Купю́ра ’назва папяровых грошай і аблігацый’ (ТСБМ). Запазычана з франц. coupure ’тс’ праз рус. купюра ’тс’ (Шанскі, 2, 8, 450).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кура́жыцца ’важнічаць, трымацца фанабэрыста’ (ТСБМ). З рус. куражиться, якое ад кураж (< франц. courage ’смеласць’) (гл. Шанскі, 2, 8, 450–451).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Буке́т. Рус. буке́т, укр. буке́т. Запазычанне з ням. Bukett або франц. bouquet ’тс’. Фасмер, 1, 236; Шанскі, 1, Б, 219.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бі́знес. Рус. би́знес, укр. бі́знес. Запазычанне новага часу з англ. business ’справа, заняткі’ (busu̯ ’заняты’). Параўн. Шанскі, 1, Б, 117.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ваенны (БРС, Бяльк.). Агульнаславянскае суфіксальнае ўтварэнне ад *voj ’воін’: рус. военный, укр. военний, польск. wojenny, балг. военен, серб.-харв. во̑јни.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вазіла1 ’павозка’ (Бір. Дзярж.). Рус. устар. возило ’тс’. Да вазіць.

Вазіла2 ’старшы сват’ (Доўн.-Зап., 2). Да вазіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вальфра́м ’рэдкі метал’ (КТС). Праз рус. вольфрам (Крукоўскі, Уплыў, 89) з ням. Wolfram (Шанскі, 1, В, 156; Рудніцкі, 1, 474).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Варану́ха ’від гарэлкі з віна, піва, мёду і каліны’ (Шпіл.). Ад ва́раны (з розных частак). Да суфіксацыі параўн. рус. сивуха.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Варо́жы (БРС). Укр. воро́жий, рус. воро́жий. Утварэнне ад во́раг (гл.). Прасл. *vorgъ, *voržьjь. Гл. Фасмер, 1, 352; Рудніцкі, 478–479.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ваўкава́ты ’ваўкаваты, нелюдзімы, дзікаваты’ (БРС), вовкова́ты (Бесар.), укр. вовкува́тий ’тс’. Параўн. рус. дыял. наўг. волкова́тый ’жвавы, спрытны’. Да воўк (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)