жуі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.

Уст. Жыць толькі асалодамі, уцехамі; весці жыццё жуіра. Бесклапотная ўпэўненасць дазваляла Віктару хадзіць па зямлі гаспадаром: жуіраваць, калі быў у гуморы, абурацца, калі выходзіла не па-ягонаму. Карпаў.

[Ад фр. jouir.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дадушы́, выкл.

Разм. Ужываецца для падмацавання чаго‑н., для запэўнення ў чым‑н.; блізкае па значэнню да слова «далібог». [Пан Кузель] просіць грамадзян не абурацца, бо ён, бядак, мае такі непрыемны загад [арыштаваць бацьку], хоць сам, дадушы, не хацеў бы... Таўлай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гне́вацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак., на каго-што і без дап.

Быць у стане гневу, выказваць гнеў; абурацца, злаваць. — Ты чаго тут! — гневаецца жанчына, пазнаўшы сына. — Ану, вылазь! Гарбук. [Бабуля] усё вохкала на возе, гневалася: — Бачыш ты яго, старац, а яшчэ дабром грэбуе. Лынькоў. // Разм. Крыўдзіцца. — Ты не гневайся на мяне, Аўгінька! — ласкава сказаў Мартын і палажыў руку на яе плячо. Колас. — А за што на мяне крыўдзіцца-гневацца? — з неўразуменнем спытаў Варанецкі. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

взрыва́тьсяI несов.

1. узрыва́цца, выбуха́ць; (подрываться) падрыва́цца; (разрушаться) разбура́цца, разбу́рвацца;

2. перен., разг. абура́цца; см. взорва́ться;

3. страд. узрыва́цца; падрыва́цца; разбура́цца, разбу́рвацца; см. взрыва́тьI.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Зайздросціць ’перажываць раздражненне, выкліканае перавагай іншых’. Рус. беламор., арханг., пячор, за́здрить ’убачыць’, паўн.-дзвін. зазрить ’лічыць ганебным’, укр. за́здрити ’зайздросціць’, за́здріти ’пабачыць’, польск. zazdrościć ’зайздросціць’, чэш. zazřiti ’убачыць’, славац. zazrieť ’глянуць, убачыць; глянуць варожа’, дыял. zazrosť, zazdrost ’зайздрасць’, славен. zazréti ’ўбачыць’, серб.-харв. за̀зрети ’убачыць; спужацца; выказаць незадавальненне’; параўн. балг. за̀зор ’сорам, жах’, макед. зазор ’сорам’. Ст.-слав. зазьрѣти ’злавацца, дакараць, абурацца’. Ст.-рус. зазьрѣти ’убачыць’ (XI ст.), ’зайздросціць’ (XII ст.), ’дакараць’ (XI ст.), Бел. форма, відаць, з польск. з устаўным ‑й‑. У ст.-бел. з XVI ст.: зайздрость, заздрость (Крыўчык, Труды яз., 39). Польск. zazdrościć утворана ад наз. zazdrość, што ў сваю чаргу утвораны ад дзеясловаў, прадстаўленнях формамі тыпу рус. дыял. зазрить, заздрить (дзе ‑д‑ устаўное), якія выніклі шляхам прэфіксацыі дзеяслова zьrěti ’глядзець’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рагаза́1 ’усе рэчы, што не прылягаюць шчыльна адна да адной’, ’сукаватая палка, ламачына, сук’, ’беспарадак’ (Нас., Гарэц., Бяльк.), ’рагаццё’ (Юрч.), ’няўмека’ (Сцяшк. Сл.), раго́зіна ’сукаватая палка’ (Сцяшк.), раго́за ’нешта калючае, зачэпістае’, ’сварлівы чалавек’ (КЭС), рагазу́лька ’раскірака’, ’нешта раздвоенае’ (Гарэц.), рагазю́лі: вілакі нейкія, як рагазюлі, стаяць у вачах (Наша слова, 1992, 19 лют.), ст.-бел. рагоза ’дрэнны чалавек’ (Баркулабаўскі летапіс), сюды ж рагазіць ’перашкаджаць’ (Гарэц.), рус. дыял. ра́гоза́ ’раздор’, ’сварлівы чалавек’, ра́гози́ть ’балбатаць, хлусіць, мітусіцца ўпустую’, ст.-рус. рагоза ’сварка’, рагозьнъ ’сварлівы’, рогозити сяабурацца’, Фасмер збліжае з серб.-ц.-слав. рогал̑евати ’непакоіць’, славен. regetáti ’квакаць’, ’трашчаць’, лат. rēdzêt ’гневацца’ (Фасмер, 3, 429). Бязлай (3, 144–145) узводзіць да *rag‑, што са змененым вакалізмам выступае ў *rog‑ (рагатаць) і reg‑ (гл. рыгаць). Гл. таксама Сной, 599. Няпэўна; для некаторых слоў нельга выключыць сувязь з рог1 (гл.) на базе метафарычнага пераносу па форме рэаліі.

Рагаза́2 ’рагоз’ (Мат. Гом.), ragozá (Арх. Федар.). Гл. рагоз.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

злаваць, злавацца, гневацца, абурацца, ненавідзець, лютаваць, вар'явацца, сердаваць, шалець (разм.); кіпець, успыхваць, зелянець (перан.) □ мець злосць, мець зуб, мець вока, запаляцца гневам, выходзіць з сябе, глядзець коса, зелянець ад злосці, бялець ад злосці, лезці на сцяну, вастрыць зубы, тачыць зубы

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)