прыпу́дрыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго-што.
Злёгку напудрыць. Прыпудрыць нос. // Злёгку засыпаць; прыцерушыць. А там [у лузе] трава — касцу па плечы, А там раса — буйней гароху, А там, як цёплы прысак з печы, Прыпудрыў лёгкі пыл дарогу. Гаўрусёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гладзь 1, ‑і, ж.
Роўная гладкая паверхня чаго‑н. Гідраплан застаўся адзін, лёгкі і белакрылы на сіняй гладзі бухты. Самуйлёнак. Скрозь лапкі хвоек і галінкі Сінела неба гладзь. Колас.
гладзь 2, ‑і, ж.
Спосаб вышывання шырокімі шчыльнымі шыўкамі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
церусі́цца, цярусіцца; незак.
Разм. Тое, што і церушыцца. Ціхі іней цярусіцца з белых бяроз. Куляшоў. Тытунь, нібы знарок, церусіцца ў непаслухмяных пальцах. Мележ. На галінах асядалі, разбураліся зоркі сняжынак, і на дол павольна церусіўся снег, рэдкі, лёгкі. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
успамі́н, ‑у, м.
1. Узнаўленне ў думках таго, што захавалася ў памяці. Вярнуўшыся ў купэ, Рыта зноў падсела да акна і аддалася ўспамінам аб сваіх нядаўніх універсітэцкіх сябрах. Васілевіч.
2. толькі мн. (успамі́ны, ‑аў). Запіскі, расказы аб мінулым, перажытым. Пісаць успаміны. Вечар успамінаў. □ Усе слухалі ўспаміны старога, нібы казку, — жывы летапіс сваіх мясцін. Новікаў. — Ну, калі на тое пайшло, што заняліся ўспамінамі, — усміхнуўшыся, загаварыў Катлярэвіч, — то і мне ёсць пра што сказаць. Гурскі.
•••
Лёгкі на ўспамін гл. лёгкі.
На ўспамін — для таго, каб доўга помнілі, не забывалі каго‑, чаго‑н. (даць, падарыць і пад.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ку́чма, ‑ы, ж.
1. Тое, што і кучомка.
2. Пра пышныя, густыя валасы. Вузкі, прадаўгаваты твар [Бандарэнкі] зарос шчацінай, кучма цёмных валасоў на галаве як незавершаны стог. Навуменка. / Пра густую зелень. Лёгкі ветрык.. звінеў па зялёных кучмах стромкіх хвоек. Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рыпе́ць, ‑піць; незак.
Утвараць рып, скрыпець. Падлога рыпіць. Боты рыпяць. □ Цягнік грукаў, рыпеў і калываўся, як стары нямазаны воз, спыняўся на кожным паўстанку. Грахоўскі. Рыпіць пад нагамі снег, прыемна пашчыпвае шчокі лёгкі мароз, а ты ідзеш і думаеш... Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лёгка,
1. Прысл. да лёгкі (у 1–5 знач.).
2. безас. у знач. вык. Пра спакойны, ціхамірны стан чалавека. Мне стала лёгка-лёгка. Бядуля. // Весела, радасна, добра. З бацькам заўсёды было лёгка, бесклапотна і весела. Чарнышэвіч.
•••
Лёгка сказаць гл. сказаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ро́жа 1, ‑ы, ж.
Інфекцыйная хвароба, якая характарызуецца вострым запаленнем скуры або слізістых абалонак.
ро́жа 2, ‑ы, ж.
Абл. Ружа. Амур і сумны і прыгожы Стаіць з павязкай на вачах Ля склепу. Часам лёгкі пах Сюды даносіцца ад рожы. Багдановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пяро́², -а́, мн. пёры і (з ліч. 2, 3, 4) пяры́, пёраў, н.
Металічная выгнутая пласцінка з расшчэпленым канцом для пісання чарнілам, тушшу.
Узяцца за п. (пачаць пісаць). Выйсці з-пад пяра каго-н. (быць напісаным кім-н.). Бойкае п. (перан.: пра лёгкі, вольны стыль). Разбойнікі пяра (перан.: пра прадажных, беспрынцыповых журналістаў; пагард.).
|| памянш. пёрка, -а, мн. -і, -рак і -ркаў, н.
|| прым. пёравы, -ая, -ае.
Шарыкавыя і пёравыя ручкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Вудо́ба ’месца, дзе побач з населеным пунктам знаходзіцца поле, лес, луг, папас і рэчка’ (Яшк., слаўг., рэч.). Рус. дыял. удобье ’ўгоддзі’. Ст.-рус., ст.-слав. оудобь ’лёгкі, магчымы’. Ад у і доба (гл.) (Фасмер, 4, 149). Параўн. неўдобіца, неудобка (Выгонная, Лекс. Палесся, 40 і наст.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)