абчэ́сванне I ср. очёска ж., обчёска ж.; см. абчэ́сваць I

абчэ́сванне II ср., плот. обтёска ж., отёска ж., обтёсывание, отёсывание; см. абчэ́сваць II

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абчэ́свацца I несов., возвр., страд. очёсываться, обчёсываться; см. абчаса́цца I, абчэ́сваць I

абчэ́свацца II несов., возвр., страд., плотн. обтёсываться, отёсываться; см. абчаса́цца II, абчэ́сваць II

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

*Начосаваты, начдсоваты ’задзірысты’, начдывы ’пакручасты, з няроўнымі слаямі (пра дрэва)’ (ТС). Відаць, да часацьабчэсваць, склюдаваць’ (’які дрэнна чэшацца’?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пуцава́ць1 ’прагна есці’ (гродз., Жыв. НС), пуцоваць ’злавацца’ (жытк., там жа). Відаць, да папярэдняга слова (гл.); параўн., аднак, польск. pucować ’жэрці’, чэш. spucovati ’з’есці’, якія аўтары Варшаўскага слоўніка (Варш. сл., 5, 426) і Махэк₂ (475) выво-дзяць з польск. pucować ’чысціць’, чэш. pucovati ’тс’ < ням. putzen ’тс’, г. зн. ’пакідаць посуд чыстым’.

Пуцава́ць2 (пуцэваць) ’абчэсваць бярвенні’ (ПСл). Ад пуц ’цяслярская сякера’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

оболва́нивать несов.

1. (грубо, начерно обтёсывать) обл., спец. абчэ́сваць збо́льшага, агламэ́здваць;

2. (коротко остригать) прост. стры́гчы, абіры́чваць;

3. (лишать способности мыслить) прост. абалва́ньваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Лы́сіць ’скрэбці бульбу збольшага, не поўнасцю’, ’збольшага абчэсваць бервяно, рабіць лысіны’ (докш., Мат. Янк.; Янк. 3.), ’кепска рабіць што-небудзь’ (в.-дзвін., Шатал.), лы́сыты ’рабіць зарубкі на ствале дрэва’ (кобр., Жыв. сл.). Рус. лысить ’рабіць лысым’, ’знімаць кару з дрэва, ачышчаць жэрдкі для агароджы’, лыситься ’праясняцца’; польск. łysić się ’рабіць лысым, голым’; чэш. lysiti ’тс’, славен. lísiti ’пакрываць каляровымі плямамі’. Прасл. lysiti, утворанае ад прыметніка lysъ ’лысы’ (Слаўскі, 5, 413–414).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сячы́ і се́кчы, сяку́, сячэ́ш, сячэ́; сячо́м, сечаце́, сяку́ць; сек, се́кла; сячы́; се́чаны; незак.

1. каго-што. Удараючы з размаху чым-н. вострым, раздзяляць на часткі, здрабняць.

С. дровы.

С. лёд.

С. мяса.

2. каго-што. Падсякаючы, валіць на зямлю, адцзяляць ад асновы; ссякаць.

С. лес.

С. капусту.

3. што. Абчэсваць (камень; спец.).

С. камень.

4. каго-што. Біць, караць розгамі, рэменем і пад.

5. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), каго-што і без дап. Ліць моцна, струменямі; з сілай біць, хвастаць (пра дождж, град і пад.).

Цэлы дзень сячэ дождж.

Град сячэ збажыну.

6. каго-што. Пра насякомых: кусаць (разм.).

Авадні і сляпні сякуць кароў.

7. перан. Выказвацца пра каго-, што-н. рэзка, рашуча.

С. праўду ў вочы.

8. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), што. Грызці, прагрызаць дзіркі (пра мышэй; разм.).

