курсі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.

Рабіць рэгулярныя паездкі, рэйсы па пэўнаму маршруту (пра транспарт). Увесь час ад склада збожжа ў поле курсіруюць аўтамашыны. «Звязда». Гэта быў адзін з тых пасажырскіх самалётаў, якія курсіравалі на адлегласці не больш дзвюх гадзін палёту. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

намалаці́ць, ‑лачу, ‑лоціш, ‑лоціць; зак., чаго.

1. Малоцячы, здабыць у нейкай колькасці. Намалаціць збожжа. Намалаціць цэнтнер грэчкі.

2. перан. Разм. Пабіць, разбіць нейкую колькасць чаго‑н. Намалаціць талерак. // Забіць у вялікай колькасці. Намалаціць ворагаў.

3. перан. Разм. Хутка нагаварыць чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыро́ст, ‑у, М ‑сце, м.

Павелічэнне ў колькасных адносінах; прыбаўленне. Прырост насельніцтва. Прырост прадукцыі. □ Людзі хапаліся за работу, каб выкарыстаць, покі не позна, кожную часіну, каб аддаць зямлі на захаванне і на прырост хоць малую колькасць збожжа і бульбы. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ве́янка1 ’машына для веяння збожжа’ (Кліх), палес. віянка ’шуфлік’ (Тарн.), лун. ве́енка ’драўляны шуфлік для ручнога веяння’ (Шатал.). Укр. ві́янка ’веянне збожжа’, рус. урал., сіб. ве́янка ’веялка, машына для веяння’. Усх.-слав. утварэнне з суф. ‑k‑a ад прыметніка vějanъ. Да ве́яць (гл.).

Веянка2 ’павека’ (свісл., Шатал.). Рэгіянальнае ўтварэнне ад веяць (гл.). Аналагічныя суадносіны ў лексемы веялка ’шуфлік’ ⟷ веялка ’павека’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Се́мінызбожжа, якое прызначана на насенне (у процілегласць е́мінам — збожжу, якое прызначала на ежу)’ (Нік., Оч.), ‘насенне’ (Касп.), се́мінка ‘насенная бульба’ (Янк. 3., Бяльк., Юрч., Нар. сл., Нар. лекс.). Рус. пск., наўг., цвяр. се́минызбожжа на насенне’, каш. senionka ‘насенная бульба’. Ад сем‑ (гл. семя) з суф. ‑ін, ‑інк(а); магчыма, фанетычна трансфармаванае *семяны, мн. л. ад семяно́ ‘насенне’ (усх.-бел., ЛА, 2).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мазы́рка ’бочка для дабра, збожжа’ (браг., Мат. Гом.). Відавочна, ад назвы горада Мазыр. Гэта бочка павінна была чымсьці адрознівацца ад немазырскіх.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Падры́заваць ’падабраць венікам збожжа (знізу ўверх)’ (Сцяшк. Сл.), пудрызовува́ты ’падграбаць лапатай’ (Выг. дыс.). Да рэзаць; у гэтай форме, відаць, украінізм, параўн. підрізува́ти.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

склад, сховішча, схова, база, пакгаўз / для збожжа: элеватар / для зброі: арсенал

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

ваго́н, ‑а, м.

Транспартны сродак, прызначаны для перавозкі пасажыраў і грузаў па рэйкавых дарогах. Трамвайны вагон. Пасажырскі вагон. // чаго. Колькасць грузу, якая змяшчаецца ў ім. Вагон збожжа, дроў.

•••

Мяккі вагон — пасажырскі вагон з мяккімі сядзеннямі.

Цвёрды вагон — пасажырскі вагон з цвёрдымі сядзеннямі.

[Англ. wag(g)on.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мно́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; незак.

1. што. Памнажаць адзін лік на другі. Множыць дзесяць на два.

2. каго-што. Павялічваць колькасць. Сеем, збіраем Спелае збожжа, Сабе, краіне Багацце множым. Купала. Гэтыя лясы жывілі і множылі партызанскія групы і цэлыя згуртаванні іх. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)