Ашу́стаць ’абабраць’ (Жд.), ’абмануць, абхітрыць’ (Шат.), абшустаць (маладз., Янк. Мат.), рус. ошустать, польск. oszustać ’ашукаць’. Ад шустаць ’дзейнічаць хутка і з шумам; шастаць’, значэнне неабавязкова пад уплывам семантыкі польскага слова (згодна з Брукнерам, 385, позняй, узнікшай на базе вядомага ў XVII ст. szustać ’мяняць, абменьваць’), параўн. абшастаць, абшалёхаць і іншыя экспрэсіўныя ўтварэнні з шырокай семантыкай (у тым ліку ’абабраць’), шуснуць ’абсунуцца, упасці ўніз’ і ’хутка, не разглядаючы, памяняцца на рэчы’ (Бяльк.). Параўн. Фасмер, 3, 180 (звязвае ўслед за Міклашычам з шутить). Гл. ошуст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перакіда́цца, скіда́цца ’ператварацца ў іншую істоту’ (Растарг.), перакі́нуцца ’пераўтварыцца’ (карм., Мат. Гом.), перакі́нуць ’часова пераапрануцца ў іншае (сухое) адзенне’ (Юрч.), мсцісл. пірікіда́ньня ’змена адзення’ (Юрч. СНЛ), перэкіда́цца ’перакульвацца, пераўвасабляцца’ (ТС), перэкі́нуцца ’перакуліцца, змяніцца’, найбліжэй да якіх стаяць польск. przekinąć się, przekidać się ’перакінуцца, перамяніцца; перакуліцца’, ст.-польск. przekinąć się ’перайсці на чый-небудзь бок’, параўн. “тэхналогію” пераўвасаблення ў ваўкалака: перэкінецца церэз ножа і робіцца наподобіе воўка (ТС). Да пера- і кідаць, кідацца < прасл. *kydati (), гл. кідаць, параўн. таксама ўкр. чарніг. перекида́тися ’пераапрануць, змяніць адзежыну’ і ’пераўтварацца, абярнуцца’. Іншую версію прапануе Санько (Kryuja, 1996, 1, 92): перакінуцца, скінуцца ’перавярнуцца на кагосьці, ператварыцца’ звязана не з слав. *kinǫti, *kidati, а з літ. kìsti (kiñta, kìto) ’мяняцца, змяняцца’, kėisti (‑čia, ‑tė) ’мяняць, змяняць, перамяняць, абменьваць’, keìtìklis ’ператваральнік, унформер’, keitìmas ’абмен, размен, змена, замена, ператварэнне’, што ў святле прыведзеных вышэй фактаў не пераконвае, аднак балтыйскі ўплыў на семантыку ’змена (адзення і пад.)’ адмаўляць няма падстаў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мяня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак., каго-што.

1. Абменьваць адну рэч на другую. На другі дзень пад вечар дзяўчаты пайшлі ў бліжэйшую вёску мяняць на прадукты сякія-такія салдацкія рэчы. Кулакоўскі.

2. Замяняць адно чым‑н. другім аднародным; зменьваць, падменьваць. Мяняць кватэру. Мяняць работу. □ Сапёры рамантавалі мост, мянялі насціл. Ставер. Лена стаяла каля стала, мяняла пласцінкі. Ваданосаў. Я расхінуў сваю плашч-палатку, пакрыў сябе і Віну. Глянуў на гадзіннік — пара мяняць Несцера. Не падымаючыся з зямлі, разбудзіў партызана і паслаў на змену. Карпюк.

3. Рабіць іншым; зменьваць. Чорны пярсцёнак мігцеў перад вачыма і мяняў свой колер, рабіўся шэрым. Лынькоў. // Пераўтвараць. Заўтра цікава будзе расказаць сваім таварышам-рабочым, як іх праца ўжо цяпер пачынае мяняць звыклы воблік наваколля. Няхай. // Адмовіўшыся ад чаго‑н., заменьваць яго чым‑н. іншым. Мяняць погляды. Мяняць рашэнні.

4. Разменьваць грашовыя купюры на больш дробныя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мяня́ць1, меня́цьабменьваць’, ’рабіць іншым’, мяняла, меняйло ’той, хто займаецца абменам грошай, адных рэчаў на другія’ (ТСБМ, Яруш., Сл. ПЗБ, ТС), міня́ньне ’абмен’ (Рам. 7). Укр. міня́ти, міни́ти, рус. меня́ть, ст.-рус. мѣняти, польск. mienić, mieniać, н.-луж. měniś, в.-луж. měnjeć, чэш. měniti, славац. meniť, славен. ménjati, серб.-харв. мијѐнити; макед. мени ’змяніць’, менува ’мяняць’, балг. меня, ст.-слав. мѣнити. Прасл. měniti, роднаснае да літ. maĩnas, mainaĩ ’мена’, лат. maĩnît ’мяняцца’, гоц. gamains, лац. commūnis ’агульны’, mainikáu̯ti ’займацца перакупніцтвам’, лат. maĩnît ’мяняцца’, ст.-інд. máyatē ’мяняе, і.-е. *mei ’тс’ (Міклашыч, 195; Бернекер, 2, 48; Фасмер, 2, 600; Бязлай, 2, 177–178).

Мяня́ць2 ’гаварыць абы-што, недарэчнае; малоць языком’ (свісл., Сл. ПЗБ), ст.-бел. мѣнити ’называць, казаць, гаварыць няпраўду, узводзіць паклёп’ (Літ. статут 1529 г.). Укр. поміни́ти ’абяцаць’, польск. nad‑mienić ’згадаць’, палаб. menăm, н.-луж. měniś, в.-луж. měnić ’думаць, меркаваць’, чэш. míniti, славац. mieniť, славен. meníti/méniti ’тс’, серб.-харв. кайк. meniti se, чак. miniti, шток. намијѐнити ’паправіцца’, доме́нути се ’дамовяцца’, макед., балг. у кампозітах, ст.-слав. мѣнити. Прасл. měniti ’помніць’. Паводле вакалізму з’яўляецца роднасным да ст.-в.-ням. meina ’сэнс, думка, меркаванне’, meinem ’думаць, меркаваць’, новав.-ням. meinen, ст.-ірл. māin ’жаданне’, ірл. moin ’погляд, адносіны’, уэльск. mwyn ’густ’. Да і.-е. *men‑ (Мее, MSL, 13, 364; Фрэнкель, 455; Покарны, 726; Бязлай, 2, 177; Махэк₂, 363).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)