калыха́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. калыхаць; дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. калыхацца. Прывычнае вока ўлавіла лёгкае калыханне рэдкага ценю. Гартны. Прапусціў ён [Ігнась] міма сябе роту вайсковых, прасачыў за калыханнем іх вастраверхіх шапак. Чорны. На сонныя шэпты, на траў калыханне Наладжваць ліру яшчэ не пара! Гілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

парні́к, ‑а, м.

Збудаванне, пакрытае зашклёнымі рамамі або поліэтыленавай плёнкай, для вырошчвання расады, ранняй гародніны і пад. Адпрацаваная пара тут выкарыстоўваецца для запарвання грубых і сакавітых кармоў,.. ацяплення парнікоў і цяпліц. «Беларусь». Як падрастуць сцяблінкі ўсе, Мы з парнікоў расаду У свой гарод перанясем І высадзім на грады. Аўрамчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шчабята́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. шчабятаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. З вясёлым шчабятаннем залятала сюды пара ластавачак, аблюбаваўшых сабе месца для гняздзечка, і парушала гэтую маўклівасць сялянскага зацішку. Колас. Нідзе не чуваць было ні музыкі, ні спеваў, ні вясёлага шчабятання дзяцей, ні юнацкага смеху. Няхай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Су́ды ’два вядры, звычайна з вадой (на каромысле)’ (ТСБМ, Др.-Падб., Нас., Гарэц., Байк. і Некр., Бяльк., Мат. Гом., Сл. ПЗБ, Варл., Шатал.), суда́ ’посуд’ (Сл. рэг. лекс.), суды́, су́дныпара вёдзер’ (Касп., Барад.), зборн. су́дзя ’посуд’ (Скарбы; гродз., ЖНС), ’драўляны посуд’ (гродз., Сл. ПЗБ; З нар. сл.), памянш. су́дца ’адно вядро’ (лаг., Жд. 2). Укр. суди́на ’пасудзіна’, рус. дыял. суд ’посуд’, суды́ ’два вядры’, сос́уд, пасу́да, ст.-рус. судъ, ст.-польск. sǫd ’пасудзіна’, в.-луж., н.-луж. sud ’бочка, чан’, чэш., славац. sud ’бочка’, серб.-харв. суд, славен. sọ̑d ’пасудзіна’, балг. съд, макед. сад, ст.-слав. сѫдъ ’пасудзіна’. Прасл. *sǫdъ, этымалагічна тое ж, што і суд (гл.): з прыст. *som‑ і коранем ‑d‑, які да і.-е. *dhē‑ ’ставіць, класці, садзіць’ (гл. дзеяць); параўн. літ. ìndas ’сасуд’, гл. Фасмер, 3, 794; Брукнер, 483; ESJSt, 14, 862. Шустар-Шэўц (1375), следам за Махэкам₂ (591), мяркуе, што гэта назва адносіцца да часу, калі яшчэ не ўжываўся ганчарны круг, а посуд “складвалі” або склейвалі з лазы ці гліны, што адлюстравалася ў чэш. sudy ’цотны’, славен. sod ’тс’, sodaпара’ (літаральна ’складзены з двух’ або ’складзены ўдвая’), параўн. ст.-інд. samdha‑ ’злучаны, аб’яднаны’, гл. Сной₂, 679. Адсюль і значэнне ’пара вёдзер’ або ’вёдры на каромысле’.

Суды́ ’сюды’ (Мат. Маг.), судэ́мі ’тс’ (маст., Сл. ПЗБ). Гл. сюды.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сла́цца, сцялю́ся, сце́лешся, сце́лецца; сцялі́ся; незак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Ляжаць, распаўсюджвацца па паверхні або над паверхняй чаго-н.

Сцелецца ў лузе густы туман.

Травы сцелюцца мяккім дываном.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Расці, распасціраючы галіны па паверхні чаго-н.

Галіны вярбы слаліся амаль па самай зямлі.

3. Слаць сабе пасцель.

Пара слацца і спаць.

Лістам слацца (слаць) (разм.) — выдыгаць перад кім-н., падлізвацца да каго-н., лісліва дагаджаць каму-н. з карыслівай мэтай.

|| зак. пасла́цца, -сцялю́ся, -сце́лешся, -сце́лецца; -сцялі́ся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

*Вечары́цца1, мсцісл. вічарі́цца ’пазніцца’ (Бяльк.) утворана ад вечар (гл.) ’частка сутак, якая папярэднічае ночы’, па ўзору пазні́цца (той самы канчатак); перанос семантыкі грунтуецца на тым факце, што вечар — позняя пара сутак, бо перад ім (пасля дня) ёсць надвячорак са змрокам; параўн. рус. кастр. ве́чере ’вельмі позна’, калуж. вечере́е ’пазней вечарам’.

Вечары́цца2 ’цямнець’ (Нас.). Да вечарэ́ць (< večerěti > večeriti).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дыл, дыло́к ’самая мяккая мука пры сеянні, парашок’. Паводле Трубачова (Эт. сл., 5, 200–201), як і рус. дыл ’пыл, якое-н. расцёртае ў парашок рэчыва’, дыль ’мучное, хлебнае, крухмальнае рэчыва ў збожжы’, роднаснае літ. dūlis ’туман, пара’, dùlkė ’пылінка’: да і.-е. *dhū̆‑l‑ (Трубачоў, там жа, не згаджаецца з тлумачэннем Абаева: параўнанне з асец. формамі).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жава́ла ’першая пара сківіц у ракападобных, мнаганожак, насякомых’ (ТСБМ). Рус. жва́ло ’тс’, серб.-харв. жва̏ло ’сківіцы’, чэш. арг. žválo ’цыгарка’. Відаць, новая тэрміналагічная калька рус. тэрміна ў бел., хаця ўтварэнне тыпу *žьva(d)lo магло існаваць у прасл. са значэннем ’тое, чым жуюць, сківіца’, укр. жувальця ’тс’. Абмежаванасць значэння і пашырэння — у карысць новага бел. утварэння.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Напор ’упартасць’ (Нас.), напора ’ўпарты’ (Бяльк.). Да напіра́цца ’ўпарта дзейнічаць з мэтай ажыццяўлення свайго жадання, настойваць’ (Нас.), параўн. вупар ’упарты чалавек’, усё да перці ’ціснуць, націскаць’, сюды таксама напорам ’націскам’ (чач., Мат. Гом.), напором ’гвалтам, сілком’ (ТС); іншая семантыка ў напор ’прыпар, напружаная пара’ (ТС), напорны ’напружаны’ (Жд. 2), параўн. наперці ’наваліцца’, наперціся ’напружыцца’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Несудо́бны ’нязручны’ (Куч.), хутчэй ’несвоечасовы, непажаданы’, параўн.: От уплюнуўса дождзь несудобны, ідзе да ідзе (там жа), ’надта вялікі, страшны’: Вецер несудобны дуне, круціць, бурыць! (ТС), параўн. рус. несудобный ’нязручны’, Відаць, да даба ’час; пара’; іншая думка адносна рус. судобить, судобь (ад судьба), гл. Трубачоў у Фасмера, 3, 796. Не выключаецца таксама ўплыў з боку несудо́мны (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)