ано́нс, ‑а, м.

Папярэдняя аб’ява пра будучыя гастролі, канцэрты і пад.

[Фр. annonce.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аншла́г, ‑а, м.

Аб’ява ў тэатры, кіно аб тым, што ўсе білеты прададзены.

•••

Прайсці з аншлагам гл. прайсці.

[Ням. Anschlag.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абвяшчэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абвяшчаць — абвясціць.

2. Паведамленне, аб’ява, заява аб чым‑н. у вуснай або ў пісьмовай форме.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аншла́г, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Аб’ява аб тым, што ўсе білеты (на спектакль, канцэрт і пад.) прададзены.

2. Вялікі поспех (перан.).

Спектакль прайшоў з аншлагам.

3. Буйны загаловак у газеце (спец.).

А. на ўсю паласу.

|| прым. аншла́гавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

афі́ша, ‑ы, ж.

Аб’ява аб спектаклі, канцэрце, лекцыі і пад., якая вывешваецца на відным месцы. [Вецер] зрываў з галавы ў Будніка шапку, шырока расхрыстваў.. паліто і сярдзіта рваў са сцен тэатральныя афішы. Галавач.

[Фр. affiche.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абве́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Тое, што і аб’ява. Абвестка на сцяне дома гаварыла, пра што будзе сход. Чорны.

•••

Абвестка дня — тое, што і парадак дня (гл. парадак).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэкла́ма, -ы, ж.

1. Апавяшчэнне рознымі спосабамі для стварэння шырокай вядомасці, прыцягнення спажыўцоў, гледачоў.

Гандлёвая р.

Шырокавяшчальная р.

Зрабіць рэкламу каму-н. (перан.: занадта расхваліць, разрэкламаваць).

2. Аб’ява з такім апавяшчэннем.

Светлавая р.

|| прым. рэкла́мны, -ая, -ае.

Р. характар артыкула (перан.: які рэкламуе што-н., хвалебны).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Абве́сткааб’ява’ (БРС). Наватвор пачатку XX ст. (гл. Гіст. лекс., 255), частковая калька з польск. obwieszczenie (там жа, 256), абвясціць да весць, ведаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прагра́ма ’план дзейнасці, работ’, ’парадак правядзення’, ’кароткі змест (курса, канцэрта)’ (ТСБМ). Праз рус. програ́мма ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 97) з франц. programme < грэч. πρόγραμμαаб’ява, загад’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

объявле́ние ср.

1. (действие) аб’яўле́нне, -ння ср., абвяшчэ́нне, -ння ср.;

2. (извещение) аб’я́ва, -вы ж., абве́стка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)