Кашары́ць ’ачышчаць’ (Касп.). Сюды ж кашэ́рыццастаранна мыцца, ачышчацца’ (Шат.); параўн. яшчэ кашэ́рны (БРС). Рус. кошерный, польск. koszerny ’рытуальна чысты’ (у ст.-яўр. рэлігіі), ’дазволены да ўжытку’. У Фасмера, 2, 360, рус. ко́шерный, бел. ко́шэр. Тэрмін яўр. рытуалу. Непасрэднай крыніцай запазычання Фасмер (там жа) лічыць ідыш (košer; адсюль ням. koscher; усё са ст.-яўр. kāšēr ’прыдатны’). Падрабязную гісторыю слова дае Слаўскі, 2, 542–543. Ён адзначае, што ст.-яўр. kāšēr (прыметнік) ужываецца ў дзвюх формах: у форме нязменнай (без афармлення) і ў форме славянскага прыметніка (з суфіксам *‑ьnъ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

агіна́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Ухіляцца ад непасрэднага ўдзелу ў працы; туляцца, гультаяваць. Усе працуюць старанна, ніхто не агінаецца. Чарнышэвіч. — Раз! Два! Узялі! — чуваць голас Марынчука. Хто пяўся з усяе сілы, а хто агінаўся, а каму проста нельга было даступіцца. С. Александровіч. // Ухіляцца ад адказу, гутаркі, кампаніі і пад. Дзверы на работу замкнуты, падтрымкі няма, кожны агінаецца пры сустрэчы, каб і самому не падпасці пад падазрэнне. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шчырэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; незак.

1. Станавіцца, рабіцца больш шчырым (у 1–3 знач.). Дзень за днём адносіны .. [Рыгора] з імі [рабочымі] шчырэлі. Гартны.

2. Упарта, старанна, з запалам рабіць што‑н. І шчырэе з рання да цямна Дружная скрыпачая капэла. Барадулін.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Хутка, імкліва расці, буяць. Шчырэе жыта ў палях. Зенітны чэрвень. Найдоўгі дзень, найлепшы шлях. Дымок вячэрні. Семашкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыню́хацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

1. Прывыкнуць да якога‑н. паху. Ад смуроду нельга было прадыхнуць, нягледзячы на сцюдзёную пару. Гэта варылі касцяную муку.. А людзі ўжо прынюхаліся, пахла ім талеркаю смачнага супу. Гарэцкі.

2. Старанна, уважліва панюхаць, імкнучыся распазнаць які‑н. пах. Пахла смажанай цыбуляй, гарачым салам і, калі добра прынюхацца, нават і рыбай. Брыль. — Прынюхайся. Ты нічога не чуеш? — запытаўся ў Васіля, які вадзіў коней. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по́ступ, ‑у, м.

1. Манера ступаць у хадзьбе; паходка. Паручнік, злезшы з свае каламажкі, паволі, важным поступам абышоў усе падводы. Нікановіч. [Салдат] ідзе за афіцэрам, старанна і пужліва прыстасоўваючы свой крок да няпэўнага поступу пана лейтэнанта. Лынькоў.

2. перан. Рух наперад, развіццё, прагрэс. Паспяховы, пераможны поступ Савецкай Арміі выклікаў вялікую радасць. Кавалёў. У цябе [Масква] нечуваная сіла, Поступ дужы, узлёты арла. Броўка. Пераможным поступам ішла па краіне культурная рэвалюцыя. А. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папаласка́ць, ‑палашчу, ‑палошчаш, ‑палошча; зак., каго-што.

1. Апаласнуць, выпаласкаць. Бабка паставіла дайнічку на лаву, зняла з паліцы гладыш, папаласкала і накрыла цадзілкай. Каліна. Гаспадар яго на гэты раз заўважыў, што зусім непадалёк ад недакурка стаіць эмаліраваная для гэтага пасудзіна, якую я надоечы старанна вадою памыла, папаласкала. Грамовіч. Цёплы дождж папаласкаў сады і вецці-космы таполяў,.. і трава на вачах прыкметна шуганула ўгару. Даніленка.

2. Паласкаць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ху́тацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Старанна ўхутвацца ў што‑н., добра ўкрывацца. Адвыкшы ад свежага паветра, Рыгор зябка хутаўся ў каўнер кажуха. Крапіва. Дачка засмяялася, хутаючыся ў халат і па-дзіцячаму, кулачком, праціраючы заспаныя вочы. Шамякін. Людзей было небагата, тыя, хто заходзіў на прычал, хуталіся ў каўняры, хаваліся пад парасоны і неўзабаве сыходзілі. Мележ. // перан. Густа пакрывацца (туманам, імглой і пад.). Непрывабная сцюдзёная далячынь хуталася ў тумане. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ху́таць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

Старанна ўхутваць у што‑н., добра ўкрываць чым‑н. [Ірына] прыціскала да сябе дзіця, хутала яго ў старую коўдрачку, сагравала сваім дыханнем. Лынькоў. Рэдкія пешаходы хуталі галовы ў настаўленыя каўняры — вуліцы пранізваў студзеньскі вецер. Васілевіч. / у перан. ужыв. Цішыня плыла з усходу, з лесу, разам з хмарамі і сонцам, і хутала сабою загуменне і шырокае поле. Пташнікаў. Свецяць зоры, і цёмны змрок хутае дрымоту. Каваль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́пісаць, -ішу, -ішаш, -іша; -ішы; -ісаны; зак.

1. што. Знайшоўшы, спісаць, запісаць.

В. цытату з кнігі.

2. што. Напісаць для выдачы каму-н.

В. ордар.

В. рахунак.

3. каго-што. Старанна апісаць сродкамі мовы або намаляваць.

В. вобразы дзеючых асоб.

В. узор.

4. што. Заказаць дастаўку чаго-н.

В. газету.

5. каго (што). Выклікаць пісьмова.

В. да сябе сям’ю.

6. каго (што). Выключыць са спісаў, са складу чаго-н.

В. хворага з бальніцы.

7. што. Зрасходаваць пісаннем (разм.).

В. чарніла з аўтаручкі.

|| незак. выпі́сваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. выпі́сванне, -я, н. і вы́піска, -і, ДМ вы́пісцы, ж. (да 1, 2, 4—6 знач.).

|| прым. выпісны́, -а́я, -о́е (да 3 і 5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

інтэрва́л, ‑у, м.

1. Адлегласць, прамежак, прастора, якая аддзяляе адзін прадмет ад другога. Паходныя інтэрвалы. □ Машыны ішлі то невялічкімі групамі, то па адной, з пэўным інтэрвалам. Дадзіёмаў.

2. Перапынак, прамежак часу. Дзесяцісекундны інтэрвал. □ — Мы ідзём не па раскладу, і прапускаць наш састаў будуць у інтэрвалах між другімі цягнікамі. Пальчэўскі. [Мішка], не спяшаючыся, з пэўнымі інтэрваламі, старанна нацэльваючыся, страляў са сваёй ракетніцы. Лынькоў.

3. Розніца па вышыні паміж двума гукамі, утворанымі паслядоўна або адначасова.

[Лац. intervallum.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)