матэ́рыя, -і, ж.

1. Аб’ектыўная рэальнасць, якая існуе па-за чалавечай свядомасцю і незалежна ад яе.

Формы існавання матэрыі.

2. Рэчыва, з якога складаюцца фізічныя целы прыроды.

Будова матэрыі.

3. Тканіна, матэрыял (у 4 знач.; разм.).

4. перан. Прадмет размовы, тэма.

Гутарыць аб высокай матэрыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

реа́льность в разн. знач. рэа́льнасць, -ці ж.;

реа́льность предложе́ния рэа́льнасць прапано́вы;

объекти́вная реа́льность филос. аб’екты́ўная рэа́льнасць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рэа́льнасць, ‑і, ж.

1. Аб’ектыўная рэчаіснасць; з’явы, факты, рэчы аб’ектыўнай рэчаіснасці. Жыццёвы матэрыял заўсёды праходзіў адпаведную творчую апрацоўку і набываў новыя якасці, станавіўся арганічным сплавам рэальнасці і мастацкага домыслу. С. Александровіч. Штохвіліны думка ўспыхвае трывожнай іскрай, шукае апоры ў навакольнай рэальнасці — цішыні лесу, цёмных начных дрэвах. Навуменка. Адно, што было некатораю рэальнасцю, гэта — запіска ад рэдактара Уласюка на імя інжынера Блока. Колас.

2. Уласцівасць рэальнага. Рэальнасць планаў.

•••

Аб’ектыўная рэальнасць — усё тое, што існуе па-за свядомасцю і незалежна ад яе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кры́тыка, -і, ДМ -тыцы, ж.

1. Абмеркаванне, разбор чаго-н. з мэтай ацаніць вартасць.

Аб’ектыўная к.

2. Літаратурны жанр, задачай якога з’яўляецца аналіз, ацэнка, тлумачэнне твораў мастацтва, навукі, літаратуры.

Музычная к.

К. і літаратуразнаўства.

3. Адмоўнае выказванне пра што-н., аналіз недахопаў.

Падвергнуць крытыцы работу чыноўнікаў.

4. зб. Крытыкі.

Не вытрымліваць (ніякай) крытыкі — быць нікуды не вартым.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

імаве́рнасць, ‑і, ж.

Аб’ектыўная магчымасць ажыццяўлення чаго‑н., ступень ажыццявімасці. Імавернасць падзей. // Ступень абгрунтаванасці, упэўненасці ў праўдападобнасці або ажыццявімасці чаго‑н.; верагоднасць, дапушчальнасць. Такое дапушчэнне набывае тым большую імавернасць, што дыплом доктара медыцыны Скарына атрымаў у Італіі і мог быць таму прынят у Празе пазней за італьянскага батаніка. Алексютовіч.

•••

Тэорыя імавернасцей гл. тэорыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэа́льнасць ж., в разн. знач. реа́льность;

р. прапано́вы — реа́льность предложе́ния;

аб’екты́ўная р. зне́шняга све́туфилос. объекти́вная реа́льность вне́шнего ми́ра;

стра́ціць пачуццё ~ці — потеря́ть чу́вство реа́льности

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Матэрыяаб’ектыўная рэальнасць, якая існуе незалежна ад свядомасці чалавека’, ’рэчыва, з якога складаюцца фізічныя целы прыроды’, ’тканіна, матэрыял’, ’шаўковая тканіна’ (ТСБМ, Нас.), ’кроў’, ’гной з раны, сукравіца’ (Нас.; смарг. Шатал.; шальч., Сл. ПЗБ), матэравы ’тканкавы’ (Нас.), ст.-бел. материя (матерея, матерыя, матэрыя) ’матэрыя’ (XVI ст.). Запазычаны са ст.-польск. materyja ’тс’ (Краўчук, Праблемы філал., 60; Булыка, Лекс. запазыч., 191), якое з с.-лац. māteria ’рэчыва’, першаснае значэнне ’будаўнічае дрэва’, якое лічылася «маткай» (= асновай) усяго (Жураўскі, Зб. Крапіве, 142; Голуб-Ліер, 306).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

матэ́рыя, ‑і, ж.

