Вадзе́ньавадзень’ (Грыг., Яўс.). Гл. авадзень.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дубі́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Памянш. да дубіна (у 1 знач.). Высек ён дубінку, І як толькі сядзе авадзень на каня, дурань трах яго дубінкаю! Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Гілява́ць ’гізаваць’ (Сцяшк.). Так, як ад гіж (гл.) утвораны дзеясловы гіжа́ць, гіжува́ць, а ад гізавадзень’ — гіз ’гізаванне’, гі́зава́ць, так і ад гільавадзень’ утвараецца гілява́ць. Сл. паўн.-зах. прыводзіць форму ґілява́ць і мяркуе, што гэта запазычанне з літ. gyliúoti ’гізаваць, гарэзаваць, забаўляцца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ава́т ’сярэдзіна дня, самая гарачыня летам, калі кароў на пашы кусаюць авадні’ (Янук.) да авад. Цікава параўнаць з вад у тым жа значэнні (гл.), тым больш, што паралельна да авадзень маем таксама вадзень. Тое, што абат і (а)вад непасрэдна звязаны з назвай авада, авадня, даказваецца параўнаннем рус. бзык ’шаленства жывёлы ад моцнай спякоты і аваднёў і ’авадзень’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Здрокавадзень’ (Сл. паўн.-зах., Янк. III), здрык ’тс’ (рэч., Нар. сл.). Рус. зах. бранск. здрык ’страказа’. Бязафіксны назоўнік ад прэфіксальнага дзеяслова *з‑драчыць (гл. драчыць ’свярбець’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гіз1 ’муха-сляпень’ (БРС, КЭС). Паводле Трубачова (Эт. сл., 7, 224), можна рэканструяваць прасл. *gyzъ ’сляпень’ на аснове бел. гіз, польск. дыял. giz і н.-луж. gizk ’тс’. Слова *gyzъ роднаснае быццам з *gъzъ (> польск. giez). Але параўн. гіз2, гіж.

Гіз2 ’гізаванне’ (Сцяшк.). Як ад гіжавадзень’ утвораны дзеясловы гіжа́ць, гіжува́ць (гл.), так і ад гізавадзень’ утвараюцца гіз ’гізаванне’ (параўн. і польск. giezавадзень’, giez ’гізаванне скаціны’), гізава́ць (БРС, Касп., Шат., Сцяшк.), гізыва́ць (Бяльк.). Праўда, можна ставіць пытанне: ці гіз не запазычана з польск. giez? Аб гэтым можа сведчыць і дзеяслоў ґізануць ’пабегчы, гізануць’, засведчаны ў Сцяшк. з выбухным ґ. Дзеяслоў гізава́ць Сл. паўн.-зах. лічыць запазычаннем з літ. gizúoti ’тс’; няпэўна. Параўн. Трубачоў, Эт. сл., 7, 224.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бонк, бо́нкаавадзень’ (Сцяшк. МГ). Таго ж паходжання, што і бомк (гл.), г. зн. запазычанне з польск. bąk ’тс’ (гукапераймальнае, ад bąkać, гл. Слаўскі, 1, 29; Брукнер, 19).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сляпе́нь ‘насякомае Tabanus L. (ТСБМ, Байк. і Некр., Касп., Бяльк., Сл. ПЗБ, ЛА, 1), сляпа́к ‘сляпень’ (ТСБМ, Сцяшк., Шатал., Нар. словатв., ТС), сляпе́ц ‘тс’ (Скарбы), сляпня́к ‘тс’ (Нар. лекс.), сляпе́нь ‘вераценніца’ (Нас., Касп., Сл. ПЗБ). Укр. слі́пень ‘насякомае Tabanus’, сліпи́й оводавадзень’, сли́пинь ‘змяя’, сліпа́к ‘вераценніца’, рус. сле́пе́нь ‘насякомае Tabanus’, польск. ślepakавадзень’, ślepiec ‘тс’, в.-луж. slepc, н.-луж. slěpc ‘тс’. Да сляпы, таму што, па народных уяўленнях, калі авадзень упіваецца, робіцца як бы сляпым і яго можна зняць не спалохаўшы, а вераценніцу лічаць сляпой з-за малога памеру вачэй. Гл. Фасмер, 3, 669; Бязлай, 3, 259; Шустар-Шэўц, 1311–1312; ЕСУМ, 5, 303–304; Новое в рус. этим., 210–211. Сюды ж, мабыць, слепень: слепням у вочы лезе (Сержп.), сле́пецень у выразе лезці слепетнем і слепі́ца: лезці слепіцэю ‘лезці нахабна, назойліва’ (ТС, Пятк. 2).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жужа́к ’вялікая муха, якая кусае летам скаціну’ (черв., Нар. лекс., 63), ’авадзень’, ’хрушч’, ’гнаявік’, ’вадзяны жук’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. рус. том. жужг ’жук’, перм. жужга ’гнаявік’, цюмен., табол. ’жукі’. Утворана з суфіксам ‑ак ад асновы дзеяслова жужэць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гіль1 ’снягір’ (БРС, Касп.), рус. гиль, укр. гиль, польск. gil, giel, чэш. hýl і г. д. Этымалогія назвы гэтай птушкі вельмі няпэўная. Старая версія аб запазычанні з ням. (с.-в.-ням.) gel ’жоўты’ не вельмі надзейная (гл. Фасмер, 1, 406; Слаўскі, 1, 278); іншыя думаюць аб гукапераймальным характары гэтай назвы (агляд версій гл. у Слаўскага і Фасмера). Пытанне аб этымалогіі застаецца адкрытым. Сл. паўн.-зах. прыводзіць форму гіль ’тс’. Паводле Трубачова (Эт. сл., 7, 221), *gylьпрасл. слова (магчыма, ад *gyliti).

Гіль2 ’конскі авадзень’ (гродз., гл. Цыхун, Лекс. балтызмы, 52; Сцяшк., Шатал., Жд. 1; параўн. яшчэ Сл. паўн.-зах.). Паводле Цыхуна (там жа), запазычанне з літ. мовы (параўн. літ. gylỹsавадзень’). Трубачоў (Эт. сл., 7, 221) думае пра роднаснасць з прасл. *gylь ’снягір’; няпэўна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)