Аглаба́ ’жардзіна ў азяродзе’ (КЭС, лаг.), аглабіца, аглабіна ’тс’ (КТС). Гл. аглобля.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
агло́блі, аглабель, Д аглоблям; адз. аглобля, ‑і, ж.
Пара жардзін, прымацаваных канцамі да пярэдняй восі воза, у якія запрагаюць каня.
•••
(Быць) у аглоблях — выконваць якія‑н. цяжкія абавязкі.
Запрэгчы ў аглоблі гл. запрэгчы.
Ні па кані ні па аглоблях гл. конь.
Павярнуць (завярнуць) аглоблі гл. павярнуць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ґлабня́ ’аглобля’ (Шатал.). Зыходным з’яўляецца *глобля ’аглобля’ (з *о‑глобля), якое дысімілявалася ў *глобня́ (л — л > л — н). Аб паходжанні гэтай групы слоў і магчымых этымалагічных версіях гл. Фасмер, 1, 117–118 (пад огло́бля). Няясна, аднак, адкуль у слове ґлабня выбухное ґ. Параўн. і рус. огло́бень. Гэта можа сведчыць не аб дысіміляцыі, а аб іншай суфіксацыі ад адной і той жа асновы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
о́бжа с.-х.
1. (рукоятка плуга, сохи) ру́чка, -кі ж.;
2. (оглобля сохи) агло́бля, -лі ж., скрындо́ла, -лы ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
аглабе́лька, ‑і, ДМ ‑льцы; Р мн. ‑лек; ж.
1. Памянш. да аглобля. Яўген Пятровіч рушыў за Колем, які моцна абхапіў рукамі тонкія аглабелькі. Якімовіч.
2. Дужка ў акулярах, якая закладваецца за вуха. Доктар зірнуў спадылба на ўсіх нас праз свае акуляры, у якіх чамусьці не было правай аглабелькі. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Глабі́на ’аглобля’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. ґлабня́, гла́бка, агло́бля (аглабня, аглабіна). Гл. *globa, *globati, *globiti ў Трубачова, Эт. сл., 6, 131–134.
Глабіна́ глыбокае месца на рацэ; таўшчыня торфу на балоце’ (слаўг., Яшкін). У гэтым жа значэнні ўжываецца таксама глубыня́, глубачы́нь (слаўг., Яшкін, там жа, 49). Слова глабіна́ цікавіць нас тым, што ў ім адлюстроўваецца іншая фанетычная форма слова глуб‑окі, а іменна *glъb‑, якое дае глоб‑ (з вакалізацыяй ъ > о), а не глыб‑ (як гэта звычайна ў бел. і ўкр. мовах), г. зн. глабіна < *глъбіна (праз *глобіна). Параўн. таксама глабо́ка ’глыбока’ (Сл. паўн.-зах.) < *glъb‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вярто́к ’вяроўка ці скручаны дубец, якім прымацоўваецца аглобля да саней; заварацень’ (навагр., Нар. сл.), рус. верто́к ’паварот’, урал., валаг. вертка дать ’зрабіць рэзкі паварот’; ’улізнуць, ухіліцца ад чаго-небудзь’. Бел. лексема — самастойнае ўтварэнне ад вьрт‑ъкъ. Да вярце́ць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ві́ліца ’драўляны ручны чаўнок для вязання рыбалоўных сетак’ (Крыв.), вы́лицы ’вілападобны чаўнок’. Польск. widlica ’вёска, якая складаецца з дзвюх вуліц’; ’заканчэнне на рагах аленя’, в.-луж. widlica ’зуб вілак’, widlicy ’вілкі, аглобля’, чэш. widlice ’вілка, вілкі’, славац. vidlica ’вілка, разгалінаванне вілкі’, славен. vílice, мн. л. ’вілы’, серб.-харв. ви̏лица ’відэлец, вілка’, макед. вилица, балг. вилица ’тс’. Прасл. vidl‑ic‑a. Да вілы (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гла́бка ’верхняя планка ў драбінах воза’ (Шатал.). Параўн. укр. гла́бці ’лубкі ў санях; сані, абшытыя лубкамі’ (Грынч.). Паводле Рудніцкага (637), вытворнае ад асновы *glab‑, якая чаргуецца з *glob‑ (аб гэтай апошняй гл. Рудніцкі, 650) і ад якой утварылася таксама аглобля, галобля і да т. п. Гл. яшчэ ў Фасмера, 1, 413: глоба́ ’папярочная бэлька, жардзіна, доўгі шост’, укр. глоба́ ’дрэва, якое расце коса; жалезны клін’. Гэта група слоў, паводле Фасмера, адносіцца да рус. огло́бля. балг. сглобя́ ’збіраю, змацоўваю’, польск. głobić і г. д. (аб далейшых сувязях гл. у Фасмера). Параўн. яшчэ Слаўскі, 1, 291 (пад głobić).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Падглы́бціць ’прысвоіць’ (Касп.). Бліжэйшы славянскі адпаведнік — польск. дыял. gląbać ’хапаць, забіраць сабе; абдымаць’. Польск. слова роднаснае слав. globa, globiti (аб апошніх гл. Трубачоў, ЭССЯ, 6, 131 і наст.), параўн. бел. аглобля. Лаўчутэ абгрунтавана (Балтизмы, 103 і наст.) на аснове семантычнага і арэальнага крытэрыяў ставіць пытанне аб запазычанні польск. gląbać з балцкіх моў, параўн. літ. globti, glėbti ’укрываць, ухутваць; хапаць, прысвойваць’, лат. glabät ’берагчы, захоўваць’ і г. д. Што датычыць канкрэтнага статуса беларускага слова, то яно можа быць прэфіксальным утварэннем на беларускай глебе як ад польск. gląbać, так і ад літ. globti з дыялектнай зменай а > ы і падваеннем інфінітыўнага канчатку.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)