звя́зны, -ая, -ае.

Добра і паслядоўна выказаны, лагічна стройны.

Звязнае выступленне.

Адказаць звязна (прысл.).

|| наз. звя́знасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аджартава́цца, -ту́юся, -ту́ешся, -ту́ецца; -ту́йся; зак.

1. Адказаць на сур’ёзнае пытанне, патрабаванне жартам.

2. Перастаць жартаваць (разм.).

|| незак. аджарто́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

краяну́ць

‘падзяліць на часткі, разрэзаць што-небудзь (краянуць сцягно і краянуць нажом); рэзка адказаць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. краяну́ краянё́м
2-я ас. краяне́ш краеняце́
3-я ас. краяне́ краяну́ць
Прошлы час
м. краяну́ў краяну́лі
ж. краяну́ла
н. краяну́ла
Загадны лад
2-я ас. краяні́ краяні́це
Дзеепрыслоўе
прош. час краяну́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

отве́тить сов. адказа́ць, мног. паадка́зваць; см. отвеча́ть 1.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

отве́тствовать уст.

1. сов. адказа́ць;

2. несов. адка́зваць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адбраха́цца, -рашу́ся, -ро́шашся, -рэ́шацца; -рашы́ся; зак. (разм., груб.).

Сварачыся, спрачаючыся, адказаць на папрокі, нападкі; адмовіцца ад чаго-н.; выкруціцца.

|| незак. адбрэ́хвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запі́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Замінка, затрымка ў гаворцы, выкліканая цяжкасцю ў падборы слоў, у вымаўленні.

Адказаць урок без запінкі (гладка, бойка).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адбры́ць, -ры́ю, -ры́еш, -ры́е; -ры́ты; зак., каго-што (разм.).

Рэзка або абразліва адказаць каму-н., адмаўляючы ў чым-н. або лаячыся.

|| незак. адбрыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прамаўча́ць, -чу́, -чы́ш, -чы́ць; -чы́м, -чыце́, -ча́ць; -чы́; зак.

1. Не адказаць, ухіліцца ад адказу.

Дыпламатычна п.

2. Правесці які-н. час у маўчанні.

П. хвіліну.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зда́ча¹, -ы, ж.

1. гл. здаць.

2. Лішак грошай, які вяртаецца пры разліку; рэшта.

Атрымаць здачу.

З. з пяці тысяч рублёў.

Даць здачы каму (разм.) — адказаць ударам на ўдар.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)