запазы́чанасць, ‑і, ж.

Наяўнасць доўгу (даўгоў). Ліквідаваць запазычанасць. □ З устанаўленнем Савецкай улады ўся запазычанасць памешчыкам, банкірам, буржуазнай дзяржаве была з сялян спісана. «Весці». // Разм. Адставанне па вучэбнай праграме; не здадзены студэнтам экзамен, залік і пад. У .. [Юркі] зноў была запазычанасць па англійскай мове, і ён пакуль ліквідаваў яе, адстаў ад хлопцаў. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тэндэнцы́йнасць, ‑і, ж.

1. Наяўнасць якой‑н. ідэі, тэндэнцыі ў мастацкім, публіцыстычным і пад. творы; ідэйная накіраванасць. З усіх прамоў дэпутатаў думы .. [Лабановіч] выбіраў усё найболей выдатнае і найболей прагрэсіўнае і толькі так сабе, мімаходам, упамінаў аб выступленнях правых і рэакцыйных дэпутатаў, каб не кідалася ў вочы царскім чыноўнікам тэндэнцыйнасць газеты. Колас. Гаворачы пра тэндэнцыйнасць творчасці таго ці іншага мастака, Маркс і Энгельс разумелі пад ёю перш за ўсё свядомую накіраванасць яго поглядаў. «Маладосць».

2. Наяўнасць тэндэнцыі (у 4 знач.) у творы мастацтва; прамалінейнасць, якая не атрымала пацвярджэння і апраўдання ў самім змесце твора. Абмалёўваючы вобраз пана,.. [Я. Колас] не баіцца тэндэнцыйнасці, шаржу, свядома завастраючы адмоўнае. Навуменка. // Прадузятасць, неаб’ектыўнасць у чым‑н. Тэндэнцыйнасць асвятлення падзей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тума́нна,

1. Прысл. да туманны (у 2, 3 і 4 знач.).

2. безас. у знач. вык. Пра наяўнасць туману дзе‑н. А на зары — яшчэ туманна І яшчэ золка на двары. Вярцінскі.

3. безас. у знач. вык. Пра стан невыразнасці, няяснасці ў думках, пачуццях і пад. Я не выспаўся, у галаве туманна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Паўлачо́ны, ст.-бел. повлочоный ’пацягнуты тканінай’ (XVI ст.). З польск. powłóczony ’надзеты, нацягнуты на што-н.’ (Булыка, Лекс. запазыч., 203). Аднак наяўнасць ст.-бел. повлѣчоный можа прамаўляць на карысць апошняй крыніцы запазычання — ст.-чэш. povlečeny ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плясні́к (плесяік) ’плюшнік’ [відаць, Sparganium]’ (лун., Шатал.). Да плюшнік, плюха2. Наяўнасць ‑с‑ сведчыць альбо пра ўплыў лексемы плоскі (у расліны плоскія доўгія лісты), альбо пра запазычанне з зах.-балт. дыялектаў, роднаснае літ. pliūšė ’трыснёг, Phragmites communis L.’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Астанаві́цца ’спыніцца’ (Яруш.), рус. остановиться. Ужыта, відаць, пад рускім уплывам, але наяўнасць слоў станавіць ’ставіць’, станавіцца (БРС) дапускае, што бел. астанавіцца паралельнае ўтварэнне з прэфіксам а‑ ад згаданага дзеяслова. Астаноўка (Яруш.) хутчэй за ўсё з рус. остановка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кыш ’выкрык, якім адганяюць курэй, птушак’ (ТСБМ, ТС, Бяльк., З нар. сл., Нік. Очерки, Чуд.). Укр. киш, рус. кыш ’тс’, балг. къш‑къш ’тс’. Наяўнасць балг. адпаведніка не сведчыць аб прасл. характары выкрыку (гл. Слаўскі, 3, 502).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мар’яжнаяўнасць караля і дамы адной масці ў аднаго іграка ў карты’ (ТСБМ). З рус. марьяж ’тс’. Аднак марʼяш ’картачная гульня’ (КТС — Дунін–Марцінкевіч) запазычана з польск. mariasz ’тс’, ’мар’яж’. Абедзьве мовы засвоілі франц. mariage ’шлюбная пара’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Існава́нненаяўнасць чаго-н., каго-н. у рэальнасці, быццё; жыццё, спосаб жыцця’ (ТСБМ), істнава́ньне (Гарэц.). Частковая калька па ўзору польск. istnienie ў пачатку XX ст. (Гіст. лекс., 256; Гіст. мовы, 2, 141); параўн. укр. існува́ння. Гл. існы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

е́сціся, есца; пр. елася; незак.

1. безас. Пра наяўнасць жадання або магчымасці есці. На свежым, паветры добра есца. □ І хоць нейкае нечуванае багацце раптоўна і не прыйшло, але праз усе гады добра елася і лілося. Чорны. [Аўгінка] стала снедаць, запіваючы хлеб халодным малаком. Але елася бег смаку. Чыгрынаў.

2. Зал. да есці (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)