блуд, ‑у, М ‑дзе, м.

Разм. Распуста. Сказаў бы хто Раісе, што Дзяніса павяло ў блуд, мала таго, што не паверыла б, слухаць не захацела б. Гроднеў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рэ́спуст ’распуснік, хуліган, свавольнік’ (ЖНС, Сцяшк. Сл.). Гл. распуста.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

непотре́бство ср., уст. непрысто́йнасць, -ці ж.; распу́ста, -ты ж., разбэ́шчанасць, -ці ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Люксовы ’дабраякасны’ (гродз., Сцяшк. Сл.) — са скарочанага польск. luksusowy ’раскошны’ < лац. luxus ’свавольства, распуста’, ’марнатраўства’, ’раскоша’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

безнра́вственность

1. амара́льнасць, -ці ж.;

2. разбэ́шчанасць, -ці ж.; распу́ста, -ты ж.; см. безнра́вственный;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Раскура́т (рыскура́т) ’распуста’ (слаўг., Нар. словатв.). Няясна. Магчыма, з пракура́т ’прайдзісвет’ (гл.), з заменай атаясамленага з прыстаўкай пачатковага пра- прыстаўкай рас-.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

разду́ра, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑ы, Т ‑ай (‑аю), ж.

Разм. Распуснік, распусніца. А ў іх быў любімы сыночак-унук — Раздура, распуста, капрыза Янук. Яго абувалі, яго разувалі, Яго апраналі, Яго распраналі, Лішняга кроку Ступіць не давалі... Муравейка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шанава́цца, ‑нуюся, ‑нуешся, ‑нуецца; незак.

1. Быць асцярожным, берагчыся. [Матка:] — А ўсё ж, дачушка, ой як трэба шанавацца! Асабліва цяпер, калі такая распуста па людзях пайшла. Колас. // Разм. Весці сябе прыстойна ў прысутнасці каго‑н. — Чаго ты прыстаеш? — умяшалася Надзя. — Хоць бы чужога чалавека шанаваўся. Мыслівец.

2. Зал. да шанаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

развра́т м.

1. (половая распущенность) распу́ста, -ты ж.;

2. (испорченность) разбэ́шчанасць, -ці ж.;

3. (избалованность) разг. разду́ранасць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

развраще́ние ср.

1. (действие) разбэ́шчванне, -ння ср.; разду́рванне, -ння ср.; см. развраща́ть;

2. (состояние) разбэ́шчанне, -ння ср.; распу́ста, -ты ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)