Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
насе́нне, -я, н.
1. Зачатак вышэйшых раслін, які складаецца з зародка і абалонкі; семя, зерне.
Н. развіваецца з семязавязі.
2.зб. Зярняты раслін, прызначаныя для пасеву.
Н. жыта.
3.перан. Пачатак чаго-н.; тое, што мае ўплыў, уздзеянне.
Пасеяць у сэрцы добрае н.
4.перан. Нашчадкі каго-н. (разм.).
|| прым.насе́нны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).
Насенная бульба.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
насе́ннеср.
1.бот. се́мя;
н. развіва́ецца з семяза́вязі — се́мя развива́ется из семяпо́чки;
2.собир. семена́мн.;
сабра́ць н. мо́рквы — собра́ть семена́ морко́ви;
3.перен. се́мя, семена́мн.;
◊ чо́ртава н. — ирон. чёртово отро́дье
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
насе́нне, ‑я, м.
1. Зачатак вышэйшых раслін, які складаецца з зародка і абалонкі; семя, зерне. Асноўным кормам вавёркі з’яўляецца насенне елкі і сасны.«Весці».З насення толькі адной шышкі цэлы барак мог бы зашумець на ветры.Ігнаценка.
2.зб. Зерні раслін, прызначаныя для пасеву. Насенне жыта. Пратручваць насенне. □ У новым калгасным гумне гула і пастуквала арфа: перапускалі насенне.Чорны.// Часткі раслін (клубні, цыбуліны і пад.) або цэлыя расліны, прызначаныя для пасеву. Пакінуць бульбы на насенне. □ Выспявала думка сёлетні пасеў канюшыны поўнасцю пакінуць для насення.Асіпенка.
3.перан. Пачатак чаго‑н.; тое, што мае ўплыў, уздзеянне. Падумалася, што і я некалі пасеяў добрае насенне ў сэрцы Уладзіміра.Кавалёў.[Нявідны] поўнаю жменяю сее насенне буры і нянавісці да класавых ворагаў.Колас.
4.перан.Разм. Нашчадкі каго‑н. — Мы дарэмна тут загінем І насення не пакінем, — Кажа большая дачка.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
насе́ннен
1.бат Sáme m -ns, -n, Sámen m -s, -;
2.с.-г. (для сяўбы) Sáatgut n -(e)s, Sámen pl, Sämeréi¦en pl;
кве́ткавае і агаро́днае насе́нне Sáatgut für den Gártenbau, Blúmen und Gemüsesamen pl
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Насе́нне, насі́нне, насе́не, насе́нё, насе́ня, насе́нья, насе́ньня (Мал., Гарэц., Булг., Сл. ПЗБ, Бяльк., Растарг., Сцяшк.), насе́нье ’семя’, ’яечкі, расплод’ (ТС), укр.насі́ння. Запазычана з польск.nasienie, мн. л. nasiona, аддзеяслоўны назоўнік ад nasiać ’насеяць’, г. зн. ’тое, чым сеюць, засяваюць’, спрадвечная назва — семя (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
насенне...(атаксама насення...).
Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «насенне» (у 1, 2 знач.), напрыклад: насеннеачышчальны, насеннесушылка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
насення... (гл.насенне...).
Першая састаўная частка складаных слоў; ужыв. замест «насенне...», калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, напр.: насеннявод, насенняводства, насенняносец, насенняносны, насеннясховішча.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
насенне... (а таксама насення...).
Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: які мае адносіны да насення, напр.: насеннеачышчальны, насеннесушылка, насеннесушыльны.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)