забэ́рсваць

абвязваць, завязваць, заблытваць каго-небудзь, што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. забэ́рсваю забэ́рсваем
2-я ас. забэ́рсваеш забэ́рсваеце
3-я ас. забэ́рсвае забэ́рсваюць
Прошлы час
м. забэ́рсваў забэ́рсвалі
ж. забэ́рсвала
н. забэ́рсвала
Загадны лад
2-я ас. забэ́рсвай забэ́рсвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час забэ́рсваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Перапая́саны ’перавязаны вышытым ручніком’ (кам., Жыв. НС). Да пера- (гл.) і ’пажацьабвязваць поясам’, параўн. рус. пожать, ст.-слав. пояса™ ’тс’, макед. прапаіце ’падперазаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паабвя́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Абвязаць усіх, многіх або ўсё, многае. Дзеці прыйшлі, паабвязвалі яблынькі саломай. Брыль.

2. і без дап. Абвязваць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

повя́зывать несов. завя́зваць; (обвязывать) абвя́зваць; (передником) падпяра́зваць;

повя́зывать га́лстук завя́зваць га́льштук;

повя́зывать го́лову платко́м завя́зваць на галаву́ ху́стку;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абвя́звацца несов.

1. обвя́зываться; (завязывать, надевать на себя — ещё) повя́зываться; см. абвяза́цца;

2. страд. обвя́зываться; повя́зываться; см. абвя́зваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бэ́рсаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што.

Разм.

1. Блытаць, заблытваць. Шукаючы травы, бо лугавіна ж голая, як бубен, каровы раз-пораз лезуць у жыта, бэрсаюць авёс, а пан злуе і ганяецца за мною. Бажко.

2. Няўмела або неакуратна вязаць, абвязваць што-н; плесці. — От не ўмешваліся б лепей, тата, не ў сваё. Бэрсаеце сетку, ну і бэрсайце. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нязго́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

1. Адсутнасць адзінства ў думках, поглядах. З чалавекам вельмі блізкім заўсёды паводзіш сябе прасцей і не баішся, што ён можа пакрыўдзіцца за нязгоду з яго думкай, за папрок, заўвагу, крытыку. Шамякін. — Скажу вам,.. што нават і ў закаханых ідзе не ўсё гладка, бываюць і нязгоды і сутыкненні. М. Ткачоў. // Адмоўны адказ на што‑н.; адмаўленне. Дзяўчына з выразам нязгоды пакруціла галавой, але ўсё ж пачала абвязваць нагу белай анучкай. Быкаў.

2. Разлад, сварка. [Камандзір] рабіў усё, што толькі мог, каб не даць разгарэцца нязгодзе паміж коннікамі і пяхотай. Брыль. Згода будуе, нязгода руйнуе. Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)