пладзі́ць, пладжу, плодзіш, плодзіць; незак., каго-што.

1. Размнажаць, разводзіць. // Разм. Нараджаць (вялікае патомства). Пладзіць дзяцей. // Прыносіць ураджай, даваць плады, насенне. Няма яе [вады] — зямля пладзіць не здольна, Нібы губляе ад жыцця ключы. Чарнушэвіч.

2. перан. Садзейнічаць з’яўленню чаго‑н., параджаць. [Міхал:] — Хопіць пладзіць адукаваных няўмек з прэтэнзіямі. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

се́янка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.

Разм.

1. Дробна прасеяная мука. Аржаная сеянка.

2. Тое, што і сеянец. К канцу мая расада Аксінні абагнала сеянку Палікарпаўны. Кулакоўскі.

3. Насенне, клубні, прызначаныя для пасеву. [Маці:] — А потым перабрала бульбу. Сеянку ў пограб, а тую, што есці, — у падполле. Гаўрылкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ускапа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Капаючы, узрыхліць верхні пласт зямлі. Ускапаць агарод. □ Хлопчык выбраў адну такую палянку, старанна ўскапаў зямлю і папрасі маці дапамагчы пасеяць насенне. Мяжэвіч. // Узрыць. За рэчкай — лужок, увесь у [калдобінах], так яго ўскапалі лычамі свінні з саўгаснай фермы, дзе Даша працуе свінаркай. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фасо́ля, ‑і, ж.

1. Травяністая аднагадовая расліна сямейства бабовых. Паніка за .. [Віктарам] сачыў, пакуль таго не схавалі сланечнікі і тычкавая фасоля. Карпюк. [Мужчына:] — У нас быў свой агарод — бульба, фасоля. Васілевіч.

2. зб. Насенне гэтай расліны, якое выкарыстоўваецца для ежы. [Ганна] адышлася ад акна, на якім перабірала фасолю. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Па́чка, пачо́к (м. р.) ’пачак’, ’пасылка’ (ТСБМ, Сцяшк.) ’група’ (ТС). Да па́чак (гл.).

Пачка́ ’нырка’ (браг., Мат. Гом.). Да почка. Параўн. рус. почка ’нырка’, якое з печь ’пячы’, як каш. povarka < прасл. variti ’варыць’. Націск на ‑ka, відаць, пад уплывам укр. мовы (параўн. по́чки, Р. скл. почо́к ’ныркі’, ’насенне гарбуза’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

плод, -а, М -дзе, мн. плады́, -о́ў м.

1. Частка расліны, якая развіваецца з завязі (кветкі) і змяшчае ў сабе насенне.

Ядомыя плады.

2. Зародак дзіцяняці (чалавека, жывёлы) ва ўлонні мацеры.

3. перан., чаго. Прадукт якой-н. дзейнасці, вынік чаго-н.

Плады творчай працы.

|| прым. пладо́вы, -ая, -ае (да 1 знач.) і пло́дны, -ая, -ае (да 2 знач.; спец.).

Пладовыя дрэвы.

Пладовыя кансервы (вырабленыя з пладоў). Пладовы сад.

Плодная абалонка (якая акружае плод).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Стрэ́лка1 ‘невялікая страла’, ‘указальнік (у тым ліку ў гадзінніку)’ (ТСБМ, Ласт., Байк. і Некр.; Стан.), ‘вага ў студні з жураўлём’ (мазыр., ДАБМ, камент., 809), ‘пяро цыбулі, якое дае насенне’ (бых., Янк.; маладз., Гіл.; Барад., Сл. ПЗБ, ТС, Ян., Шатал.), ‘адростак пяра пасля лінькі птушак’ (бярэз., Сл. ПЗБ; мін., Шатал.), ‘тыльны надкапытны сустаў у жывёл, косць гэтага сустава’ (Сл. ПЗБ), ‘прамежак у капытах жывёлы’ (Сл. ПЗБ), ‘ніз капыта ў каня’ (ТС), ‘лядзяш’ (хойн., Шатал.; калінк., Сл. ПЗБ; Мат. Гом.; хойн., Шатал.), стрылкы́насенне сланечніка’ (Сл. Брэс.). Памяншальнае ад страла1 (гл.), намінацыі на аснове знешняга падабенства.

Стрэ́лка2 ‘страказа’ (ТСБМ, Ласт., Байк. і Некр., Касп., Нік. Очерки; рас., Шатал.; в.-дзв., смарг., паст., даўг., Сл. ПЗБ; ЛА, 1, Стан.), стрэ́лашніца ‘тс’ (Жд. 1). Да папярэдняга слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абмяня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго-што.

1. Аддаць адно што-небудзь і атрымаць замест яго другое. Абмяняць насенне. Абмяняць кніжкі ў бібліятэцы. // Спец. За адзін тавар атрымаць іншы такой самай вартасці. Абмяняць тавар на тавар.

2. Памылкова ці наўмысна ўзяць чужую рэч замест сваёй. У гардэробе абмянялі паліто.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падве́й 1, ‑ю, м.

Шматгадовая балотная травяністая расліна сямейства асаковых, насенне якой мае доўгія бліскучыя белыя валасні.

падве́й 2, ‑ю, м.

1. У старажытнай міфалогіі беларусаў — злы дух, які круціцца ў віхры, прыносіць разбурэнні і незвычайныя хваробы.

2. Уст. Хвароба, якая здараецца, калі прахопіць скразняком; параліч. У хворай падвей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лу́зга́ць, лузка́ць ’лузаць (насенне, арэхі)’, ’лушчыць’ (Нас., Бяльк., Гарэц., Дразд., ТСБМ, ТС; шкл., Мат. Маг.), лу́зга́цца ’лёгка адставаць ад кароны’ (Гарэц.). Укр. лу́згати, рус. лу́згать, каш. lëzgac, славен. lúzgati ’тс’, ц.-слав. лузьгати ’грызці, есці’. Прасл. luzgati ’лушчыць, вылушчваць, здабываць са стручка’. Утворана ад luzga. Да лузга́, луза́ць (гл.). Сюды ж лу́зкыньня ’лузанне’ (Юрч. Вытв.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)