Моладзь ’маладое пакаленне’, ’маладыя людзі’, ’маладосць’, моладдзю ’ў маладыя гады’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Яруш.). Укр. молодь ’моладзь’. Бел.-укр. ізалекса. На іншай слав. тэрыторыі семантыка адрозніваецца (параўн. Лучыц-Федарэц, Бел.-укр. ізал., 41). Прасл. moldь. Да малады́ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
выдыга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., перад кім-чым.
Разм. Дагаджаць каму‑н. выказваць сваю адданасць. Выдыгаць перад гасцямі. □ Ён [Богут] перад ёю [жонкай] выдыгае, Як закаханы, малады. Колас. // Падлізвацца, ліслівіць. [Нічыпар:] Усе так і выдыгаюць перад ім: — Таварыш Гарлахвацкі! Таварыш Гарлахвацкі! Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
челове́к
1. чалаве́к, -ка м.;
молодо́й челове́к малады́ чалаве́к;
делово́й челове́к дзелавы́ чалаве́к;
пять челове́к пяць чалаве́к;
2. (официант) уст. афіцыя́нт, -та м.; (слуга) слуга́, -гі́ м.; (дворовый) дваро́вы, -вага м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
*Малк, зма́лку ’з дзяцінства’ (Яруш., ТСБМ). Узыходзіць да формы Р. скл. прасл. malъkъ ’малы, малады’ з прыназоўнікам з < malъ > малы́ (гл.). Параўн. балг. малък, в.- і н.-луж. małki ’малы’, якія сталі прыметнікамі (з суфіксам ‑jь), чак. málko ’мала’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Малоджай, маложай, маложый, маложа, мало́жэ ’маладзейшы, маладзейшыя сярод іншых’ (Ян.; лудз., трак., брасл., Сл. ПЗБ). Старажытныя формы вышэйшай ступені кароткіх прыметнікаў м. р. (на ‑jьs > ‑ьi, падвержаныя ўплыву форм н. р. (без ‑й), ст.-рус. моложе. Да малады́ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дапрызы́ўнік, ‑а, м.
Малады хлопец, які праходзіць папярэднюю падрыхтоўку перад прызывам на абавязковую вайсковую службу. — 15 гэтага месяца і гэтага года, значыць, паслязаўтра, — растлумачыў Сцёпка, — дапрызыўніку калгаса «Вясна» Максіму Чарнуку з’явіцца ў райваенкамат у г. Н. для адпраўкі ў часць... Каваль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адві́слы, ‑ая, ‑ае.
Які адвіс, апусціўся, адцягнуўся ўніз; абвіслы. Апоўдні.. [Наталя] села на адвіслую ралу стагодняга дуба, абняла рукою галіну, прыпёрлася плячыма да ствала і задрамала. Чорны. Дуброўскі быў яшчэ малады чалавек, вельмі паўнацелы, з гладзенькай адвіслай складкай пад падбародкам. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
асі́ннік, ‑у, м.
1. Асінавы лес, хмызняк. Шуміць драбналессе: малады бярэзнік, асіннік, алешнік. □ Навокал рос змешаны лес, траплялі стромкія сосны, прысадзістыя елкі, бярэзнік і асіннік, пры дарозе пусціўся ядловец. Гурскі.
2. Асінавыя дровы, будаўнічы матэрыял з асіны і інш. Навазіць асінніку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падга́лісты, ‑ая, ‑ае.
1. З доўгімі нагамі; цыбаты. [Уладзік і Андрыян Цітавіч] стаялі поруч, адзін — малады, падгалісты, з густой чарнявай чупрынай, другі — ссутулены, шыракаплечы. Марціновіч.
2. Высокі, тонкі (пра дрэвы, расліны). З-за маладога парасніку паміж рэдкіх падгалістых хваін відно было — узыходзіў вялікі месяц. Мурашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нежана́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Які не мае жонкі, не знаходзіцца ў шлюбе. За сталом у падлоўчага сядзеў памочнік начальніка раз’езда, пан Сухавараў, нежанаты, яшчэ малады хлопец, адзеты ў парадны мундзір. Колас.
2. у знач. наз. нежана́ты, ‑ага, м. Нежанаты мужчына; халасцяк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)