Леваты́ва ’клісцір’ (Нас.), ’клізма’ (бяроз., Выг.). Запазычана з польск. lewatywa ’тс’ (пачатак XIX ст.), якое было ўтворана паводле франц. lavement ’тс’, англ. lavement ’упрыскванне’ < лац. lavāre ’мыць’, с.-лац. lavativus ’для мыцця’, lavatio ’мыццё, паласканне’. Ле‑ замест ла‑ ў выніку ад’ідэацыі лац. levātiōаблягчэнне, палягчэнне’ (Слаўскі, 4, 188).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ільго́та, льго́та ’палёгка ў выкананні якіх-н. абавязкаў’ (ТСБМ). Рус. льго́та ’тс’, дыял. ильго́та, лего́та ’лёгкасць’, ’ільгота’, ’вызваленне, свабода’, укр. вільгота ’прыволле, ільгота’, ст.-рус. льготааблягчэнне, вызваленне’, ’зручнасць, здаволенне’, ’ільгота’. Пратэтычнае і‑. Утворана ад кораня льг‑ з суф. ‑ота ў ст.-рус. Фасмер, 2, 543; КЭСРЯ, 250. Гл. лёгкі, ільга, вільгота2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

облегче́ние ср.

1. (действие) аблягчэ́нне, -ння ср., палягчэ́нне, -ння ср.;

2. (состояние) палёгка, -кі ж.;

вздохну́ть с облегче́нием уздыхну́ць з палёгкай;

почу́вствовать облегче́ние адчу́ць палёгку;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Адлі́га (Касп., Нас., КТС, БРС, Гарэц., Мат. АС Грод.), адліг, атліг (Бяльк.), отлʼига (КСТ), адлега ’адліга, аблягчэнне’ (Гарэц., Янк. I, Бір., КТС, Бяльк., Касп., Шат., КЭС), атлега (Мядзв.), одлыга (Клім.). Укр. відліга, відлега, відліж, польск. odliga, odliż, odelga. Зыходзячы з мяркуемай генетычнай сувязі прасл. lьga, lьzě (гл. льга, лёгкі) і польск. zima lga ’лёгкая зіма’, dziś je lgo ’сёння не замерзла’ (Зубаты, Studie, 1, 1, 61), можна думаць аб адзіным паходжанні слоў адліга, адлега і лёгкі (гл. Рудніцкі, 415). Але лінгвагеаграфія сведчыць хутчэй на карысць балтыйскага паходжання ці ўплыву. Асабліва паказальная польская тэрыторыя (гл. Купішэўскі, Słown., карта 12), дзе пры дамінацыі odwilż на краях арэала сустракаюцца таксама odliga, otliga, odliż і odelga. Іншыя славянскія тэрыторыі не ведаюць гэтага слова. Што датычыць балтыйскага арэала, то ў літоўскай мове маем шэраг слоў, магчыма, семантычна кантамінаваных: atlésti ’адпускаць’ — ãtlydis, àtlyda ’адліга’, atlýžti ’змякчыцца, адыйсці’ — àtlyža ’адліга’, atlė́gti ’адпусціць’ — àtlėga ’адліга’. Усе яны этымалагічна не звязаныя, але ствараюць адзінае семантычнае поле, узмоцненае марфолага-акцэнтуацыйным падабенствам. У якасці непасрэднай крыніцы запазычання можна спаслацца на літ. atlė́gti ’адпусціць (аб марозе)’ і àtlėga ’адліга’. Параўн. марос атлʼох (Бір. дыс.) і літ. šal̃tis atlė́go. Тады варыянт адлега — першасны, варыянт адліга ўзнік на яго аснове. Параўн. усх.-палес. одлʼегаць ’вымакаць’ і одліглы ’вымаклы’ (КСТ). Магчыма, варыянт адліга ўзнік пад уплывам дзеяслова ліць. Так, Свобада (Зб. Унбегаўну, 246) параўноўвае адліга з абліваха (гл.). Генетычная сувязь, аднак, тут выключана (гл. Мартынаў, SlW, 66–67).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)