адшмата́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Неакуратна адарваць, ададраць, адрэзаць. Напіхаў я сабе банак у кішэні. Хлеба адшматаў добры кавалак і таксама пайшоў на сваё месца. Гарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аске́пак, ‑пка, м.

Адколаты ад чаго‑н. кавалак; аскалёпак. Аскепкі шкла. Аскепак люстэрка. // Тонкая пласцінка дрэва, якая адколата ўсцяж слаёў. Смалістыя аскепкі. / у перан. ужыв. Аскепкі старога свету.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абрэ́зак, ‑зка, м.

Непрыдатны кавалак, які астаўся пасля разрэзвання чаго‑н. Абрэзак шкла. □ Ля рашоткі дзеці раяцца і, захапіўшы з сабой абрэзкі аполкаў, зноў залазяць у падвал. Гарбук.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

насто́льнік, ‑а, м.

Кавалак спецыяльна апрацаванай тканіны, якой засцілаюць стол; абрус. Заслаць на стол настольнік. Накрыць хлеб рогам настольніка. □ — Папалуднуйце, — парушыла цішыню Таццяна і стала засцілаць настольнік. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апо́лец, ‑льца, м.

Абл. Вялікі кавалак свінога сала, які атрымліваецца пры разбіранні тушы. Энзэ і сапраўды грунтоўны, — аполец сала, бохан хлеба, пара каўбас, з кошык бульбы і яблыкі. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праглыну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні; -ну́ты; зак., каго-што.

Глытаючы, прапусціць праз глотку ў стрававод.

П. кавалак. 3 мёдам і цвік праглынеш (прыказка). П. пілюлю (перан.: моўчкі перанесці абразу). П. язык (перан.: замаўчаць, перастаць гаварыць; разм.). П. кнігу (перан.: хутка прачытаць; разм.).

|| незак. праглына́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ком, -а, мн. камы́, камо́ў, м.

Круглаваты, звычайна зацвярдзелы кавалак якога-н. мяккага, рыхлага рэчыва, а таксама пра што-н. скамечанае, скручанае.

К. зямлі.

К. цеста.

К. паперы.

Згарнуць посцілку ў к.

Ком у горле; ком падкаціўся (падступіў) да горла — пра спазмы ў горле пры адчуванні моцнай крыўды, радасці і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Гамэ́лак ’неразбіты кавалак цвёрдай ці сухой зямлі на раллі’, ’вялікі кавалак снегу, лёду са снегам’ (слаўг., Яшкін). Магчыма, азванчэннем пачатковага зычнага (асіміляцыяй) з камэлак ’тс’ (а гэта да слав. *komьlь ’камель і да т. п.’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

маналі́т, ‑а, М ‑ліце, м.

1. Суцэльная каменная глыба. // Прадмет, высечаны з суцэльнага каменя.

2. У глебазнаўстве — кавалак глебы з непарушаным структурным складам, які паказвае будову глебы ў вертыкальным разрэзе.

[Ад грэч. mónos — адзін і líthos — камень.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пала́ ’крысо; кавалак тканіны ў натуральную шырыню (як саткана); полка’. Рус. пола́, укр. пола́, ст.-рус. полакавалак тканіны, заслона’, балг. по́ла ’крысо’. Прасл. pola. Ад пол ’старана, палавіна’ (гл.) (Праабражэнскі, 2, 90; Фасмер, 3, 306).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)