нямі́ла,
1. Прысл. да нямілы (у 3 знач.).
2. безас. у знач. вык. Не падабаецца, не да сэрца. Як я цяпер разумею, бацьку няміла было леснікоўства, цягнула праца на зямлі. Лужанін. Было маркотна і няміла У тым пустым, здзічэлым полі. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пераме́рзнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
1. Моцна змерзнуць, перазябнуць. Перамерзнуць у дарозе. □ Жанчыны перамерзлі на полі, а тут яшчэ падняўся ветрык і прабіраў да касцей. Чарнышэвіч.
2. Загінуць ад марозу, холаду — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае. Усе кветкі перамерзлі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Касцёр ’каласоўнік, Bromus secallinus L.’ (Байк. і Некр.); ’града ці стажок складзеных дроў’; ’грудок чаго-н., вельмі многа’; ’раскладзены агонь на полі, у лесе’; ’вогнішча’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. костёр ’касцёр, агонь’; ’купа дроў і да т. п.’, ’вялікая ўкладка снапоў у полі’, ’кастрыца’ і г. д., укр. косте́р ’сажань дроў’, славен. kóster ’вогнішча; купа дроў’ і г. д. Праформа *kostrъ, генетычна звязана з прасл. *kostra ’кастрыца; шкілет, касцяк; вострыя костачкі рыбы; шэрсць казы; хвошч палявы’ і г. д. Да этымалогіі гл. досыць складаны агляд Трубачова, Эт. сл., 11, 158–160. 163–164. Гл. яшчэ тлумачэнне Фасмера, 2, 347–348.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
То́клішча ’месца, дзе стаяў ток’ (баран., Сл. ПЗБ), ’вытаптанае месца, вытаптаны ўчастак (на полі, у агародзе)’ (пух., Сл. ПЗБ), ’пажарышча’ (баран., ЛА, 4), сюды ж то́кавішча ’месца, дзе быў ток’ (Касп.), то́кывішча ’гумнішча’ (талач., ЛА, 4). Да ток 2.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
адпрацава́ць, -цу́ю, -цу́еш, -цу́е; -цу́й; -цава́ны; зак.
1. што. Разлічыцца за доўг сваёй працай.
А. за грошы.
2. што. Папрацаваць нейкі час.
А. пяць дзён у полі.
3. Скончыць працаваць; стаць непрыгодным для працы; знасіцца ад працяглага выкарыстання.
А. сваё.
4. што. Надаць чаму-н. канчатковы выгляд; дамагчыся майстэрскага выканання.
А. нумар праграмы.
|| незак. адпрацо́ўваць, -аю, -аеш, -ае (да 1, 2 і 4 знач.).
|| наз. адпрацо́ўванне, -я, н. (да 1, 2 і 4 знач.) і адпрацо́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж. (да 1 і 4 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
◎ Перапаляві́ца ’пажарніца наземная, Calamagrostis epigeios (L.) Roth.’ (маг., Кіс.). Да пераполы ’пусты, дзікі, не засеяны’, параўн. ст.-рус. переполье ’дзікае поле’, переполянье ’палянка, вакол якой лес’ (XVII ст.) < пера- і полы (гл.); тады перапалішʼца — ’пажарніца, якая расце на неапрацоўваемым полі’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Субулдыга́ ’цвёрдая няроўнасць на разбітай дарозе; замёрзлая гразь у выглядзе выступаў’; субулды́жына ’скіба дзярністай зямлі на ворыве, кавалак сухой зямлі на засяроджаным полі’, субулды́жка ’тс’ (Яшк.), з якім, відаць, збліжана субулды́жка ’вялікая костка’ (мсцісл., З нар. сл.), гл. сулды́га. Гл. булдыга.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
агрэ́х, ‑а, м.
1. Дрэнна ўзараная, прапушчаная пры ворыве лапіна на полі. Вунь на жытнёвым масіве відаць незасеяныя ўвосень палоскі-агрэхі, парослыя пырнікам і лебядой. Хадкевіч. У ворыве агрэхі — у кішэні прарэхі. Прыказка.
2. перан. Усякія недаробкі, недагляды. Моўныя агрэхі. Агрэхі ў працы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
глу́ха,
1. Прысл. да глухі (у 2, 3 знач.).
2. безас. у знач. вык. Ціха, бясшумна. Глуха ў полі. Нішто не хвалюе. А. Александровіч.
3. прысл. Шчыльна, наглуха. З нізкага берага дно акіяна вачам не даступна, — Глуха ўкрыла яго сіняя цемень вады. Багдановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыпява́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Суправаджаць спевамі якое‑н. дзеянне; падпяваць. Данілка іграе жаласліва-нудную мелодыю, Зоська круціцца па сцэне і прыпявае. Купала. Ваявалі ў полі жнеі-маладзіцы, Вострымі сярпамі жыта ваявалі, «Залатая зорка-зараніца, Не заходзь так рана...» — прыпявалі. Вітка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)