перашале́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Разм.

1. Пасля буйнага, разгульнага жыцця, свавольства ўціхамірыцца, стаць спакойным, разважлівым, сталым. Часам сябе цешыў .. [Сяргей Іванавіч] надзеяй, што Таіса ўрэшце перашалее і адумаецца, таму і цяпер шанаваў яе, купляў ёй падарункі. Марціновіч.

2. Ашалець — пра ўсіх, многіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пра́ўдзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; незак.

Разм. Спраўджваць, здзяйсняць. [Клім:] — Не губі каласка, ён праўдзіць, таму, хто ў яго верыць, шчасце дае. Лобан. Цэлы дзень у непакоі. Не выходзіць з думак ён. Цэлы дзень у непакоі: Можа быць і праўдзіць сон? Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

счэ́пны, ‑ая, ‑ае.

Спец.

1. Прызначаны для счэплівання чаго‑н., які з’яўляецца счэпам (у 2 знач.). — Лёгкія счэпныя прылады, таму і парваліся! — апраўдваўся .. [напарнік машыніста]. Шынклер.

2. Які мае адносіны да работы якога‑н. механізма ў счэпе з іншым. Счэпная магутнасць трактара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тэра́ска, ‑і, ДМ ‑расцы; Р мн. ‑сак; ж.

Памянш.-ласк. да тэраса (у 1, 4 знач.). Вяргіні і мальвы захінулі ўвесь падмурак, і таму здавалася, што сам дамок з вастраверхім дахам і зашклёнай тэраскай нібыта стаіць на кветках. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

укры́ўдзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., каго-што.

Разм. Моцна пакрыўдзіць. Як жа зрабіць, каб, .. дбаючы пра дабро для ўсіх, не ўкрыўдзіць нічые душы паасобку? Лужанін. [Мітрафан] глыбока ведаў і разумеў сялянскую душу, таму і рабіў усё так, каб не ўкрыўдзіць яе. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шчаня́чы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да шчаняці, належыць яму. Раптам зноў пачуўся брэх, цяпер ужо куды бліжэй, і таму мацнейшы. Звонкі, шчанячы. Ваданосаў. // Які прызначаны для шчаняці. Шчанячая посцілка.

2. Такі, як у шчаняці, уласцівы шчаняці. Шчанячы голас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Во́бмарак ’расліна букашнік, Jasione montana L.’ (Касп., Кіс., маг.). Укр. чарніг. о́бморочник (Аненкаў, 179). Ад дыял. вобмарак ’непрытомнасць’, таму што адвар гэтай расліны ўжываецца ад галаўнога болю і пры непрытомнасці. У адносінах намінацыі параўн. такія назвы, як укр. огник ’расліна, Jurinea cyanoides’, подорва ’дзікі (мышыны) гарошак’, якія ўтвораны ад назваў хвароб, таму што ўжываюцца як лекі пры гэтых хваробах.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кле́пкаць ’маргаць’ (Сцяшк. Сл.). Гл. клёпкі і клепаць2 Слова лакалізуецца на Смаргоншчыне, таму нельга абмяжоўваць яго распаўсюджанне палескімі гаворкамі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

даўнава́та, прысл.

Разм. Даволі даўно. А жыла асоба гэта Не сягоння, — даўнавата, Калі шмат было паэтаў, А паэзіі не надта. Крапіва. Тут Зося не была даўнавата, і таму нават знаёмы шэра-блакітны гмах здаўся ёй па-новаму прыгожым — асабліва стройным і дарагім. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́гадавацца, ‑дуюся, ‑дуешся, ‑дуецца; зак.

Дасягнуць сталага ўзросту; вырасці. Бацькоў сваіх Таццяна не ведала, яна выгадавалася ў дзіцячым доме. Васілёнак. — Тата, чаму мне не страшна ў лесе?.. — Таму, дачушка, — адказаў ляснік, — што ты ў лесе радзілася, выгадавалася і ўвесь час жывеш... Чарот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)