Выкрада́льнік (БРС). Да выкрадаць (гл. красці); структурная калька рус. похити́тель або самастойнае ўтварэнне па тыпу выкрывальнік, злучальнік і г. д.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вы́мпел (БРС). Запазычанне праз рус. вымпел ’тс’ з н.-ням., гал. wimpel, с.-н.-ням. wimpel, wumpel (Фасмер, 1, 368).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Галадо́к ’расліна Scleranthus annuus L.’ (рус. дива́ла). Гл. БРС, Кіс. Паходжанне гэтага слова няяснае. Няма яго і ў суседніх мовах.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гарні́ст ’гарніст’ (БРС). Рус. горни́ст, укр. горні́ст. Першакрыніцай з’яўляецца ням. Hornist ’тс’. Гл. Фасмер, 1, 442; Шанскі, 1, Г, 137.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гера́льдыка ’геральдыка’ (БРС). Рус. гера́льдика, укр. гера́льдика. Непасрэднай крыніцай запазычання з’яўляецца польск. heraldyka < ням. Heraldik < франц. Шанскі, 1, Г, 57.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мілісці́н ’від тканіны’ (рагач., Мат. Гом.). З малескін ’вельмі шчыльная баваўняная тканіна’ — праз рус. молескин з англ. moleskin ’футра крата’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Несхадзі́мы (несходзімы) ’вельмі вялікі, які цяжка абысці, непраходны’ (ТС), ’бясконцы’ (Сцяшк. Сл.), параўн. рус. несходи́мый ’непраходны’. Да хадзіць, схадзіць ’абысці’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ны́рыць ’заглядваць, шукаючы нешта’ (калінк., Арх. ГУ), рус. нырить ’выглядваць, вышукваць, вывіжоўваць; лезці не ў сваю справу’. Гл. ныраць, праныра.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Няўру́чна ’нязручна’ (віц., Нар. лекс.), няўру́чный ’нязручны’ (бешанк., Нар. сл.), параўн. рус. неуручно, неуручный ’тс’. Да рука́, параўн. нязручна (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ліставе́й ’восеньскі вецер’ (маст., Сцяшк. Сл.). Да ліст 1 і ве́яць (гл.). Параўн. рус. вяц. листови́я, а таксама лістапад 2.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)