ёмісты, -ая, -ае.

1. Здольны змясціць у сабе вялікую колькасць чаго-н.

Ёмістая пасудзіна.

2. перан. З багатым унутраным зместам, сэнсам.

Ё. характар героя.

|| наз. ёмістасць, -і, ж.

Ё. рэзервуара.

Ё. фразы.

Ё. вобразных сродкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аператы́ўны, ‑ая, ‑ае.

Здольны хутка і правільна выконваць практычныя задачы; дзейсны. — Абавязак кур’ера быць аператыўным, загады выконваць бездакорна. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

халасты́², -а́я, -о́е.

1. Не звязаны з выкананнем карыснай работы, не рабочы.

Матор працаваў на халастых абаротах.

Змагацца з халастым прабегам машын.

2. Не здольны паразіць цэль; не баявы (пра патрон, стральбу і пад.).

Х. выстрал.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цягу́чы, -ая, -ае.

1. Здольны расцягвацца, падаўжацца, не абрываючыся, не ломячыся.

Цягучая рызіна.

2. Густы і клейкі, ліпкі.

Ц. клей.

3. перан. Працяглы, запаволены, марудлівы.

Цягучыя песні.

4. Тое, што і цягавіты.

|| наз. цягу́часць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зда́тны, -ая, -ае.

1. Здольны на што-н., схільны да чаго-н., умелы.

З. да навукі.

Паказаць, хто на што з.

2. Зручны, прыгодны для чаго-н.

Месца для начлегу выбралі здатнае.

|| наз. зда́тнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзеяздо́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Кніжн. Здольны дзейнічаць. Дзеяздольная арганізацыя.

2. Спец. Які мае дзеяздольнасць (у 2 знач.). Малалетнія не з’яўляюцца дзеяздольнымі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гіпнаты́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да гіпнозу, гіпнатызму. Гіпнатычны сон. // перан. Здольны моцна ўздзейнічаць на каго‑н. Гіпнатычная сіла музыкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лактабацылі́н, ‑у, м.

1. Спец. Асобы грыбок, здольны акісляць малако, падаючы яму лячэбныя ўласцівасці.

2. Сыракваша, прыгатаваная заквашваннем малака такім грыбком.

[Ад лац. lac, lactis — малако і bacillum — бацыла.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

плыву́чы, -ая, -ае.

1. Які плавае, знаходзіцца, размешчаны на вадзе.

П. мост.

П. маяк.

2. Здольны трымацца на паверхні вады, плаваць.

Плывучыя матэрыялы.

3. Пра грунт: які лёгка размываецца, перамяшчацца дзякуючы вялікай колькасці вады ў ім.

Плывучая гліна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

віду́шчы, ‑ая, ‑ае.

Які мае зрок, бачыць; проціл. сляпы. Відушчы чалавек. // Здольны бачыць. Адзіным, відушчым вокам дзед упіваецца ў глухамань ночы. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)