Мышы сякуць салому.

|| зак. пасячы́ і пасе́кчы, -сяку́, -сячэ́ш, -сячэ́; -сячо́м, -сечаце́, -сяку́ць; -се́к, -кла; -сячы́; -се́чаны (да 1, 4—6 і 8 знач.) і ссячы́ і ссе́кчы, ссяку́, ссячэ́ш, ссячэ́; ссячо́м, ссечаце́, ссяку́ць; ссек, -кла; ссячы́; ссе́чаны (да 2, 4—6 і 8 знач.).

|| аднакр. секану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты (да 1, 4—7 знач.).

|| наз. сячэ́нне, -я, н. (да 1—4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пліта́, плыта́, плі́тка ’вялікі плоскі камень або кавалак металу з роўнай паверхняй’, ’кухонная печ з канфоркамі’ (ТСБМ, Сцяшк. Сл., Яруш., Сл. ПЗБ; навагр., астрав., воран., Сцяшк. МГ), ’засохлы камяк зямлі на засеяным полі’ (Яшк.), ’ссохлая луста зямлі, крыга’ (ТС), ’вялікі кавалак апрацаванай гліны’ (клец., ЖНС), плі́та ’вялікая крыга’ (лёзы., Яшк.), пліта́ ’тс’ (лёзн., ЛА, 2), ’памост ці камень на беразе рэчкі, дзе мыюць бялізну’ (шчуч., Сцяшк. Сл.), ’вялікі кавалак сала’ (лун., мазыр., Шатал., ЛА, 4), плі́ты ’брыкет’ (Сцяшк. Сл.), пліта́ ’раскладка снапоў для малацьбы’ (рагач., ДАБМ, камент., 872), ’застаронак у гумне’ (кіраў., рагач., бабр., ЛА, 2), плі́та ’тарпа сена, саломы, снапоў’ (кіраў., Нар. сл.), пліта́ ’сцірта’, ’зляжалы пласт сена’ (рагач., гродз., Сл. ПЗБ; рэч., ЛА, 2), пліта́ ’касцёр дроў’, плі́та ’тс’ (асіп., жлоб., рагач., бабр., ЛА, 1), ст.-бел. плитка ’адзінка колькасці солі’ (Ст.-бел. лексікон). Укр. пли́та, рус. плита́ ’пліта’, стараж.-рус. плита ’кавалак каменя з плоскай паверхняй’, ’цэгла’, польск. plitaбел.), płytaукр.), балг. пли́та ’цэгла’, магчыма, серб.-харв. пли̏тица ’плыткая міска’. Звычайна збліжаюць са ст.-грэч. πλίντος ’цэгла’ (Фасмер, 3, 283). Магчыма, некаторыя лексемы (напр., балгарская) узыходзяць да навагрэч. πλίθα ’цэгла з гліны і саломы’ (БЕР, 5, 354), аднак трэба прыняць пад увагу пашырэнне (усх.-слав. тэрыторыя) і суаднесці з літ. plytéti ’распасцірацца’, plìsti ’тс’, у такім выпадку можна гаварыць аб лексеме пліта́ як аб балтызме (Банькоўскі, 2, 610). Сюды ж плітня́к ’вапняковая ці пясчаная парода, якая лёгка раздзяляецца на пліты’, плітава́цьабчэсваць камень у выглядзе пліткі’ (Шат.), плі́тка ’кара’ ў выразе: пліткай узяцца ’пакрыцца струпамі’ (докш., Сл. ПЗБ), плі́ты ’прыступкі ганка з каменю’ (воран., Сцяшк. МГ), плітоўка ’расколатыя на кавалкі камяні’, плітоўнік ’малаток для расколвання камянёў на кавалкі’ (Скарбы).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сячы́, сяку, сячэш, сячэ; сячом, сечаце, сякуць; пр. сек, ‑ла; незак.