1. Аб’ектыўная рэальнасць, якая існуе паміма і незалежна ад свядомасці чалавека. Матэрыя ёсць філасофская катэгорыя для абазначэння аб’ектыўнай рэальнасці, якая дадзена чалавеку ў адчуваннях яго, якая капіруецца, фатаграфуецца, адлюстроўваецца нашымі адчуваннямі, існуючымі незалежна ад іх. Ленін.

2. Спец. Рэчыва, з якога складаюцца фізічныя целы прыроды. Будова матэрыі.

3. Разм. Тканіна; матэрыял. Чысценькае, хоць і з простай матэрыі, адзенне [дзяўчыны] гэтак прыемна кідалася ў вочы. Нікановіч.

4. перан. Разм. Прадмет размовы; тэма. [Валасны пісар:] — Ну што, гаспадзін настаўнік, аб высокай матэрыі з мужыкамі гутарыце?.. Чарот.

[Лац. materia.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

быццё, ‑я, н.

1. Спец. Аб’ектыўная рэальнасць, якая існуе незалежна ад нашай свядомасці; матэрыя, прырода. Быццё па-за часам, заключае [Пляханаў], з’яўляецца такім жа вялікім абсурдам, як і быццё па-за прасторай. «Весці».

2. Сукупнасць умоў матэрыяльнага жыцця грамадства. Быццё вызначае свядомасць.

3. Жыццё, існаванне. Ад роднае зямлі, Ад гоману бароў, Ад казак вечароў, Ад песень дудароў, Ад светлых воблікаў закінутых дзяцей, Ад шолаху начэй, Ад тысячы ніцей, З якіх аснована і выткана жыццё І злучана быццё і небыццё, — Збіраўся скарб. Колас.

4. Разм. Прабыванне дзе‑н. [Карызна] сказаў возніку ехаць далей і ўпершыню за ўвесь час быцця свайго ў гэтым раёне спыніўся ў заезным двары. Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

і́сціна, ‑ы, ж.

1. Тое, што адпавядае сапраўднасці, адлюстроўвае рэчаіснасць; праўда (у 1 знач.). Дашукацца ісціны. □ Разам з выступленнямі ў палках, батальёнах, ротах, на фабрыках, заводах, у вёсках прадстаўнікоў партыі — агітатараў, вялікую ролю адыгрывалі таксама калектыўныя агітатары — газеты, якія простай, даступнай мовай растлумачвалі рабочым, сялянам і салдатам ісціны жыцця. «Полымя». — Я вельмі паважаю Івана Фядотавіча, — і Вабрыцкі адважыў паклон у бок Салаўёва, — але як кажуць, Платон мне друг, ды ісціна даражэй. Дуброўскі.

2. У філасофіі — дакладнае веданне, якое правільна адлюстроўвае аб’ектыўную рэальнасць у свядомасці людзей. Сцвярджэнне прыродазнаўства, што зямля існавала да чалавецтва, ёсць аб’ектыўная ісціна. Ленін.

3. Палажэнне, сцверджанне, меркаванне, якое выяўлена навукай, праверана практыкай, вопытам. Бясспрэчная ісціна. Старая ісціна. □ Усё мае свой пачатак і канец. Ісціна гэтая вядома людзям з малых гадоў. Якімовіч. Няўжо не так? Няўжо вам не ахвота, Прыслухацца да ісціны старой, Што неспакой не лечыць адзінота, Што адзіноту лечыць неспакой? Куляшоў.

•••

Абсалютная ісціна — правільнае, вычарпальнае, поўнае веданне пра з’явы, прадметы аб’ектыўнай рэальнасці.

Адносная ісціна — правільныя, але няпоўныя веды, якія патрабуюць паглыблення і ўдакладнення.

Крытэрый ісціны гл. крытэрый.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)