца твар для засцярогі ад удараў.

Выступіць з адкрытым забралам (перан.: прама, адкрыта; высок.).

|| прым. забра́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абстру́кцыя, -і, ж. (кніжн.).

Дзеянне, адкрыта накіраванае на зрыў чаго-н., наўмысны зрыў у знак пратэсту якога-н. мерапрыемства шумам, выкрыкамі і пад.

Учыніць каму-н. абструкцыю.

|| прым. абструкцы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

намяка́ць², -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., каму на каго-што і без дап.

Рабіць намёкі, гаварыць намёкамі, не выказваць адкрыта сваёй думкі.

Н. на жаніцьбу.

|| зак. намякну́ць, -мякну́, -мякне́ш, -мякне́; -мякнём, -мекняце́, -мякну́ць; -мякні́.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

таталіта́рны, ‑ая, ‑ае.

Кніжн. З адкрыта тэрарыстычнай дыктатурай буржуазіі; фашысцкі. Таталітарны рэжым. Таталітарная дзяржава.

[Фр. totalitaire з лац.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прямолине́йно нареч.

1. прамаліне́йна;

2. прамаліне́йна; шчы́ра; адкры́та; см. прямолине́йный;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уні́клівы, -ая, -ае.

1. Які пазбягае прама і адкрыта выказваць свае думкі, не прамы, пазбаўлены шчырасці.

У. адказ.

2. Які глыбока ўнікае ў сутнасць справы; праніклівы.

У. чалавек.

Уніклівая думка чалавека.

|| наз. уні́клівасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

начистоту́ нареч. начысту́ю; (без обиняков) про́ста, без хі́трыкаў; (откровенно) адкры́та, шчы́ра.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

называ́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да назваць.

•••

Называць рэчы сваімі імёнамі — гаварыць прама, адкрыта аб кім‑, чым‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)