агаля́цца несов., возвр., страд., прям., перен. оголя́ться, обнажа́ться; см. агалі́цца I, агаля́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

выяўляць; адкрываць, раскрываць, перадаваць, паказваць, агаляць (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

обнажа́ть несов.

1. в разн. знач. агаля́ць; (голову — ещё) зніма́ць ша́пку; (вынимать из ножен — ещё) выніма́ць;

2. перен. (раскрывать, разоблачать, обнаруживать) выкрыва́ць, раскрыва́ць, выяўля́ць; см. обнажи́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ска́ліцьагаляць, паказваць зубы (звычайна пра жывёлу)’ (ТСБМ), ска́ліць (шчэ́рыць) зу́бы ‘смяяцца, рагатаць, насміхацца’, ска́ліцца ‘тс’ (ТСБМ, Гарэц., Янк. 2, ТС, ПЗБ), ‘смяяцца’ (Сл. ПЗБ, Мат. Гом., ТС, Пятк. 2, Ян.), ‘ашчэрвацца; паказваць злосць’ (Нас.), ‘прыжмурвацца’ (Мат. Гом.), скалы́ты: скалы́тʼ го́чы ‘прыжмурвацца; прыжмурваць вочы’ (Клім.), скала́ты ‘той, хто смяецца з іншых’ (Сл. рэг. лекс.), сюды ж ска́лікі ‘кпіны’ (Бяльк.), фраз. ска́лачкі ска́ліць ‘усміхацца’ (пра немаўля) (Нік. Посл.). Укр. ска́лити ‘скаліць (зубы)’, ‘прыжмурваць (вочы)’, ска́литися ‘тс’, рус. ска́лить (зубы), ска́литься ‘усміхацца, смяяцца’, польск. skalić się ‘трэскацца, пакрывацца трэшчынамі’. Ад таго ж кораня, што і скала́1, з якім звязана чаргаваннем; гл. яшчэ шчыліна (Міклашыч, 298; Праабражэнскі, 2, 292; Фасмер, 3, 631). Паводле Борыся (SEK, 4, 274), дэнамінатыўнае ўтварэнне ад *skala.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ска́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; незак., што.

Агаляць, паказваць зубы (звычайна пра жывёлу). Сытыя коні то нагінаюцца раз-поразу да высокай травы, то гуляць вушы, скаляць зубы і паіўкваюць адзін па аднаго. Брыль. Падаляка качаргою падварушваў дровы ў печцы і скаліў зубы, крывячыся ад гарачыні. Пестрак.

•••

Скаліць (шчэрыць) зубы — смяяцца, рагатаць; насміхацца. Хлопцы пырснулі ад смеху. [Інструктар райкома:] — Ну, хопіць... Справа сур’ёзная, а вы зубы скаліце. Новікаў. Усе засмяяліся, а Рыгор зазлаваў: — Я сур’ёзна кажу, а ты зубы скаліш! Шашкоў. [Леснічыха:] Ат, што мне зубы з табой скаліць! Няма ў мяне часу на гэта. Козел. [Левановіч:] — Ну, ты, Фарафонаў, з мяне зубы не скаль. Я старэй за цябе... Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)