адахво́ціць, -во́чу, -во́ціш, -во́ціць; -во́чаны; зак., каго ад чаго (разм.).

Адвучыць, адбіць ахвоту рабіць што-н.

А. ад курэння.

|| незак. адахво́чваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адву́чванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. адвучваць — адвучыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дур, -у, м. (разм.).

Дурнота, неразумны ўчынак, дзівацтва.

Д. нейкі найшоў на яго.

Выбіць дур з галавыадвучыць ад якіх-н. звычак, ад чаго-н. нядобрага.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

здзіка́віць

‘зрабіць каго-небудзь дзікім, адвучыць ад людзей’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. здзіка́ўлю здзіка́вім
2-я ас. здзіка́віш здзіка́віце
3-я ас. здзіка́віць здзіка́вяць
Прошлы час
м. здзіка́віў здзіка́вілі
ж. здзіка́віла
н. здзіка́віла
Загадны лад
2-я ас. здзіка́ў здзіка́ўце
Дзеепрыслоўе
прош. час здзіка́віўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Адпрыччы́цьадвучыць ад дому каго’ (Шат.). Гл. адпрэчыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Адпрэ́чыць ’прагнаць’ (КЭС), атпрэчыць (Янк. Мат.). Магчыма, да прэч (гл.). Параўн., аднак, адпрыччыцьадвучыць ад дому каго’ (Шат.). Магчыма, абодва словы да апрыч, апрэч. Не можа быць выключаны таксама балтыйскі ўплыў. Параўн. літ. atprásti, atprãtintiадвучыць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Адна́дзіцьадвучыць ад чаго-небудзь дрэннага’ (БРС, Бір. дыс.). Гл. надзіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адна́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак., каго-што, ад чаго (разм.).

Адвучыць ад якой-н. звычкі ці хаджэння да каго-н. або куды-н.

А. ад курэння.

А. надакучлівага госця.

|| незак. адна́джваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адву́чаны

1. оту́ченный, отва́женный;

2. о́тнятый;

1, 2 см. адвучы́ць1, 2

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адва́дзіць, -ва́джу, -ва́дзіш, -ва́дзіць; -ва́джаны; зак., каго-што, ад чаго (разм.).

Адвучыць ад якой-н. прывычкі, ад хаджэння да каго-н. або куды-н.; прымусіць перастаць што-н. рабіць, адвыкнуць ад чаго-н.

А. ад курэння.

|| незак. адва́джваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)