1. каго-што. Удараючы з размаху чым‑н. вострым, раздзяляць на часткі; рассякаць. Ідучы ў інтэрнат паўз дрывотню, хлапец бачыў, як старэнькі дзядуля, начны вартаўнік, сячэ дровы. Кулакоўскі. Людзі секлі трыснёг на кавалкі, расшчэплівалі на пласцінкі і склейвалі іх. Атрымліваліся лісты. Мяжэвіч. // Шматкратна ўдараючы чым‑н. вострым, здрабняць. Баба секла ў цэбрыку сырую бульбу. Сякач так і мільгаў уніз-уверх у яе руках. Паўлаў. А дворніца гэтак стараецца І наледзь няшчадна сячэ. А. Вольскі. // Ударамі збіваць, пашкоджваць. Стаяць халмагоркі, Крычаць певуны, Памост капытамі Сякуць скакуны. Калачынскі. // Рассякаць хуткімі рухамі, ударамі (паветра, ваду). Сякуць крыламі ластаўкі Распалены блакіт. Панчанка. Два шырокія промні секлі цемру, палохалі яе, жахалі. Пташнікаў. // Высякаць, здабываць (вугаль, гліну і пад.). Сячы вугаль.

2. каго-што. Падсякаць, валіць на зямлю, аддзяляць ад асновы; ссякаць. Сячы лес. □ Тут жа, на лабяку паўз дарогі, жанчыны секлі лысыя качаны капусты. Дуброўскі. Некалькі чалавек ачышчалі месца пад забудову — секлі кусты і раўнавалі грунт. Чорны. / у перан. ужыв. — За такія памылкі галовы сякуць, — сказаў шэф. Новікаў. // Паражаць халоднай зброяй. Відаць, як узнімаюцца і апускаюцца постаці людзей, што махаюць вінтоўкамі з вострымі штыкамі, як рвуцца коні табун на табун, і людзі сякуць адзін аднаго шаблямі... Кавалёў.

3. што. Спец. Абчэсваць (камень). Сячы камень. // Вырабляць (з каменя) абчэсваннем; высякаць.

4. каго-што. Біць, караць (розгамі, бізуном і пад.). Маці таксама хвастала чым папала. Але секла яна з асцярогай. Асіпенка. Прадзеда майго пан Хвастуноўскі часта сек за грубіянства. Гарэцкі.

5. каго-што і без дап. Ліць моцна, струменямі. А дождж сячэ, і ўсё цячэ, у грум бяжыць вада. А. Вольскі. // З сілай біць, хвастаць (пра дождж, град і пад.). Жыта сек за хатай град І ў сосны, біўся ён са звонам. Куляшоў. Пасля дажджу, які некалькі дзён запар сек пажоўклую траву і збіваў чырвонае лісце з дрэў, усюды блішчалі лужыны. Хомчанка. // Хвастаць, удараць чым‑н. Ногі грузлі ў .. торфе, і нябачнае ў змроку вецце секла ў твар. Навуменка. // Рэзаць (пра траву і пад.). Маладая асака сячэ босыя ногі. Бажко.

6. Разм. Весці бесперапынны моцны абстрэл. Па гасцініцы зноў ударыла артылерыя, кулямёты секлі шквальным агнём. Грахоўскі.

7. каго-што. Разм. Кусаць (пра насякомых). Аваднёў цяпер многа, і сляпні сякуць жывёлу. Рылько.

8. перан. Гаварыць, выказвацца пра каго‑, што‑н. вельмі рэзка, рашуча. Аўдзей Іванавіч у крэсле закрактаў: — Цыц! Зноў языку ты [Сымон] волю даў? Вунь, пасівелі твае скроні, А розуму ніяк не нажывеш, Усё з пляча сячэш... Валасевіч.

9. што. Разм. Грызці, прагрызаць дзіркі дзе‑н. (пра мышэй). Мышы сякуць салому.

10. што і без дап. Разм. Рабіць што‑н. хутка, у тэмпе. Гадзіны паўтары Савоська не пераставаў сячы на цымбалах. Чарот.

•••

Сячы ў вочы — адкрыта гаварыць праўду.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)