ругну́ть сов., однокр., разг. абла́яць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абла́яны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад аблаяць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перала́яць, ‑лаю, ‑лаеш, ‑лае; зак., каго.

Аблаяць усіх, многіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прамацюка́ць

аблаяць каго-небудзь, што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прамацюка́ю прамацюка́ем
2-я ас. прамацюка́еш прамацюка́еце
3-я ас. прамацюка́е прамацюка́юць
Прошлы час
м. прамацюка́ў прамацюка́лі
ж. прамацюка́ла
н. прамацюка́ла
Загадны лад
2-я ас. прамацюка́й прамацюка́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час прамацюка́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Адпушы́ць ’вылаяць, аблаяць’ (Юрч.). Гл. пушыць, пух.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́ругацьаблаяць’ (Бяльк.). Запазычанне з рус. вы́ругать ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зла́яць, злаю, злаеш, злае; зак., каго-што.

Разм. Моцна накрычаць, аблаяць. Мужык той быў чуць не сацыяліст: панскую кабылу назваў брыдка і земскага калісь.. злаяў перад соцкім. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́гнюсіць, ‑гнюшу, ‑гнюсіш, ‑гнюсіць; зак., каго-што.

Разм.

1. Забрудзіць што‑н. з усіх бакоў. Хлапчукі падкасваюць штаны, а дзяўчынкі, ідучы ззаду, падымаюць сукенкі, каб не выгнюсіць іх рудою. Васілевіч.

2. перан. Абгаварыць, абалгаць, аблаяць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

збэ́сціць, збэшчу, збэсціш, збэсціць; зак., каго-што.

Разм.

1. Груба аблаяць, зняважыць. Славіку, відаць, здалося, што ён і напраўду ўтаптаў свайго саперніка ў гразь — спалохаў, зняважыў, збэсціў. Шамякін.

2. Неакуратным карыстаннем давесці да непрыгоднасці (пра вопратку). Збэсціць сукенку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по́шлы, ‑ая, ‑ае.

Нізкі ў маральных адносінах, пазбаўлены духоўных інтарэсаў і запатрабаванняў. Толькі той, каго хвалько Палічыў апошнім, Пасміхаўся ў вус тайком Над суседам пошлым. Калачынскі. // Які мае ў сабе што‑н. непрыстойнае. Шаліма хацеў аблаяць Карабу за пошлыя здагадкі. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)